Віліян Пача
| Віліян Пача | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 16 кастрычніка 2001[1] (24 гады) | |
| Рост | 1,87 м | |
| Вага | 81 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Пары Сэн-Жэрмэн | |
| Нумар | 51 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019—2022 | Індэпэнд’ентэ дэль Вальле | 26 (0) |
| 2022—2023 | Антвэрпэн | 42 (0) |
| 2023—2024 | Айнтрахт Франкфурт | 33 (0) |
| 2024— | Пары Сэн-Жэрмэн | 46 (0) |
| Зборныя | ||
| 2023— | Эквадор | 32 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Віліян Хаэль Пача Тэнорыё (па-гішпанску: Willian Joel Pacho Tenorio; нар. 16 кастрычніка 2001 году) — эквадорскі футбаліст, цэнтральны абаронца францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» і нацыянальнай зборнай Эквадору.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў кар’еру на радзіме ў клюбе «Індэпэнд’ентэ дэль Вальле». Дэбютаваў у складзе каманды ў матчы чэмпіянату краіны 2019 году супраць клюбу «Дэльфін». У 2021 годзе сьвяткаваў перамогу ў лізе, калі ягоны клюб быў мацнейшы за «Эмэлек». У 2022 годзе далучыўся да бэльгійскага «Антвэрпэну», якому таксама дапамог стаць чэмпіёнам краіны, а пасьля адзін сэзон згуляў за нямецкі «Айнтрахт», дзе цягам сэзону 2023—2024 гадоў бараніў колеры каманды ў 42 матчах ува ўсіх спаборніцтвах, уваходзячы ў лік найлепшых гульцоў каманды паводле колькасьці ўдалых адзінаборстваў і выкананых дакладных перадачаў[2]. У жніўні 2024 году склаў пяцігадовы кантракт з францускім клюбам «Пары Сэн-Жэрмэн»[3].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Індэпэнд’ентэ дэль Вальле»:
- Чэмпіён Эквадору: 2021
«Антвэрпэн»:
- Чэмпіён Бэльгіі: 2023
- Уладальнік Кубка Бэльгіі: 2023
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2025, 2026
- Уладальнік Кубка Францыі: 2025
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2024, 2025
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2025, 2026
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2025
- Уладальнік Міжкантынэнтальнага кубка: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ William Pacho // FBref (анг.)
- ↑ Willian Pacho: Who is the Eintracht Frankfurt and Ecuador central defender?. Bundesliga (01.08.2024).
- ↑ Willian Pacho PSG done deal. Yahoo Sports (07.08.2024).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Пары Сэн-Жэрмэн — цяперашні склад |
|---|
|
2 Гакімі · 4 Бэралду · 5 Маркіньюс · 6 Забарны · 7 Кварацхелія · 8 Руіс · 9 Рамуш · 10 Дэмбэле · 14 Дуэ · 17 Вітыньня · 19 Лі · 21 Эрнандэс · 24 Маюлю · 25 Мэндыш · 27 Фэрнандэс · 29 Баркаля · 30 Шэвалье · 33 Заір-Эмры · 39 Сафонаў · 47 Нджанту · 49 Мбай · 51 Пача · 87 Нэвіш · 89 Марын · Трэнэр: Энрыке |