Перайсьці да зьместу

Вільям Данджыну

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вільям Данджыну
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся1 кастрычніка 2001(2001-10-01)[1] (24 гады)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяшорт-трэкіст

Вілья́м Данджыну́ (па-француску: William Dandjinou; нар. 1 кастрычніка 2001 году) — канадзкі шорт-трэкіст.

Данджыну дэбютаваў на Кубку сьвету ў сэзоне 2019—2020 гадоў, узяўшы ўдзел у трох спаборніцтвах. 28 лістапада 2021 году трапіў на подыюм першы раз у кар’еры на этапе Кубка сьвету ў Дордрэхце, дзе здабыў срэбны мэдаль у эстафэце. Сэзон 2023—2024 гадоў пачаў зь нечаканай перамогі на чэмпіянаце Канады[3]. У сакавіку 2024 году на чэмпіянаце сьвету ў Ратэрдаме заваяваў залаты мэдаль у забегу на 1000 мэтраў. Ён скарыстаўся сутычкай паміж двума паўднёвакарэйцамі спартоўцамі, каб вярнуць сабе лідэрства да фінішу, трымаючы перавагу над італьянскімі шорт-трэкістамі. На чэмпіянаце сьвету 2025 году разжыўся яшчэ некалькімі залатымі мэдалямі як у асабістых спаборніцтвах, гэтак і камандных. Паводле вынікаў сэзону 2024—2025 гадоў стаў пераможцам Кубка сьвету ў агульным заліку, а таксама быў найлепшым у заліку на дыстанцыях 1000 і 1500 мэтраў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]