Віленскі сшытак
«Віленскі сшытак» (па-лацінску: Tabulatura Vilnensis) — ананімны зборнік свецкай пабытовай песенна-танцавальнай музыкі эпохі Рэнэсансу, які захаваў узоры папулярных у Вялікім Княстве Літоўскім жанраў свайго часу[1]. Быў складзены ў Вільні ў 1600 годзе. Зьмяшчае п’есы для сольнага (на лютні і аргане) і ансамблевага выкананьня, рычэркары, такаты, разнастайныя танцы ўсходне- і заходнеэўрапейскага паходжаньня, апрацоўкі канцон і іншых вакальных твораў[2]. Укладальнікам, а верагодна і аўтарам апрацовак лютневай табулатуры[1] магчыма быў вядомы лютніст і кампазітар Дыямэд Като[2] (Diomedes Cato, 1560 — пасля 1619).
Рукапіс помніка захоўваецца ў Віленскіх архіўных зборах. У XX стагодзьдзі ён выдаваўся ў розных краінах сьвету (ЗША, Вугоршчына, Беларусь)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Музыка нашай даўніны(недаступная спасылка)
- 1 2 Стары Ольса. SANTA MARIA (2013)