Віленская апэрацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Віленская апэрацыя (1915)»)
Віленская апэрацыя
Віленская апэрацыя
Дата: 22 жніўня — 5 кастрычніка 1915
Месца: Летува і паўночна-заходняя Беларусь
Вынік: посьпех нямецкага наступу, заняцьце Вільні
Супернікі
Сьцяг Расеі Расейская імпэрыяСьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Нямецкая імпэрыя
Камандуючыя
Аляксей ЭвертГэрман фон Айхгорн
Колькасьць
2-я армія і 5-я арміі350 000 жаўнераў (600 000 паводле расейскіх зьвестак)10-я армія і 8-я армія75 000 жаўнераў (400 000 паводле расейскіх зьвестак)
Страты
80 000 забітымі і параненыміневядома

Ві́ленская апэра́цыя (22 жніўня [ст. ст. 9 жніўня] 1915 — 2 кастрычніка [ст. ст. 19 верасьня] 1915 году) — абарончая апэрацыя 10-й і 5-й арміяў расейскага Заходняга фронту ў раёне Вільні падчас Першай сусьветнай вайны. Частка апэрацыі вядомая таксама пад назвай Сьвянцянскі прарыў.

Завяршылася стабілізацыяй фронту па лініі возера Дрысьвяты — возера НарачСмаргоньБаранавічыПінскДубнаТарнопаль.

Хада бітвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля таго, як 22 жніўня нямецкія войскі ўзялі расейскую крэпасьць Коўна, 10-я нямецкая армія працягвала наступ з мэтай абысьці Вільню і акружыць 10-ю расейскую армію. Тут завязаліся жорсткія сустрэчныя баі, падчас якіх расейцы здолелі ўтрымаць свае пазыцыі. Наступ немцаў быў спынены[1].

Пасьля гэтага немцы зьмянілі плян і 8 верасьня пачалі наступ у стык паміж 10-й і 5-й расейскімі арміямі. 9 верасьня кайзэраўскім войскам пашчасьціла прарваць расейскую абарону на поўнач ад Вількаміру[1]. Гэты прарыў атрымаў назву Сьвянцянскі. У прарыў нямецкае камандаваньне кінула значныя кавалерыйскія злучэньні. Нямецкая кавалерыйская група (4 кавалерыйскія дывізіі)[1] накіравалася па расейскіх тылах.

14 верасьня нямецкія войскі занялі Вялейку і падышлі да Маладэчна. Нямецкія кавалерысты дайшлі да Менску і нават перарэзалі шашу СмаленскМенск[2]. З-за пагрозы акружэньня расейскім войскам давялося 16 верасьня 1915 году пакінуць Вільню.

Пасьля гэтага націск нямецкай коньніцы, пазбаўленай падтрымкі пяхоты і артылерыі, аслабеў. 15—16 верасьня яна была спыненая часткамі ізноў сфармаванай 2-й расейскай арміі. Расейцы нанесьлі контраўдар па нямецкай кавалерыі і адкінулі яе да Нарачы[2]. Да 19 верасьня (2 кастрычніка) Сьвянцянскі прарыў быў ліквідаваны, і фронт стабілізаваўся на лініі возера Дрысьвяты — возера НарачСмаргоньБаранавічыПінскДубнаТарнопаль.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в М. Яўсееў. «Сьвянцянскі прарыў (1915 г.).» М., 1936, стар. 16
  2. ^ а б М. Яўсееў. «Сьвянцянскі прарыў (1915 г.)». М., 1936, стр.17—18

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зайончковский А.М. Первая мировая война — СПб.: Полигон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
  • Бэзил Лиддел Гарт 1914. Правда о Первой мировой — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — 4300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.
  • История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова — в 2-х томах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 экз.
  • Евсеев Н Свенцянский прорыв 1915 г. — М.,1936
  • Reichsarchiv: Der Weltkrieg 1914–1918, Band VIII, E.S. Mittler und Sohn, Berlin 1932, S. 500 f.
  • Rudolf von Borries: Heereskavallerie im Bewegungskrieg. (Hrsg.) Heeresinspektion des Erziehungs- und Bildungswesens, Berlin 1928