Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Часовыя ўліковыя запісы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:ЧУЗ»)

Часовыя ўліковыя запісы (ЧУЗы) — ўліковыя запісы, якія аўтаматычна надаюцца незарэгістраваным карыстальнікам на пэрыяд цягам 90 дзён. З 4 лістапада 2025 году яны замянілі IP-адрасы, з дапамогай якіх раней ажыцьцяўлялася рэдагаваньне незарэгістраваных карыстальнікаў; цяпер IP не паказваюцца публічна.

IP-адрасы, паводле Фундацыі, павінны быць даступныя выключаны для барацьбы з вандалізмам й толькі тым удзельнікам, якія маюць адпаведны статус (прагляднікі IP часовых ўліковых запісаў, адміністратары). Іншыя ўдзельнікі й чытачы бачаць незарэгістраваных рэдактараў пад аўтаматычна згенэраванымі часовымі ўліковымі запісамі.

Назву часовага ўліковага запісу выбраць немагчыма, яна надаецца аўтаматычна й мае падобны выгляд: ~2026-12345-678, ~2026-12345-67890 і г. д. Праз 90 дзён часовы ўліковы запіс становіцца неактыўны; калі карыстальнік працягвае рэдагаваць без рэгістрацыі, яму выдаецца новы часовы ўліковы запіс.

Агульныя правілы

[рэдагаваць код]
  • Публічная публікацыя IP-адрасоў ЧУЗаў, атрыманых праз адпаведныя правы (прагляднікі IP ЧУЗаў, адміністратары), звычайна забароненая.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць код]