Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Крытэры хуткага выдаленьня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:Ф4»)

У пэўных выпадках адміністратары Вікіпэдыі могуць выдаляць старонкі без папярэдняга паведамленьня, нават калі выдаленьне такіх старонак знаходзіцца ў стадыі абмеркаваньня. Гэты працэс называецца хуткім выдаленьнем.

Удзельнікі могуць зьвярнуць увагу адміністратараў на выдаленьне падобных старонак з дапамогай выстаўленьня на іх шаблёну {{Хутка выдаліць|Прычына}}, у якім трэба паказаць прычыну хуткага выдаленьня, з спасылкай на канкрэтны пункт гэтага правіла.

Перад выдаленьнем старонкі адміністратарам рэкамэндуецца прагледзець гісторыю старонкі й пераканацца ў тым, што бягучая вэрсія не зьяўляецца вынікам зьнішчэньня нармальнай — у адваротным выпадку, варта зрабіць аднаўленьне да папярэдніх вэрсіяў.

Адміністратарам і тым, хто пазначае старонкі да хуткага й безумоўнага выдаленьня, варта пазьбягаць пазначэньня старонкі, калі яе стварылі зусім нядаўна (альбо на ёй стаіць шаблён {{Рэдагую}}): пэўныя аўтары ствараюць артыкулы ў некалькі этапаў, пэрыядычна захоўваючы бягучую вэрсію. У момант пазначэньня артыкула да хуткага выдаленьня праца над ім можа яшчэ весьціся, і такая адзнака можа адштурхнуць аўтара, асабліва пачаткоўца.

Калі старонка не падпадае пад азначаныя ніжэй крытэры, то яе трэба прапанаваць да выдаленьня з дапамогай шаблёну {{Выдаліць}} і стварэньня асобнай прапановы на старонцы кандыдатаў на выдаленьне.

Намэнклятура

[рэдагаваць код]

Пункты крытэраў даволі часта скарачаюцца да абрэвіятураў (напрыклад, АРТ1 ці П2), якія могуць быць незразумелымі для некаторых чытачоў ці рэдактараў Вікіпэдыі, таму пажадана даваць ня толькі назву крытэраў, але й спасылку на іх, і/альбо тлумачэньне. Параўнайце:

Параўнаньне выкарыстаньня розных варыянтаў абрэвіятураў крытэраў
Незразумела Зразумела
А5
А5 (на запыт аўтара)

Запыт хуткага выдаленьня

[рэдагаваць код]

Запыты хуткага выдаленьня старонак фармуюцца толькі з дапамогай шаблёну {{Хутка выдаліць}}. Каб намінаваць старонку на хуткае выдаленьне, разьмясьціце шаблён уверсе старонкі, абавязкова ўказваючы прычыну для выдаленьня, пажадана з гэтага сьпісу крытэраў: {{Хутка выдаліць|прычына}}.

Старонкі, якія трэба намінаваць у асобным парадку:

  • Старонкі, якія вы ня можаце рэдагаваць, напрыклад старонкі, ахаваныя ад рэдагаваньня ці JSON-старонкі: разьмясьціце шаблён на адпаведнай старонцы абмеркаваньня.
  • Шаблёны: каб шаблён не цягнуў прапанову хуткага выдаленьня ва ўсі старонкі, на якіх ён разьмешчаны, устаўце яго такім чынам: <noinclude>{{Хутка выдаліць|прычына}}</noinclude>.
  • Модулі: разьмяшчайце шаблён такім чынам: require('Модуль:Модульны вікітэкст')._addText('{{Хутка выдаліць|прычына}}').
  • Старонкі з CSS і JavaScript: разьмясьціце шаблён у камэнтар, /* {{Хутка выдаліць|прычына}} */.

Агульныя

[рэдагаваць код]

Агульныя ўмовы ўжываюцца да старонак у кожнай прасторы назваў, г. зн. да артыкулаў, катэгорыяў, шаблёнаў, старонак удзельнікаў і гэтак далей.

А1. Няўцямны зьмест

[рэдагаваць код]

Старонкі, якія відавочна ня маюць ніякага зьместу, альбо маюць тэкст, які складаецца з выпадковых знакаў. Сюды не ўваходзяць такія выпадкі, як: дрэнная артаграфія, доўгія сумныя маналёгі («самаплёцтва»), несфармуляваны й дрэнна структураваны матэрыял («плынь думак»), правакацыі з мэтай выклікаць усякую спрэчку («флейм»), дрэнна перакладзеная старонка зь іншай мовы, містыфікацыя (старонка, якая зьмяшчае загадзя хлусьлівыя зьвесткі) і іншыя. Карацей кажучы, А1 не прымяняецца, калі можна зразумець тэкст; ён таксама не прымяняецца ў прасторы ўдзельнікаў.

Старонкі, якія былі створаныя з мэтай тэставаньня магчымасьцяў Вікіпэдыі (рэдагаваньня й стварэньня старонак). Гэты пункт таксама адносіцца да падстаронак пясочніцы, але не да яе самой і не да старонак у прасторы ўдзельнікаў.

А3. Відавочны вандалізм і відавочныя містыфікацыі

[рэдагаваць код]

Старонкі, якія складаюцца з вандалізму, відавочных і яўных містыфікацыяў і дэзінфармацыі; а таксама часовыя перанакіраваньні, створаныя пры ліквідацыі наступстваў вандалізму.

А4. Ідэнтычная копія выдаленай раней старонкі

[рэдагаваць код]

Старонка-копія раней выдаленай старонкі, якую выдалілі як у выніку абмеркаваньня, так і ў выніку хуткага выдаленьня. Гэта ня тычыцца старонак, адноўленых па памылковым выдаленьні, старонак у прасторы ўдзельнікаў і чарнавікоў.

Абарона старонкі ад стварэньня таксама не зьяўляецца падставай для прымяненьня А4.

А5. На запыт адзінага аўтара

[рэдагаваць код]

Усякая старонка, запыт на выдаленьне якой паставіў ейны адзіны аўтар, у выпадку, калі аўтар паказвае прычыны да такога выдаленьня: напрыклад, нельга выдаляць артыкулы, якія адпавядаюць усім правілам, калі аўтар надумаў пакінуць Вікіпэдыю і сьцерці свае старонкі. Аргумэнтацыя для выдаленьня сваіх старонак у прасторы ўдзельнікаў не патрэбная.

А6. Старонкі, якія залежаць ад ужо выдаленых старонак

[рэдагаваць код]

Гэтыя старонкі ўлучаюць: 1) старонкі абмеркаваньня ўжо выдаленых старонак, апроч выпадкаў, калі на такой старонцы абмяркоўвалася сама магчымасьць выдаленьня, і калі на яе спасылаюцца іншыя абмеркаваньні; 2) падстаронкі без бацькоўскіх старонак; 3) перанакіраваньні на выдаленыя старонкі, альбо на старонкі якія ўвогуле ніколі не існавалі; 4) папярэджаньні пра рэдагаваньне выдаленых альбо неіснуючых старонак.

Гэты крытэр ня тычыцца ніякай старонкі, якая можа быць карыснай для Вікіпэдыі (архіваў абмеркаваньняў; зламаных перанакіраваньняў [іх варта не выдаляць, а выпраўляць]; перанакіраваньняў, мэта якіх можа быць зьмененая на існыя старонкі; падстаронак удзельнікаў бяз створаных старонак удзельнікаў; абмеркаваньняў файлаў у Вікісховішчы; старонак, памылкова створаных як падстаронак/абмеркаваньняў і г. д. (іх варта перанесьці).

А7. Нямэтавае выкарыстаньне старонак

[рэдагаваць код]

Усякае нямэтавае выкарыстаньне старонак абмеркаваньняў, шаблёнаў, катэгорыяў і іншых. Трэба выдаляць (у большасьці выпадкаў — перанасіць у правільную прастору назваў без стварэньня перанакіраваньня) старонкі, на якіх прысутнічае тэкст відавочна іншага прызначэньня, часта тэставы.

А8. Старонкі-нападкі

[рэдагаваць код]

Старонкі, мэтай якіх зьяўляюцца паклёп; пагрозы; нападкі; абразы; зьнявагі; атакі асобаў; турбота й перасьлед удзельнікаў, чытачоў і іншых асобаў; старонкі зь відавочна нэгатыўнымі жыцьцяпісамі асобаў без ВП:КВД. Падобныя старонкі, калі ня маюць «нармальнай», г. зн. неабразьлівай вэрсіі ў гісторыі, павінны быць хутка выдаленыя.

А9. Офісныя дзеяньні

[рэдагаваць код]

У надзвычайных выпадках, Фундацыя «Вікімэдыя» можа адразу ж выдаліць некаторую старонку ў рамках офісных дзеяньняў. Выдаленьні такога тыпу не павінны быць скасаваныя без дазволу Фундацыі.

А10. Відавочная рэкляма і відавочны спам

[рэдагаваць код]

Пад гэты крытэр пападаюць старонкі, напісаныя неэнцыкляпэдычным стылем, якія ня ўтрымліваюць ніякай карыснай інфармацыі, апроч відавочнай рэклямы прадмету артыкула ці спаму (нават калі прадмет значны). Калі ёсьць сумневы датычна мэтазгоднасьці выкарыстаньня гэтага крытэру, лепш вынесьці артыкул на абмеркаваньне выдаленьня.

А11. Відавочнае парушэньне аўтарскіх правоў

[рэдагаваць код]

Для старонак, для якіх выконваюцца адначасова ўмовы:

  1. старонка ва ўсіх вэрсіях зьмяшчае толькі скапіяваную з абароненай аўтарскімі правамі крыніцы інфармацыю (ня лічачы карткі, катэгорыі, вікіфікацыю, праўкі стылю й іншыя службовыя мэтады рэдагаваньня);
  2. стваральнік старонкі не прадаставіў відавочнага дазволу ад уладальнікаў матэрыялу на ягоны распаўсюд.

Калі ня ясна, ці ёсьць дазвол на выкарыстаньне матэрыялаў АП, трэба выкарыстоўваць шаблён {{Аўтарскія правы}} замест хуткага выдаленьня.

А12. Неякасныя старонкі, згенэраваныя ШІ

[рэдагаваць код]

Любая старонка, якая была відавочна згенэраваная вялікай моўнай мадэльлю (LLM), не была адрэдагаваная й правераная чалавекам, і была б выдаленая ў выніку любой разумнай праверкі карыстальнікам. Некаторыя прыкметны ўлучаюць:

  1. тэкст, накіраваны на карыстальніка (напрыклад «Вось ваш артыкул для Вікіпэдыі…» ці «Я, як вялікая моўная мадэль…» і іншыя);
  2. неіснуючыя, недакладныя й відавочна памылковыя кнігі, сайты, часопісы й гэтак далей (напрыклад  Пятроў, А. Гісторыя Лясных земляў. — Менск: «Архіў XXI», 2015. — С. 12—34. — 57 с. — ISBN 978-0-000-00000-1 : выглядае натуральна, але падобнай кнігі, як і аўтара, выдавецтва й ISBN не існуе);
  3. відавочна памылковыя сьцьверджаньні датычна датаў, аўтараў і твораў, навінаў і гэтак далей (напрыклад «Першы палёт чалавека на Месяц адбыўся ў 1998 годзе.»);
  4. відавочнае выкарыстаньне Markdown замест альбо сумесна зь вікі-фарматаваньнем (*курсіў* замест ''курсіў'', **тлусты** замест '''тлусты''', «-», «+» замест «*» у якасьці пункту сьпісу, празьмернае выкарыстаньне пунктаў сьпісу ўвогуле й падобныя).

Артыкулы

[рэдагаваць код]

Гэтыя крытэры адносяцца толькі да старонак у асноўнай прасторы назваў, г. зн. да артыкулаў.

АРТ1. Вельмі кароткія артыкулы бяз сэнсу альбо зь вельмі невялікім зьместам

[рэдагаваць код]

Вельмі кароткія артыкулы бяз сэнсу альбо артыкулы зь вельмі невялікім зьместам (фармальны, але строга не абавязковы крытэр — менш за 296 байт), што не падыходзіць пад фармат энцыкляпэдыі. Сюды таксама падыходзяць артыкулы, зьмест якіх капіюе загаловак.

Гэты крытэр не распаўсюджваецца на накіды й на артыкулы, у дачыненьні якіх можна меркаваць, што ў іх утрымліваюцца ўсе наяўныя зьвесткі пра іхны прадмет у сілу беднасьці ведаў.

АРТ2. Артыкулы не па-беларуску ці машынны пераклад

[рэдагаваць код]

Артыкулы не на беларускай мове, у прыватнасьці скапіяваныя зь іншамоўнага разьдзелу Вікіпэдыі. Выняткі складаюць артыкулы, створаныя нядаўна: часам так робіцца дзеля перакладу іншага артыкула ў некалькі этапаў. У такіх выпадках на артыкуле мусіць стаяць шаблён {{Рэдагую}}. Артыкулаў з тэкстамі гімнаў іншых краінаў гэтае правіла ня тычыцца.

Сюды таксама належаць артыкулы, якія цалкам складаюцца зь нявычытанага машыннага перакладу.

АРТ3. Артыкулы, якія складаюцца з адных спасылак

[рэдагаваць код]

Артыкулы, якія складаюцца з адных унутраных альбо вонкавых спасылак. Сюды ўлучаюцца артыкулы бяз тэксту, але з прастаўленымі катэгорыямі, інтэрвікі, разьдзелам «Глядзіце таксама» зь сьпісам вонкавых спасылак і іншым.

АРТ4. Артыкулы пра несумненна нязначныя рэчы

[рэдагаваць код]

Артыкулы пра несумненна нязначныя рэчы. Калі хтосьці аргумэнтавана настойвае на значнасьці прадмету артыкула, такі артыкул трэба выносіць на абмеркаваньне выдаленьня.

АРТ5. Артыкулы-дублікаты

[рэдагаваць код]

Артыкулы, якія дублююць ужо наяўныя артыкулы. Зьвярніце ўвагу, што хутка выдаляцца мусяць толькі нядаўна створаныя артыкулы, тэкст якіх цалкам дублюе іншыя; у адваротным выпадку можа быць пажаданым аб’яднаць тэкст і гісторыі артыкулаў. Часам мэтазгодна не выдаляць артыкул-копію, а стварыць зь яе перанакіраваньне на артыкул з правільнай назвай.

АРТ6. Спам

[рэдагаваць код]

Перанакіраваньні

[рэдагаваць код]

Гэтыя крытэры ўжываюцца да перанакіраваньняў і мяккіх перанакіраваньняў ва ўсіх прасторах назваў.

П1. Перанакіраваньні на неісныя артыкулы

[рэдагаваць код]

П2. Перанакіраваньні паміж прасторамі назваў

[рэдагаваць код]

Калі перанакіраваньні перанакіроўваюць з асноўнай прасторы назваў у любую іншую прастору, напрыклад, часам новыя ўдзельнікі ствараюць артыкулы для сябе ў агульнай прасторы назваў, а потым, па пераносе ў прастору «Ўдзельнік:», застаюцца перанакіраваньні.

П3. Памылковыя перанакіраваньні

[рэдагаваць код]

Старонкі-перанакіраваньні з грубымі памылкамі, асабліва з сумесьсю альфабэтаў у адным слове. Гэта ня тычыцца перанакіраваньняў, у якіх здараюцца частыя памылкі, альбо перанакіраваньняў з множнага на адзіны лік (ці наадварот).

П4. Перанакіраваньні паміж абмеркаваньнямі

[рэдагаваць код]

Перанакіраваньне паміж старонкамі абмеркаваньня артыкулаў часьцей за ўсё ствараюцца пры перайменаваньні артыкула, які мае старонку абмеркаваньня. Пры гэтым варта пераканацца, ці няма на гэтае перанакіраваньне спасылак; калі ёсьць — перад выдаленьнем выправіць іх на новы варыянт.

Гэтыя крытэры ўжываюцца да файлаў, выяваў і іншых мэдыя ва ўсіх прасторах назваў.

Ф1. Файлы вельмі нізкай якасьці

[рэдагаваць код]

У выпадку, калі існуе аналяг такога файла, але вышэйшай якасьці.

Ф2. Сапсаваныя альбо пустыя файлы

[рэдагаваць код]

Ф3. Ідэнтычны файл, які не выкарыстоўваецца

[рэдагаваць код]

Калі файлы рознай якасьці, то выдаляецца горшы, з папярэдняй заменай спасылкі на старонках.

Ф4. Файлы зь незразумелым ліцэнзійным статусам

[рэдагаваць код]

Ліцэнзія, крыніца, зьвесткі пра аўтара альбо ўладальніка аўтарскіх правоў адсутнічаюць альбо выклікаюць сумнеў. Файл трэба выдаліць з сэрвэра праз 7 дзён па даце выстаўленьня шаблёну-папярэджаньня, незалежна ад таго, выкарыстоўваецца ён ці не.

Ф5. Несвабодныя файлы, якія не выкарыстоўваюцца

[рэдагаваць код]

Выдаляецца праз 7 дзён па даце выстаўленьня шаблёну.

Ф6. Несвабодныя файлы, якія не адпавядаюць крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня

[рэдагаваць код]

Несвабодны файл, які не адпавядае крытэрам добрасумленнага выкарыстаньня, можна выдаліць праз 7 дзён па даце выстаўленьня адпаведнага шаблёну.

Ф7. Файлы, для якіх ёсьць замена на Вікісховішчы

[рэдагаваць код]

Ф8. Файлы, перанесеныя ў Вікісховішча

[рэдагаваць код]

Катэгорыі

[рэдагаваць код]

К1. Пустыя катэгорыі

[рэдагаваць код]

Катэгорыі, з моманту стварэньня якіх прайшло тры дні і ў якіх не было ніводнай падкатэгорыі на працягу апошніх 3 дзён, чый адзіны кантэнт — спасылкі на бацькоўскія катэгорыі.

Гэта ня тычыцца катэгорыяў, выдаленьне якіх знаходзіцца ў стадыі абмеркаваньня. Цалкам магчыма, што катэгорыю хочуць перайменаваць альбо аб’яднаць зь іншай катэгорыяй.

К2. Перанесеныя катэгорыі

[рэдагаваць код]

Катэгорыі, усе старонкі якіх былі перанесеныя ў іншую катэгорыю, і/альбо катэгорыі-перанакіраваньні з назвамі, якія супярэчаць ВП:ПРАВАПІС і/альбо ВП:ПНА.

Гэтыя крытэры ўжываюцца да шаблёнаў і модуляў Вікіпэдыі.

Ш1. Падстаронкі шаблёнаў, якія не выкарыстоўваюцца

[рэдагаваць код]

Гэты крытэр прымяняецца да падстаронак шаблёнаў ці модуляў, якія больш не выкарыстоўваюцца ці ніколі не выкарыстоўваліся ўвогуле:

  • дакумэнтацыя шаблёну, якая не выкарыстоўваецца самім шаблёнам;
  • падстаронкі «/ядро» («/core»), якія не выкарыстоўваюцца ў шаблёне.

Гэты крытэр выключае падстаронкі «/Пясочніца» й «/Тэсты» шаблёнаў і модуляў, падстаронкі «модуля» «Пясочніца».

Старонкі ўдзельнікаў

[рэдагаваць код]

У1. Запыт уладальніка

[рэдагаваць код]

Старонкі асабістай прасторы хутка выдаляюцца на запыт уладальніка; гэта выключае старонкі абмеркаваньня ўдзельніка.

У2. Старонкі абмеркаваньняў ананімных удзельнікаў

[рэдагаваць код]

У3. Старонкі ўдзельнікаў, якіх не існуе

[рэдагаваць код]

Старонкі ўдзельнікаў, старонкі абмеркаваньня й падстаронкі ўдзельнікаў, якія не існуюць у беларускай Вікіпэдыі.

У4. Старонкі ўдзельнікаў, зьмест якіх ня мае дачыненьня да Вікіпэдыі

[рэдагаваць код]

Старонкі й падстаронкі прасторы ўдзельнікаў, якія маюць зьмест, празьмерна ня зьвязаны зь Вікіпэдыяй, прычым такія старонкі й падстаронкі створаныя ўдзельнікамі, якія маюць невялікі ўнёсак у асноўнай прасторы назваў. Такія старонкі ня могуць быць інтэрпрэтаваныя як накіды й амаль цалкам уяўляюць сабой:

  1. творы, напісаныя ўдзельнікам (напрыклад, фанфікі, палітычныя эсэ);
  2. вялікія апісаньні прафэсійных дасягненьняў асобы, рэзюмэ ці curriculum vitae, якія могуць быць разгледжаныя як рэкляма;
  3. вялікія апісаньні асабістага жыцьця чалавека, яго сяброў, дамашніх жывёлаў, асабістых дасягненьняў і іншых;
  4. сьпіс вонкавых спасылак, якія вядуць на сайты, якія відавочна прадугледжваюць платны кантэнт, ці відавочна ёсьць камэрцыйнымі па сваёй сутнасьці.

Гісторыя

[рэдагаваць код]

Усе крытэры ў гэтым разьдзеле састарэлі й больш не выкарыстоўваюцца.

АРТ6 (Спам)

[рэдагаваць код]

Выключаны ў выніку стварэньня новага крытэру А10, які адносіцца ня толькі да артыкулаў, але й да старонак ва ўсякай прасторы назваў; таксама ўлучае рэклямные старонкі.

П1 (Перанакіраваньні на неісныя артыкулы)

[рэдагаваць код]

Выключаны ў выніку пашырэньня А6.

У2 (Старонкі абмеркаваньняў ананімных удзельнікаў)

[рэдагаваць код]

Выключаны ў выніку зьмены мэтаду працы Вікіпэдыі: з 4 лістапада 2025 году для незарэгістраваных удзельнікаў выкарыстоўваюцца часовыя ўліковыя запісы, якія замянілі IP-адрасы ў якасьці імёнаў удзельнікаў.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць код]
Гэтая старонка незразумелая ці зьбівае з панталыку?
Спытайцеся пра тое, што вас цікавіць, на форуме; празь некаторы час, добраахвотнік адкажа на вашыя пытаньні.
Вы таксама можаце наведаць старонку дапамогі.

Добрага рэдагаваньня й чытаньня!