Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць Зямлю-2021/Уступ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лягатып праекту
Скарачэньне:
ВП:ВЛЗ-2021

«Ві́кі лю́біць Зямлю́-2021» — штогадовае міжнароднае фотаспаборніцтва, якое ладзіцца ў траўні—ліпені аддзяленьнямі «Вікімэдыі», суполкамі і мясцовымі дабраахвотнікамі-вікіпэдыстамі па ўсім сьвеце. Удзельніцы і ўдзельнікі фатаграфуюць мясцовыя помнікі прыроды і маляўнічыя краявіды у сваіх краінах і загружаюць іх у Вікісховішча. Мясцовыя арганізатары ў кожнай краіне ладзяць асобныя спаборніцтвы, таму тэрміны, правілы і ўзнагароды могуць крыху адрозьнівацца.

Асноўная задача спаборніцтва — збор здымкаў помнікаў прыроды, такіх як прыродныя запаведнікі, прыродаахоўныя тэрыторыі, нацыянальныя паркі, маляўнічыя краявіды і адметныя сады, каб праілюстраваць артыкулы ў агульнасусьветнай вольнай энцыкляпэдыі Вікіпэдыя і іншых праектах Фундацыі «Вікімэдыя». Засяроджваемся ня толькі на мясьцінах дзяржаўнай значнасьці, але і на ахоўных тэрыторыях мясцовага ўзроўню, а таксама на шырэйшым абшары разнастайных прыродных мясьцінаў: лясоў, паркаў, садоў, гор, пячораў ці любых іншых ахоўваных у вашай краіне мясцовасьцяў. Такім чынам, большасьць удзельніц і ўдзельнікаў зможа знайсьці каля сябе некалькі помнікаў прыроды.

Спадарожна ў Беларускай Вікіпэдыі цягам чэрвеня—ліпеня ладзіцца тэматычнае спаборніцтва ў стварэньні артыкулаў аб прыродаахоўных тэрыторыях Беларусі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць крыніцу]