Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2025

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віківясна-2025
Віківясна, вэрсія рэгулярнай падзеі
Падкляса адпісьмовы конкурс Рэдагаваць
Асноўная тэма творуУсходняя Эўропа, Цэнтральная Эўропа Рэдагаваць
ПапярэднікВіківясна-2024 Рэдагаваць
Дата пачатку21 сакавіка 2025 Рэдагаваць
Дата заканчэньня31 траўня 2025 Рэдагаваць

«Віківясна-2025» — штогадовае мерапрыемства, якое ладзяць вікіпэдысты і іншыя вікімэдыйцы Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў падтрымку стварэньня артыкулаў пра кожную краіну рэгіёну ў кожным з разьдзелаў Вікіпэдыі.

Мэта «Віківясны» — у аб’яднаньні мясцовых высілкаў дзеля зьбіраньня і распаўсюду вольных зьвестак пра гісторыю, культуру, людзей і традыцыі ў кожным куточку рэгіёну; у пашырэньні ўзаемнага прызнаньня і разуменьня; у глябальным павелічэньні колькасьці і якасьці вольных ведаў пра ЦУЭ. Гэта асабліва надзённа, бо ў найноўшы час Цэнтральная і Ўсходняя Эўропа перажыла некалькі сумных вёснаў, якія скончыліся непаразуменьнем, раздраем і расчараваньнем.

Традыцыйна мерапрыемства адбываецца ад 21 сакавіка да 31 траўня. У гэты час у разьдзелах-удзельніках Вікіпэдыі ладзяцца асобныя конкурсы ў напісаньні і паляпшэньні артыкулаў датычна гісторыі, культуры і постацяў кожнай краіны-ўдзельніцы Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Падрабязьней наконт прадметаў артыкулаў глядзіце графік з тыднёвымі сьпісамі артыкулаў. Конкурсы на месцах ладзяцца мясцовымі прадстаўнікамі, і кожная супольнасьць мае ўласныя правілы, каб улічыць мясцовыя ўмовы. Сувязныя зьвесткі мясцовых каардынатараў знаходзяцца на старонцы кантактаў. Мясцовыя дружыны прапануюць сьпісы артыкулаў пра свае краіны, якія яны хочуць бачыць перакладзенымі на ўсе магчымыя мовы ЦУЭ, чым і зоймуцца рэдактары іншых разьдзелаў. Тым часам, удзельнікі конкурсу змогуць самі абраць прадмет, наконт якога яны хочуць стварыць артыкулы пра пэўную краіну ЦУЭ.

Чым больш удзельнікаў — тым цікавей. Калі падчас конкурсу далучацца новыя краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, мясцовыя арганізатары дапоўняць сьпіс задачаў — і ў добры шлях!

Што б зрабіць

[рэдагаваць крыніцу]
  1. Напісаць і палепшыць як мага больш артыкулаў на падставе крыніцаў.
  2. Пазначаць кожны новы і палепшаны артыкул ці шаблён, зьвязаны з краінамі ЦУЭ і напісаны з 21 сакавіка па 31 траўня, адпаведна запоўненым шаблёнам {{Артыкул Віківясны-2025}} у абмеркаваньні да яго.
  3. Пісаць артыкулы ў адпаведны з графікам тыдзень датычна пазначанай у ім краіны або прадмету, каб прыняць удзел у спаборніцтве. Пры гэтым, цягам «Віківясны» па-за конкурсам улічваюцца ўсе артыкулы пра краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
рэдагаваць Графік
Дні Краіна ці мова і прадмет
21—27 сакавіка Сэрбія і Татарстан; культура
28 сакавіка — 3 красавіка Армэнія, Босьнія і Герцагавіна, Чувашыя; гісторыя
4—10 красавіка Грузія, Грэцыя і цыганы; геаграфія і ежа
11—17 красавіка Альбанія, Латвія і Ўкраіна; навука і правы чалавека
18—24 красавіка Казахстан, Мальта і Славаччына; адукацыя і грамадзтва
25 красавіка — 1 траўня Башкартастан і Славенія; жанчыны і культура
2—8 траўня Аўстрыя, Косава, крымчакі; міжнародныя дачыненьні і музыка
9—15 траўня Румынія і Малдова, Харватыя; эканоміка і архітэктура
16—22 траўня Азэрбайджан, Вугоршчына і Польшча; моладзь і культура
23—31 траўня Летува, Паўночная Македонія і Расея; ежа і традыцыі

Створаныя артыкулы

[рэдагаваць крыніцу]
Сэрбія, Татарстан; культура
21 сакавіка
  1. (4425) Паўло ГінтаўVasyl` Babych
  2. (11 626) Нікала ЁкічDymitr
    22 сакавіка
  3. (3715) Мая АлексічDymitr
  4. (20 673) Тэлекам СэрбііW
    23 сакавіка
  5. (12 655) Нацыянальны тэатар (Бялград)Dymitr
    24 сакавіка
  6. (26 494) ХімпрамW
  7. (13 421) Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча (сучасны)Гарбацкі
    25 сакавіка
  8. (14 564) Ігнацы ЛукасевічDymitr
  9. (5299) Марыя ЗайцаваCzalex
  10. (14 564) Якаў ЗяльдовічDymitr
  11. (6802) Сэрбская акадэмія навук і мастацтваўDymitr
    26 сакавіка
  12. (23 852) Ак БарсW
    27 сакавіка
  13. (3325) Крысьціна ШыянокCzalex
  14. (5256) Жаночая зборная Сэрбіі па баскетболеDymitr
    Армэнія, Чувашыя; гісторыя
    29 сакавіка
  15. (12 970) Тэлекам АрмэнііW
    31 сакавіка
  16. (9742) Дзям'ян ГанулVasyl` Babych
  17. (3887) Эдвардс РудзісГарбацкі
    2 красавіка
  18. (4935) Мікіта ЗабугаCzalex
  19. (3640) Ігакея АлександравацDymitr
    Грузія, Грэцыя і цыганы; геаграфія і ежа
    4 красавіка
  20. (35 144) Грэцкая энэргіяW
  21. (3481) Арышт Экрэма ІмамоглуЯсамойла
  22. (6454) Экрэм ІмамоглуЯсамойла
  23. (2596) Мікола ВаўранюкЯсамойла
    5 красавіка
  24. (21 424) Батумскі портW
    6 красавіка
  25. (4878) Паход гунаў на ЛетувуRadzivon Panschwitz
  26. (13 999) Мужчынская зборная Грэцыі па баскетболеDymitr
  27. (21 334) Пячора Алепатрыпа097ллл
    7 красавіка
  28. (10 446) А-ліга чэмпіянату Летувы па футболе 2025 годуArtsiom91
  29. (10 680) Найвышэйшая ліга чэмпіянату Латвіі па футболе 2025 годуArtsiom91
  30. (11 416) Мэйстрылііга 2025 годуArtsiom91
  31. (7784) Ірына СэхVasyl` Babych
    8 красавіка
  32. (16 856) Міжнародны цыганскі зьвязW
  33. (7817) Юры ЛэўчанкаVasyl` Babych
    9 красавіка
  34. (5649) Натальля СудлянковаCzalex
  35. (5040) Галіна ЧорнаяVasyl` Babych
    10 красавіка
  36. (3077) Іраклі КабахідзэDymitr
    Альбанія, Латвія і Ўкраіна; навука і правы чалавека
    11 красавіка
  37. (4537) Дніпро (баскетбольны клюб)Dymitr
  38. (9565) Юры СірацюкVasyl` Babych
  39. (31 346) Новая поштаW
  40. (6943) Рух ЛьвоўDymitr
    12 красавіка
  41. (7410) ЛНЗ ЧаркасыDymitr
  42. (3116) Аляксандар МарчанкаVasyl` Babych
  43. (4080) Кацярына КібальчычCzalex
  44. (5821) Латвійскі сельскагаспадарчы ўнівэрсытэтЯсамойла
  45. (5087) Рыскі тэхнічны ўнівэрсытэтЯсамойла
  46. (4416) Рыскі ўнівэрсытэт СтрадыняЯсамойла
  47. (7698) Юры БублікVasyl` Babych
  48. (15593) Дзьвінскі ўнівэрсытэтЯсамойла
  49. (4151) Лібаўскі ўнівэрсытэтЯсамойла
    14 красавіка
  50. (4126) Эгнатыя РагажынаDymitr
    15 красавіка
  51. (4461) Балтыйская міжнародная акадэміяЯсамойла
  52. (5429) Латвійская акадэмія культурыЯсамойла
  53. (5762) Латвійская акадэмія мастацтваўЯсамойла
  54. (9420) Латвійская музычная акадэмія імя Язэпа ВітолаЯсамойла
  55. (6287) Латвійская спартыўна-пэдагагічная акадэміяЯсамойла
  56. (4422) Латвійская марская акадэміяЯсамойла
  57. (7004) Латвійская нацыянальная акадэмія абароныЯсамойла
  58. (1438) Летувісы ў ЛатвііЯсамойла
  59. (1296) Туркі ў ЛатвііЯсамойла
  60. (4039) Яніс ПэтэрсЯсамойла
  61. (5072) Зэнта ТрацьцякЯсамойла
  62. (2679) Злата (таварыства)Ясамойла
  63. (2238) Цэнтар беларускае культуры (Дзьвінск)Ясамойла
  64. (3003) Уздым (таварыства)Ясамойла
  65. (6446) Абалонь КіеўDymitr
  66. (22 734) Насдак РыгіW
    Казахстан, Мальта і Славаччына; адукацыя і грамадзтва
    18 красавіка
  67. (17 876) ДуслаW
    19 красавіка
  68. (4762) Астана ОпэраЯсамойла
  69. (4368) Закон і правасудзьдзеЯсамойла
    22 красавіка
  70. (47 558) КазатампрамW
    23 красавіка
  71. (28 010) Біржа МальтыW
    24 красавіка
  72. (6834) Паляваньне з арламіЯсамойла
  73. (1753) Узброеныя сілы КазахстануЯсамойла
  74. (9651) Нацыянальная акадэмія навук КазахстануЯсамойла
  75. (18089) Казаскі нацыянальны ўнівэрсытэтЯсамойла
  76. (3356) Кызылардзінскі політэхнічны інстытут імя Ібрая ЖахаеваЯсамойла
  77. (3574) Кызылардынскі гуманітарны ўнівэрсытэт імя Каркыт АтаЯсамойла
  78. (4052) Кызылардынскі ўнівэрсытэт імя Каркыт АтаЯсамойла
    Башкартастан і Славенія; жанчыны і культура
    25 красавіка
  79. (94 499) Кэршкаўская атамная электрастанцыяW


Палепшаныя артыкулы

[рэдагаваць крыніцу]
Сэрбія, Татарстан; культура
21 сакавіка
  1. КрушавацDymitr
    22 сакавіка
  2. БялградDymitr
    23 сакавіка
  3. УНІКС КазаньDymitr
    25 сакавіка
  4. Імпэрыя гунаўRadzivon Panschwitz
    27 сакавіка
  5. НЭОС — Новая Аўстрыя і Лібэральны форумVasyl` Babych
    28 сакавіка
  6. Новак ДжокавічDymitr
    31 сакавіка
  7. ГамэрSergeiSEE
    6 красавіка
  8. ЦыганыW
  9. Вальдэмар КалінінW
    7 красавіка
  10. Цыганская моваW
  11. АтэныDymitr
  12. Алімпіякос Пірэй (баскетбольны клюб)Dymitr
    9 красавіка
  13. Грэцкі альфабэтDymitr
    12 красавіка
  14. Латвійскі ўнівэрсытэтЯсамойла
    13 красавіка
  15. ВЭФ РыгаDymitr
    21 красавіка
  16. АлматыDymitr
  17. Кайрат АлматыDymitr
  18. Табол КастанайDymitr
  19. Слован БраціславаDymitr

Створаныя шаблёны

[рэдагаваць крыніцу]

Пазначаныя курсівам артыкулы не бяруць удзелу ў конкурсе.

Пытаньні і адказы

[рэдагаваць крыніцу]

Што такое «Віківясна»?

  • «Вясна Вікімэдыі ЦУЭ» — грамадзкі конкурс у рэдагаваньні артыкулаў, арганізаваны дабраахвотнікамі руху «Вікімэдыі» і вікіпэдыстамі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Ідэя праекту заснаваная на пасьпяховым досьведзе міжнароднай супрацы некалькіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі на мовах ЦУЭ.

Які абсяг праекту?

Прыклад артыкула пра Касьцёл Сьвятога Міхаіла Арханёла (Дэмбна)
  • Прымальныя энцыкляпэдычна значныя прадметы, якія датычаць Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Напрыклад гэта можа быць славацкая кухня і сэрбская гісторыя, вугорская геаграфія і летувіскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі і ўкраінская гаспадарка, а таксама румынскія пячоры.

Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства?

  • Конкурс ладзіцца на міжнародным узроўні пасярэдніцтвам асобных аддзелаў Фундацыі «Вікімэдыя», вікіпэдыйных супольнасьцяў і асобных рэдактараў праектаў «Вікімэдыі». Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекту займаецца міжнародная дружына.

Як адбываецца супраца па тэматыцы конкурсу?

Дзе знаходзяцца сьпісы артыкулаў?

  • Удзельнікі вольныя самі абіраць артыкул любой тэматыкі, калі ён тычыцца краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы або скарыстаць прапанаваны сьпіс, створаны асобна для кожнай краіны-ўдзельніцы спаборніцтва. Прыведзены сьпіс служыць пералікам найбольш істотных прадметаў пра краіну, складзеных прадстаўнікамі гэтай краіны.

Калі афіцыйны пачатак конкурсу?

  • Конкурс афіцыйна пачынаецца 21 сакавіка і цягнецца да 31 траўня 2025 году. Сьпіс датаў, у якія ствараем артыкулы пра асобныя краіны, знаходзіцца на старонцы ў Мэта-Вікі.

Якім чынам вядзецца падлік унёску?

  • Усе ахвотныя дадаюць створаныя і палепшаныя артыкулы ў сьпіс, а ў абмеркаваньне да іх — шаблён {{Артыкул Віківясны-2025}}. Гэта дазваляе адсачыць ваш унёсак і запэўнівае, што створаныя артыкулы адносяцца да конкурсу.

Якія будуць узнагароды?

  • У 2023 годзе ў бюджэце гранту згадваліся па «400 эўраў» на «ўзнагароды на мясцовым узроўні», у тым ліку для «Вікісупольнасьці Беларусі». Пры захаваньні гэтых умоваў узнагародамі будуць за найбольшы лік створаных артыкулаў падарункавыя сэртыфікаты на 200 і 100 эўраў за 1-е і 2-е месцы адпаведна, за найбольшы лік палепшаных артыкулаў — на 100 эўраў.

Дапаможныя сродкі

[рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць крыніцу]