Вікіпэдыя:Праект:Ізраіль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Конкурс «Што ў Беларусі ведаюць пра Ізраіль?»

Амбасада Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь і Ізраільскі культурны цэнтар пры амбасадзе (ІКЦ) абвяшчаюць конкурс для жыхароў Беларусі па стварэньні энцыкляпэдычных артыкулаў у Вікіпэдыі пра сучасны Ізраіль.

Мэта конкурсу — стварэньне і паляпшэньне агульнадасяжных энцыкляпэдычных артыкулаў у Вікіпэдыі пра сучасны Ізраіль, паляпшэньне інфармаванасьці жыхароў Беларусі пра гэтую краіну.

Конкурс ладзіцца з удзелам фундацыі Вікімэдыя, якая займаецца падтрымкай міжнароднай энцыкляпэдыі Вікіпэдыя і прадстаўніцтва ізраільскай авіякампаніі El Al у Рэспубліцы Беларусь.

Пераможцаў конкурсу чакаюць каштоўныя прызы.

Умовы конкурсу

Удзельнікі конкурсу пішуць і зьмяшчаюць артыкулы ў міжнароднай энцыкляпэдыі Вікіпэдыя згодна з правіламі гэтага праекту ў любым з чатырох моўных разьдзелаў — беларускім (тарашкевіцай), беларускім (афіцыйным), расейскім і іўрытам.

Удзельнік дасылае ў аргкамітэт заяву з пазначэньнем імя і прозьвішча, кантактных зьвестак і ўліковага запісу ў Вікіпэдыі з 24 чэрвеня па 20 кастрычніка 2013 разам са сьпісам напісаных і апублікаваных ім конкурсных артыкулаў.

Тэматыка артыкулаў

  1. Геаграфія: населеныя пункты, славутасьці, нацыянальныя паркі, іншыя геаграфічныя аб’екты.
  2. Прырода: клімат, флёра, фаўна, нетры, водныя рэсурсы.
  3. Грамадзтва: насельніцтва, мовы, рэлігія, спорт, прафсаюзы, некамэрцыйныя арганізацыі.
  4. Адукацыя і навука: сярэдняя адукацыя, унівэрсытэты, коледжы, сыстэма вышэйшае адукацыі, навуковыя дасьледаваньні.
  5. Эканоміка: валютная сыстэма, банкаўская сыстэма, фінансы, прамысловасьць, сельская гаспадарка, турызм, гандаль, прадпрымальніцтва.
  6. Транспарт: авіяцыйны (Ізраільскія авіялініі), аўтамабільны (улучна з аўтобусным), чыгуначны, марскі, трамвай, мэтро.
  7. Сувязь і СМІ: тэлефон, сэціва, пошта, тэлебачаньне, радыё, прэса
  8. Культура: Сусьветная спадчына, музыка, літаратура, кінэматограф, тэатар, архітэктура, кухня, сьвяты, музэі, помнікі.
  9. Hi-Tech: высокія тэхналёгіі ў Ізраілі, сыстэмы Start-Up, касьмічная праграма.
  10. Мэдыцына: сыстэма аховы здароўя, бальнічныя касы, больніцы, адукацыя ў галіне мэдыцыны, мэдычны турызм.

Тэмы канкрэтных артыкулаў удзельнікі абіраюць самастойна ў межах пазначанае тэматыкі і ў адпаведнасьці з правіламі Вікіпэдыі. Кожны ўдзельнік мае права прадставіць на конкурс неабмежаваную колькасьць артыкулаў, у якіх ягоны ўнёсак складае болей за 50 адсоткаў.

Графік правядзеньня конкурсу

  • Пэрыяд напісаньня артыкулаў: ад 24 чэрвеня да 20 кастрычніка 2013 року.
  • Ацэнка артыкулаў і падвядзеньне вынікаў: ад 21 кастрычніка да 25 лістапада.
  • Абвяшчэньне вынікаў і ўзнагароджаньне пераможцаў: 30 лістапада 2013.

Патрабаваньні да конкурсных артыкулаў

  1. Ня меней за 20 тысячаў знакаў тэксту без уліку пропустаў.
  2. Выкананьне базавых правілаў Вікіпэдыі: энцыкляпэдычнасьць, нэўтральнасьць, правяральнасьць, апора на аўтарытэтных крыніцах, выкананьне аўтарскіх правоў.
  3. Пісьменнасьць, навукова-папулярны стыль.

Пажадана, каб артыкулы былі праілюстраваныя і якасна аформленыя. На конкурс прымаюцца артыкулы, створаныя або кардынальна палепшаныя ўдзельнікамі конкурсу ў пэрыяд між 24 чэрвеня і 20 кастрычніка 2013. На конкурс прымаюцца арыгінальныя працы, пераклад зь іншых моўных разьдзелаў Вікіпэдыі дапушчальны толькі ў выпадку істотнай перапрацоўкі зыходнага матэрыялу.

Узорам для конкурсных артыкулаў зьяўляюцца «абраныя» і «добрыя» артыкулы альбо адпаведныя з расейскага разьдзелу Вікіпэдыі. Аўтары «абраных» і «добрых» артыкулаў, напісаных у межах конкурсу, маюць найлепшыя шанцы на заняцьце прызавога месца.

Журы конкурсу ацэньвае артыкулы паводле якасьці і адпаведнасьці тэматыцы і разьмяркоўвае прызавыя месцы. Дадаткова ацэньваецца істотнасьць і складанасьць тэмы. Заплянаваныя таксама дадатковыя намінацыі (у прыватнасьці, прыз глядацкіх сымпатыяў).

Сябры журы

  • Амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Ёсэф Шагал.
  • Першы сакратар амбасады Генадзь Палішчук.
  • Каардынатар расейскамоўных інтэрнэт-праектаў пры Канцылярыі прэм’ер-міністра Ізраілю Шауль Катлярскі.
  • Кіраўнік прадстаўніцтва авіякампаніі El-Al у Рэспубліцы Беларусь Яўген Калтун.
  • Рэдактар расейскага разьдзелу Вікіпэдыі Марк Бернштэйн (Беларусь).
  • Рэдактарка расейскага разьдзелу Вікіпэдыі Вікторыя Дароніна (Вялікабрытанія).
  • Рэдактар разьдзелу Вікіпэдыі тарашкевіцай Павал Селіцкас (Беларусь).
  • Рэдактар разьдзелу Вікіпэдыі нарматыўным беларускім правапісам Максім Лепушэнка (Беларусь).
  • Рэдактар разьдзелу Вікіпэдыі іўрытам Амір Ахароні (Ізраіль).

Прызы

  • 1-ы прыз — квіток у Ізраіль і назад на самалёце авіякампаніі El-Al і кубак пераможцы.
  • 2-і прыз — мультымэдыйная сыстэма і памятны знак.
  • 3-і прыз — набор кніг пра Ізраіль і дыплём.
  • Прыз глядацкіх сымпатыяў — набор ізраільскіх слодычаў.

Заахвочвальныя прызы ад Фундацыі Вікімэдія і ад ІКЦ — флэшкі, цішоткі, торбы, бірулькі.

Журы мае права не прысуджаць прызавое месца нікому з удзельнікаў або прысудзіць некалькі аднолькавых месцаў. Дадатковыя прызы ўсім удзельнікам конкурсу — цішотка зь лягатыпам фундацыі Вікімэдыя.

Удзельнікі конкурсу даюць згоду на выкарыстаньне іхняга імя і фота ў рэклямных матэрыялах, зьвязаных з конкурсам.

Дапамога для ўдзельнікаў конкурсу

Паколькі напісаньне якасных энцыкляпэдычных артыкулаў у Вікіпэдыю вымагае адпаведнасьці правілам гэтага праекту, ІКЦ прапануе дапамогу кансультантаў.

Дапамогу ў разьдзеле на беларускай мове (тарашкевіцай) аказвае Silk user blue online.pngWizardist.

Акрамя гэтага, любы ўдзельнік конкурсу мае права карыстацца бібліятэкай ІКЦ (м. Менск, вул. Камсамольская, 12а) для працы над артыкуламі (па папярэднім запісе).

Даведачная інфармацыя

  • Ізраільскі культурны цэнтар — аддзел пры амбасадзе Дзяржавы Ізраіль.
  • Вікіпэдыя — вольная агульнадаступная шматмоўная ўнівэрсальная інтэрнэт-энцыкляпэдыя, якую можа рэдагаваць любы чалавек. Уладальнік сайту Вікіпэдыі — амэрыканская некамэрцыйная арганізацыя «Фундацыя Вікімэдыя».

Заяўкі дасылаць на адрас konkurs.israel@gmail.com.