Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Беларуска-латвійскія дачыненьні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Прапаную і падтрымліваю. Больш за 2 тыдні на рэцэнзіі без заўвагі.—Удзельнік:W 01:20, 22 красавіка 2025 (UTC+3)
  2. Падтрымліваю. Цудоўны артыкул. --Ліцьвін (гутаркі) 10:43, 22 красавіка 2025 (+03)[адказаць]
  3. Падтрымліваю. --Gabix (гутаркі) 10:09, 23 красавіка 2025 (+03)[адказаць]
  4. Падтрымліваю. --SergeiSEE (гутаркі) 15:00, 23 красавіка 2025 (+02)
  5. Падтрымліваю. --Magnus108 (гутаркі) 17:14, 23 красавіка 2025 (+02)
  6. Падтрымліваю. Ясамойла (гутаркі) 15:16, 24 красавіка 2025 (+03)[адказаць]
  7. Падтрымліваю, 097ллл (гутаркі) 17:07, 24 красавіка 2025 (+03)[адказаць]
  8. Падтрымліваю, але артыкул трэба яшчэ рэдагаваць. --Vasyl` Babych (гутаркі) 13:33, 27 красавіка 2025 (+03)[адказаць]

Супраць

[рэдагаваць]
  1. Супраць Найперш, у артыкуле адсутнічаюць паўнавартасныя ўводзіны. У пачатку павінна быць агульная інфармацыя пра прадмет артыкула. Вельмі добры прыклад можна пабачыць у w:en:Hungary–Poland relations — варта ўзяць за ўзор. Акрамя таго, пералічваюцца консульствы, але нічога не згадваецца пра амбасады. Ёсьць таксама праблемы са зьместам: разьдзел "Мінуўшчына" ці "Гісторыя" павінен быць першым пасьля ўводзінаў. У разьдзеле "Культура" нічога не сказана пра латышскія культурныя таварыствы ў Беларусі. Ці яны зусім адсутнічаюць? Яшчэ адзін момант — выкарыстаньне БЧБ-сьцяга. Пакуль што чырвона-зялёны сьцяг зьяўляецца афіцыйным сьцягам Рэспублікі Беларусь, а менавіта яна зьяўляецца бокам у міждзяржаўных адносінах з Латвіяй. Вікіпэдыя павінна адлюстроўваць актуальную рэчаіснасьць. Асабіста я вельмі хацеў бы, каб БЧБ-сьцяг быў дзяржаўным, але цяпер гэта ня так. Таксама варта было б дадаць інфармацыю пра сувязі паміж апазыцыйнымі да рэжыму Лукашэнкі палітыкамі і Латвіяй — такія сувязі існуюць. Гатовы зьняць голас "супраць" пасьля выпраўленьня пазначаных недахопаў. З найлепшымі пажаданьнямі, --Vasyl` Babych (гутаркі) 18:00, 26 красавіка 2025 (+03)[адказаць]
  1. Вітаю, Васіль! Як маецеся? Вялікі дзякуй за абшырныя прапановы. Пашырыў уводзіны згадкамі пра супольную мяжу і гісторыю. Консульствы засталіся адзінымі дзейнымі дыпляматычнымі прадстаўніцтвамі, таму дзеля карысьці чытачоў згадаў іх уверсе, а зачыненыя амбасады ў "Мінуўшчыне". Маю больш надзённы погляд на пасьлядоўнасьць разьдзелаў, але ня замінацьму, калі самі перанясеце разьдзел "Мінуўшчына". Дадаў пра Саюз латышоў Віцебскай вобласьці. Сьцягафікацыя ў Шаблён:Двухбаковыя стасункі робіцца асобнымі дапаможнымі шаблёнамі па-за артыкулам, наўпроставая спасылка на якія з артыкула адсутнічае. Таму буду ўдзячны больш дасьведчаным удзельнікам за рэдагаваньне, калі ведаюць, дзе тая сьцягафікацыя знаходзіцца, бо ёсьць розныя. Дадаў згадку праекту Народныя амбасады Беларусі пасьля закрыцьця амбасады ў Рызе. З найлепшымі пажаданьнямі,—Удзельнік:W 10:41, 27 красавіка 2025 (UTC+3)
Здымаю голас "супраць". Дзякуй за тлумачэньне сытуацыі з амбасадамі. Лічу пажаданым гэтую інфармацыю зьмясьціць ва ўводзінах, разам з кароткай інфармацыяй пра крызіс у міждзяржаўных стасунках, праз які пасольства ня дзейнічае. --Vasyl` Babych (гутаркі) 13:33, 27 красавіка 2025 (+03)[адказаць]

Дапрацоўкі

[рэдагаваць]

Нічога не было напісанае пра сэкс скандал у 2006 годзе. Дыплямата Латвіі абвінавацілі ў мужаложніцтве і распаўсюдзе парнаграфіі. Ясамойла (гутаркі) 15:15, 24 красавіка 2025 (+03)[адказаць]

Камэнтары

[рэдагаваць]

Абраны ў Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы.—Удзельнік:W 20:15, 6 траўня 2025 (UTC+3)