Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя сьпісы/Сьпіс гарадоў Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя сьпісы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

У нас маецца Абраныя сьпісы, якія пустыя. Іх трэба запаўняць, бо Вікіпэдыя мае мноства сьпісаў. Галасуйце За!!!

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Падтрымліваю Ясамойла (гутаркі) 16:21, 31 кастрычніка 2025 (+03)[адказаць]
  2. Падтрымліваю Удзельнік:StarDeg (гутаркі) 18:51, 31 кастрычніка 2025 (+03)[адказаць]
  3. Падтрымліваю Tomasz Bladyniec (гутаркі) 18:55, 31 кастрычніка 2025 (+03)[адказаць]

Супраць

[рэдагаваць]

Дапрацоўкі

[рэдагаваць]
  1. Пагаджуся зь меркаваньнем удзельніка Bocianski. Таксама адзначу, што фактычна самым галоўным паказальнікам для горада зьяўляецца яго колькасьць насельніцтва. Пры гэтым у артыкуле колькасьць жыхароў гарадоў пададзеная за 2019 год (ацэнка). Вядома, што гэтыя зьвесткі трэба актуалізаваць. Тым больш іх лёгка можна знайсьці на сайце НСК РБ. --Ліцьвін (гутаркі) 10:45, 1 лістапада 2025 (+03)[адказаць]
    Абсалютна згодзен, што артыкулу патрабуецца дапрацоўка, перш чым быць абраным. Dymitr (гутаркі) 11:22, 1 лістапада 2025 (+03)[адказаць]

Камэнтары

[рэдагаваць]

1) Нядобра пісаць: На цяперашні момант - тады, на які? 2) Няма крыніцы да лічбы гарадоў - 115. 3) Па гэтакім сьпісе я б жадаў пабачыць даты атрыманьня статусу гораду ды іх плошчы, а таксама шчыльнасьць насельніцтва. Таму што напрыклад, самы вялікі польскі горад - не Варашава; таксама не Варшава - самы шчыльны. 4) Можа глупае пытаньне, але адкуль вядома, што Менск - сталіца і што азначае статус сталіцы, чым адрозніваецьца ад статусу: горад абласнога падпарадкаваньня ці ад статусу: горад? 5) Можна дадаць фатаграфіі, напрыклад: найстарэйшы горад, наймаладзейшы, маленькі, у цэнтры дзяржавы. Bocianski (гутаркі) 18:23, 31 кастрычніка 2025 (+03)[адказаць]