Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Украінская паўстанчая армія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Статус галасаваньня: 1  Падтрымліваю • 3  Супраць • 2  Нэўтральна
Галасаваньне пачалося: 19 жніўня 2009 (14 гадоў таму)
У адпаведнай сэкцыі дадайце наступнае:
* {{Падтрымліваю}} / {{Супраць}} / {{Нэўтральна}} камэнтар і подпіс
  • Прапаную і падтрымліваю--Jauhen Litvin 08:45, 19 жніўня 2009 (UTC)
  • Падтрымліваю Rasool 13:12, 3 жніўня 2010 (UTC)
  • Супраць. Замала інфармацыі, трэба дадаць з украінскае, польскае й расейскае, а таксама пра дзейнасьць УПА на Беларусі. Я, напрыклад, дзесьці чытаў, што жаўнеры УПА, блытаючы беларусаў з палякамі, рэзалі іх таксама. - Удзельнік:Karybut
  • Супраць. Найперш патрабуюць праўкі правапіс і стыль артыкула, памылак тут шмат. Напісана нямала, але цалкам адсутнічае разьдзел "Дзейнасьць УПА на тэрыторыі Беларусі", "Ліквідацыя УПА на Берасьцейшчыне". Бяз гэтага артыкул ня будзе адпавядаць беларускай энцыкляпэдыі. Вядомыя таксама факты ўратаваньня ваярамі УПА мірных жыхароў на Берасьцейшчыне ад гвалтоўнага вывазу ў Нямеччыну (напрыклад, в. Повіць пад Дывінам і інш.).--Ihar Baranouski 20:57, 9 верасьня 2009 (UTC)
Згодны, буду выпраўляць. Пра УПА на Беларусі знайшоў матэрыял дысэртацыі, і дадаў сюды. --Jauhen Litvin 07:43, 18 лістапада 2009 (UTC)
  • Супраць Артыкул вельмі не нэўтральны. Часта няма спасылак на крыніцы ў тэксьце. Ў найбліжэйшы час патлумачу на старонцы абмеркаваньня, чаму. --Vasyl` Babych 13:18, 13 лістапада 2009 (UTC)
Не магу з Вамі пагадзіцца. --Jauhen Litvin 07:43, 18 лістапада 2009 (UTC)

Артыкул здымаецца з абмеркаваньня, паколькі праз год не вырашаныя пярэчаньні. Wizardist г 13:22, 3 жніўня 2010 (UTC)