Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Згубленыя (тэлесэрыял)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  • Прапаную і падтрымліваю--Ruslan Raviaka 06:26, 22 сакавіка 2010 (UTC)--Ruslan Raviaka 14:20, 14 ліпеня 2009 (UTC)
  • Падтрымліваю — --Vaukalaka 15:08, 23 сакавіка 2010 (UTC)
  • Падтрымліваю Сапраўды, абраны. Мне спадабалася. Так трымаць! :-) --Vasyl` Babych 22:02, 30 сакавіка 2010 (UTC)
  • Падтрымліваю --Dimant 11:13, 20 жніўня 2010 (UTC)
  • Супраць.
  1. Ня ўвесь артыкул асіліў праверыць на артаграфію, але дакладна патрабуецца яшчэ рэдагаваньне — хаця б дапасаваньне ў словаспалучэньнях.
  2. Палова актораў па-польску — такога ня трэба нам у абраных артыкулах.
Нешта ня бачна палову актора па-польску? Польскай мовы тут наогул ня бачу...--Ruslan Raviaka 05:24, 30 красавіка 2010 (UTC)
Не заўважыў, што яны закамэнтаваныя. Ну добра, тады няхай.
Падправіў яшчэ тое-сёе.--Taravyvan Adijene 13:21, 7 траўня 2010 (UTC)
  1. Састарэлыя зьвесткі ад самога пачатку (пра тое, што паказаныя 5 сэзонаў, напрыклад). Хоць далей вядзецца ўжо пра 6 сэзонаў.--Taravyvan Adijene 07:53, 11 красавіка 2010 (UTC)
Зьвесткі абноўленыя. --Ruslan Raviaka 20:31, 15 чэрвеня 2010 (UTC)
Дзякую. Выпраўлена.--Ruslan Raviaka 05:21, 30 красавіка 2010 (UTC)
  • Супраць. На мой погляд, артыкул даволі моцна не дацягвае да абранага. Калі параўнаць з ангельскім варыянтам, каторы ўжо выбраны абраным, і дакладнасьць каторага не выклікае вялікія сумневы, дык значна адрозьніваюцца сьпісы рэжысёраў, прадусараў, сцэнарыстаў, прадстаўленыя ў картцы. «Сэрыял быў створаны...» і далей ідзе сьпіс прад'юсэраў (як вынікае з карткі), але сцэнарысты не ствараюць фільм, яны пішуць сцэнар. Ствараюць рэжысёры. Няўдала, як па мне, выбраны стыль табліцы з акторамі, які «крычыць» колерамі тлу. Хочацца хутчэй прагарнуць гэтую частку артыкула, давіць на вочы. Пра кампаніі, якія ствараюць сэрыял, у нас напісана «Touchstone Television», а ў ангельскім варыянце «ABC Studios». Калі адкрыць старонку пра «ABC Studios», дык вынікае, што гэта і ёсьць «Touchstone Television», каторы быў перайменаваны ў 2007. Але, калі ў ангельскім варыянце ёсьць спасылка, па каторай можна прайсьці і даведацца пра гэта, то ў нас спасылкі няма. Гэта толькі некаторыя заўвагі, сьпіс можна працягваць. Мяркую, артыкул трэба зьняць з галасаваньня і болей грунтоўна папрацаваць зь ім. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 08:32, 16 чэрвеня 2010 (UTC)
  • У артыкуле вельмі шмат спойлераў. Трэба ці стварыць адпаведнае паведамленьне, ці... ну, не выпільваць жа зьмест? :) Патрэбнае паведамленьне. А сьпіс актораў і акторак лепей перанесьці ў асобны сьпіс. Wizardist г 15:34, 22 сакавіка 2010 (UTC)
  • Патэнцыял ёсьць, але, на маю думку, занадта шмат стракатасьці. Згодны з папярэднім меркаваньнем. Магчыма, было б лепей, перанесьці ўвесь існы сьпіс герояў на асобную старонку, а ў гэтым артыкуле пакінуць тэкставае апісаньне герояў, як у ангельскай Вікіпэдыі, з спасылкай праз {{Асноўны артыкул}}. Чырвонае тло для намінацыяў выглядае крыху дзіўна, бо ўспрымаецца як адмова, можа варта выбраць іншы колер. Ну і зноў жа, мяркую, будзе толькі лепей перанесьці ўвесь сьпіс намінацыяў у асобны артыкул, а тут пакінуць толькі сьпіс узнагародаў і тэкставую згадку пра колькасьць намінацыяў, напрыклад. Увогуле, думаю, што патэнцыял стаць абраным у артыкула ёсьць. —zedlik 22:28, 22 сакавіка 2010 (UTC)
    • Колер здаецца ружовы ў намінацыі... Да таго ж намінацыя, гэта не перамога --Ruslan Raviaka 15:22, 23 сакавіка 2010 (UTC)
      Ружовы ў спалучэньні зь сьветла-зялёным успрымаецца як параза :) —zedlik 01:32, 24 сакавіка 2010 (UTC)
      • Так, а намінаваньне, але не атрыманьне прыза — гэта не параза? Прыз атрымалі іншыя... таму ружовы натуральна вам і асацыюецца... :=)--Ruslan Raviaka 11:36, 1 красавіка 2010 (UTC)
  • Згодзен з папярэднімі меркаваньнямі, але дадамо — у апісаньні герояў зьмяніць варыянты колераў, бо вельмі цяжка глядзець:) — Vaukalaka 15:11, 23 сакавіка 2010 (UTC)
    • Якія колеры трэба замяніць? --Ruslan Raviaka 15:19, 23 сакавіка 2010 (UTC)
      Мяркую, што гаворка пра ўвесь рознакаляровы разьдзел «Героі і выканаўцы». Можа ёсьць сэнс замяніць яго на звычайнае тэкставае апісаньне асноўных герояў, а поўны сьпіс перанесьці ў асобны артыкул? Успрымацца будзе нашмат лепей, на маю думку. —zedlik 01:32, 24 сакавіка 2010 (UTC)
  • Як усё яшчэ ёсьць жаданьне, каб артыкул быў узорным, трэба абнаўляць. --Taravyvan Adijene 18:52, 13 чэрвеня 2010 (UTC)

Артыкул патрабуе абнаўленьня разьдзелаў, а таксама ўдакладненьня артаграфіі, асабліва ў частцы напісаньня імёнаў актораў і герояў. На цяперашні момант не адпавядае крытэрам абраных артыкулаў. --Red_Winged_Duck 15:38, 23 траўня 2012 (FET)