Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
22 кастрычніка:
1613 — у выніку вялікага пажару згарэла большая частка старажытнага Наваградку
1797 — францускі паветраплавец Андрэ-Жак Гарнэрн ажыцьцявіў першы ў гісторыі скачок з парашутам зь лятальнага апарату (на выяве)
1919 — выйшаў дэкрэт Юзэфа Пілсудзкага аб дазволе фармаваць беларускія вайсковыя часткі і зацьверджаньні кіраўніцтва Беларускае Вайсковае Камісіі
1937 — Сталінскія рэпрэсіі: савецкія карнікі расстралялі Фларыяна Ждановіча, беларускага актора і рэжысэра, а таксама Лукаша Калюгу, беларускага пісьменьніка
1938 — амэрыканскі вынаходнік Чэстэр Карлсан атрымаў першую ксэракопію
1962 — прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі абвясьціў пра марскую і паветраную блякаду Кубы