Вікіпэдыя:Дзень беларускай Вікіпэдыі/2

Дзень белару́скай Вікіпэ́дыі ў Чэ́хіі — майстроўня па разьвіцьці і рэдагаваньні беларускай Вікіпэдыі, якое адбылося 20 красавіка 2013 року ў Празе. Арганізатарамі захаду сталі Беларуская нацыянальная памяць, грамадзкае аб’яднаньне беларусаў Чэхіі «Пагоня» і польскі вікіпэдыст
Томаш Блядынец.
Кантэкст
[рэдагаваць код]Пасьля посьпеху Дню беларускай Вікіпэдыі ў Польшчы зьявілася жаданьне зладзіць падобны чын і ў суседняй Чэхіі. Як і першым разам, мэтай майстроўні была папулярызацыя рэдагаваньня беларускай Вікіпэдыі ўдзельнікамі-беларусамі, якія пражываюць па-за межамі роднага краю, а ў канчатковым выніку пашырэньне ўжываньня беларускай мовы.
Хада
[рэдагаваць код]Захад ладзіўся ў «Беларускай клюбоўні» па адрасе вул. 5 траўня, 1043/32. Арганізатарамі былі Анатоль Міхнавец — кіраўнік польскай арганізацыі Беларуская нацыянальная памяць, польскі вікіпэдыст
Томаш Блядынец і сябры грамадзкага аб’яднаньня беларусаў Чэхіі «Пагоня», на сядзібе якой і была арганізаваная сустрэча.
Напачатку Томаш Блядынец распавёў пра падставы рэдагаваньня артыкулаў Вікіпэдыі і пра супольнасьць Вікімэдыі. Пасьля абеду пачалася практычная частка, дзе пачаткоўцы рэдагавалі артыкулы з дапамогай дасьведчаных удзельнікаў. Напрыканцы найбольш плённыя рэдактары атрымалі прызы.
На падзеі прысутнічаў беларускі пісьменьнік-эмігрант Юрка Станкевіч, артыкул пра якога напісалі на гэтай сустрэчы.
За арганізацыю майстроўні Томаш Блядынец і Анатоль Міхнавец атрымалі мэдалі грамадзкага аб’яднаньня беларусаў Чэхіі «Пагоня».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць код]| У Вікісховішчы можна знайсьці мультымэдыйныя матэрыялы па тэме: |