Вікіпэдыя:Вікідапаможнік/Зьмест/Рубрыка «Ўвага». Тут скласьці сьпіс карысных парад і тыповых памылак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
  • Выкарыстоўвайце кароткія спасылкі праз вакно «Пошук». Напрыклад, Катэгорыя:Біялёгія, Вікіпэдыя:Вікідапаможнік
  • Звяртайце ўвагу, каб «і» ды «о» былі ў кірылічным альфабэце.
  • У выпадку канфлікту рэдагаваньняў ня трэба бянтэжыцца. Ваш тэкст знаходзіцца зьнізу, трэба толькі супаставіць яго з тым, які толькі што быў захаваным. Не забудзьце захаваць выпраўлены тэкст.
  • Знайшлі памылку і маеце што дадаць да артыкула? Будзьце рашучымі!
  • Артыкулы, меншыя за 3 тысячы знакаў, лічацца накідамі. Такія артыкулы маюць права на існаваньне, але патрабуюць разьвіцьця. Калі артыкул не раскрывае зьмест зьявы, аб’екта, падзеі, яго могуць хутка выдаліць. Каб такога ня здарылася, паляпшайце свой артыкул і выкарыстоўвайце шаблён {{Рэдагую}}. Таксама не адмаўляйцеся ад адстойваньня права артыкула на існаваньне ў выпадку, калі ён трапіць на выдаленьне.
  • Абзацы ствараюцца двайным «Уводам».
  • Дробная частка ліку аддзяляецца коскаю.
  • Не забывайцеся дадаваць артыкул прынамсі ў адну катэгорыю, гэта паляпшае яго шукальнасьць.
  • Запампоўваючы выяву, відэа або гук у Вікіпэдыю, зважайце на балянс якасьці, памеру і вагі файла.
  • Калі вы забыліся, як нешта зрабіць ў Вікіпэдыі, знайдзіце любы артыкул, які ўтрымлівае тое, што вы жадаеце дадаць. Націснуўшы Рэдагаваць крыніцу, вы пяройдзеце на старонку рэдагаваньня вікі-тэксту і ўбачыце, як пабудаваны іншы артыкул. Па аналёгіі зможаце адрэдагаваць свой.

На старонцы карыстальніка можна разьмяшчаць розныя шаблёны, якія робяць профіль больш інфарматыўным[рэдагаваць крыніцу]