Вікіпэдыя:Даступнасьць
Гэтая старонка плянуецца ў якасьці рэкамэндацыі Вікіпэдыі.
Мэта вэб-даступнасьці — зрабіць вэб-старонкі прасьцейшымі для навігацыі й чытаньня. Нягледзячы на тое, што ў першую чаргу даступнасьць прызначаная для падтрымкі людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, яна робіць старонкі больш зручнымі для ўсіх чытачоў.
Асновай для забесьпячэньня даступнасьці ёсьць Web Content Accessibility Guidelines (WCAG) 2.2.
Выкананьне гэтых рэкамэндацыяў паляпшае навігацыю па кантэнту й пашырае даступнасьць для ўсіх карыстальнікаў, у тым ліку асобаў з абмежаванымі магчымасьцямі.
Агляд
[рэдагаваць код]Рэкамэндуецца…
[рэдагаваць код]- Выкарыстоўваць каляровыя схемы з высокай кантраснасьцю й зручныя для людзей з дальтанізмам.
- Дадаваць альтэрнатыўны тэкст і подпіс для большасьці выяваў.
- Дадаваць тэкставае апісаньне любым дыяграмам.
- Ствараць пасьлядоўныя й лягічныя загалоўкі разьдзелаў.
- Ствараць правільна структураваныя табліцы.
- Замяшчаць небеларускія словы альбо фразы ў {{Мова}}.
- Выкарыстоўваць простую мову, пазьбягаць тэхнічнага жаргону й стварайце лягічную структуру. У паведамленьнях пра памылкі ({{Памылка}}), тлумачыць, чаму ўзьнікае памылка.
Рэкамэндуецца НЕ…
[рэдагаваць код]- Не выкарыстоўваць колер як адзіны сродак перадачы інфармацыі.
- Не выкарыстоўваць табліцы для афармленьня: замест іх выкарыстоўвайце тэг
. - Не пакідаць пустыя радкі паміж элемэнтамі сьпісу.
- Не выкарыстоўваць сымбалі Юнікоду ў якасьці значкоў ці малюнкаў.
- Не ўстаўляць тэкст паміж двума малюнкамі й не выкарыстоўваць фіксаваныя памеры малюнкаў (выкарыстоўвайце толькі калі гэта абсалютна неабходна).
Структура артыкулаў
[рэдагаваць код]Стандартызаваная структура артыкулаў дазваляе карыстальнікам загадзя ведаць, дзе знаходзіцца пэўная інфармацыя на старонцы, што паляпшае даступнасьць. Напрыклад, сьляпы карыстач, шукаючы старонкі неадназначнасьцяў, будзе ведаць, што калі на іх няма спасылак зьверху старонкі, то іх няма ў прынцыпе; а калі ў канцы артыкула няма, напрыклад, «Вонкавых спасылак», то іх няма ўвогуле. Стандартызаваная структура ўхіляе для яго пільную патрэбу чытаць усю старонку.
Загалоўкі
[рэдагаваць код]Загалоўкі павінны апісваць зьмесьціва разьдзелаў і павінны разьмяшчацца пасьлядоўна, пачынаючы з другога ўзроўню (==), працягваючы трэцім (===), затым чацьвёртым (====) і пятым (=====), а пасьля шостым (======).
Загалоўкі першага ўзроўня (=) выкарыстоўваюцца MediaWiki аўтаматычна ў назьве старонкі, і не павінны выкарыстоўвацца ў яе целе.
| Слушна | Няслушна |
Прэамбула.
== Загаловак другога ўзроўня (пачатак сэкцыі) ==
=== Загаловак трэцяга ўзроўня (пад-сэкцыя) ===
==== Загаловак чацьвёртага ўзроўня (пад-пад-сэкцыя) ====
===== Загаловак пятага ўзроўня (пад-пад-пад-сэкцыя) =====
====== Загаловак шостага ўзроўня (пад-пад-пад-пад-сэкцыя) ======
== Загаловак другога ўзроўня (пачатак новае сэкцыі) ==
=== Загаловак трэцяга ўзроўня (новая пад-сэкцыя) ===
== Загаловак другога ўзроўня (пачатак новае сэкцыі) ==
Прэамбула.
==== Загаловак чацьвёртага ўзроўня (пад-пад-сэкцыя?) ====
==== Загаловак трэцяга ўзроўня (пад-сэкцыя) ====
==== Загаловак шостага ўзроўня (пад-пад-пад-пад-сэкцыя?) ====
==== Загаловак другога ўзроўня (пачатак новае сэкцыі?) ====
==== Загаловак пятага ўзроўня (пад-пад-пад-сэкцыя?) ====
==== Загаловак чацьвёртага ўзроўня (пад-пад-сэкцыя?) ====
Выкарыстоўвайце псэўдазагалоўкі толькі як апошні сродак пры вычарпаньні ўсіх магчымых узроўняў загалоўкаў (уключаючы шосты) і немагчымасьці як-небудзь па-іншаму структузаваць старонку. Стварайце псэўдазагалоўкі выкарыстоўваючы толькі тоўсты шрыфт (''' '''). Не стварайце іх выкарыстоўваючы кропку з коскай (;): гэтая разьметка павінна выкарыстоўвацца толькі для стварэньня гэтак званых сьпісаў апісаньняў. Таксама не выкарыстоўвайце састарэлы HTML-тэг ….
| Слушна | Няслушна |
Прэамбула.
== Загаловак другога ўзроўня (пачатак сэкцыі) ==
=== Загаловак трэцяга ўзроўня (пад-сэкцыя) ===
==== Загаловак чацьвёртага ўзроўня (пад-пад-сэкцыя) ====
===== Загаловак пятага ўзроўня (пад-пад-пад-сэкцыя) =====
====== Загаловак шостага ўзроўня (пад-пад-пад-пад-сэкцыя) ======
'''Псэўдазагаловак (пад-пад-пад-пад-пад-сэкцыя)'''
; Тэрмін
: Яго дэфініцыя
Прэамбула.
==== Загаловак другога ўзроўня (пачатак сэкцыі) ====
==== Загаловак трэцяга ўзроўня (пад-сэкцыя) ====
'''Псэўдазагаловак (пад-пад-сэкцыя?)'''
==== Загаловак другога ўзроўня (пачатак новае сэкцыі) ====
Псэўдазагаловак (пад-сэкція?)
; Псэўдазагаловак (пад-сэкція?)
Вынасныя элемэнты
[рэдагаваць код]Разьмяшчайце вынасныя элемэнты (элемэнты, якія разьмяшчаюцца зьлева / справа ад асноўнага тэксту), у тым ліку файлы, унутры разьдзелаў, да якіх яны прыналежаць. Не разьмяшчайце файлы, якія адносяцца да якой-небудзь сэкцыі, у канцы папярэдняй.
Калі файл у кодзе разьмешчаны правільна, скрынрыдары зачытаюць alt тэкст у патрэбнай сэкцыі, нават калі візуальна файл трапіў у іншак месца.
Разрозьненьне экрану
[рэдагаваць код]Старонкі Вікіпэдыі павінны быць даступныя карыстальнікам з малым разрозьненьнем экрану, напрыклад для мабільных прыладаў.
На кампутарах з маленькім разрозьненьнем праблемы ўзьнікаюць у асноўным пры разьмяшчэньні малюнкаў адначасова зьлева й справа ад тэксту, таму імкніцеся гэтага не рабіць. Вялікія табліцы й выявы таксама могуць ствараць праблемы. Часам гарызантальнай пракруткі не пазьбегнуць, але імкніцеся перарабляць празьмеру шырокія табліцы, каб яны расьцягваліся вэртыкальна, а не гарызантальна.
Тэкст
[рэдагаваць код]Дапомна, большасьць праграм чытаньня з экрану (скрынрыдэраў) не паказваюць атрыбуты HTML, такія як атрыбуты прэзэнтацыйнага тэксту (паўтлусты, курсіўны, падкрэсьлены, монашырынны, закрэсьлены). У выніку закрэсьлены тэкст чытаецца нармальна разам зь іншым тэкстам.
Скрырындэры падтрымліваюць Юнікод вельмі па-рознаму. Калі праграма не распазнае якісьці знак, то гэты знак будзе альбо цалкам праігнараваны, альбо вымаўлены як знак пытаньня. З-за гэтага замест нечытальных сымбаляў, напрыклад сымбаль сэрца ♥, выкарыстоўвайце іх выявы з пасуючым alt= тэкстам. Для сымбаляў, якія выклікаюць праблемы ў праграмаў чытаньня з экрану, ужо могуць быць створаныя шаблёны, якія замяняюць іх выявамі й alt= тэкстам, напрыклад, шаблён стрэлкі {{Стрэлка направа}}.
Пасьлядоўнасьць сымбаляў павінна быць дастатковай для перадачы сэнсавай часткі тэксту. Спадзявацца на карыстацкія «адмысловыя знакі», якія адрозьніваюцца толькі ўласьцівасьцямі CSS альбо вікі-разьметкай, недапушчальна.
Не рабіце так, што для доступу да інфармацыі трэба зь ёй узаемадзейнічаць. У прыватнасьці, не выкарыстоўвайце ўсплываючыя падказкі альбо любы іншы тэкст, даступны толькі па навядзеньні курсора / націску, гэта значыць, не выкарыстоўвайце шаблён {{Падказка}} ці схаваныя блёкі безь вялікай патрэбы. Выключэньнем зьяўляюцца абрэвіятуры й іх расшыфроўка, якія трэба афармляць праз шаблён {{Abbr}}.
Не ўстаўляйце разрывы радкоў у сказе, бо гэта ўскладняе рэдагаваньне з дапамогай праграмы чытаньня з экрану. Адзін разрыў радка можа ісьці пасьля сказа, што можа дапамагчы некаторым рэдактарам.
Памер шрыфту
[рэдагаваць код]Рэдактарам варта ўнікаць ручной устаўкі вялікіх і малых шрыфтоў у артыкулы. Зьменшаныя альбо павялічаныя памеры шрыфтоў варта выкарыстоўваць асьцярожна; яны звычайна робяцца з дапамогай аўтаматызаваных элемэнтаў старонкі, такіх як загалоўкі, загалоўкі табліцаў і стандартызаваныя шаблёны. Зьмены памеру задаюцца ў працэнтах ад зыходнага памеру шрыфта, а не ў абсалютным памеры ў піксэлях альбо пунктах, не px і pt, а % і em. Гэта паляпшае даступнасьць для карыстальнікаў з парушэньнямі зроку, якія выкарыстоўваюць вялікі памер шрыфта дапомна.
Ніякі тэкст не павінен быць памяншаны ніжэй за 85 % ад дапомнага памеру шрыфту старонкі. Унікайце памяншэньня памеру шрыфта ў элемэнтах, якія ўжо выкарыстоўваюць меншы тэкст, такіх як шаблёны-карткі, навігацыйныя шаблёны й разьдзелы «Заўвагі» й «Крыніцы».
Дробы
[рэдагаваць код]Не выкарыстоўвайце лікавыя формы накшталт ½ (састарэлы код: ½ ці ½): гэтыя знакі часьцей за ўсё не працуюць са скрынрыдэрамі. Выкарыстоўвайце замест гэтага шаблёны {{Дроб}} 1⁄2 і {{Дроб з рыскай}} 1/2.
Час і даты
[рэдагаваць код]Пры напісаньні даты й часу выкарыстоўвайце шаблён {{Дата}}: гэта надае даце й часу сэмантычны сэнс і машыначытальны фармат. Гэта карысна для праграмаў, якія счытваюць дату й час, напрыклад, пашукавікоў.
Іншамоўны тэкст
[рэдагаваць код]Старонкі беларускамоўнай Вікіпэдыі паказваюць браўзэрам, што яны напісаныя на беларускай мове. Любы тэкст не на беларускай мове (у тым ліку ўласныя імёны) павінен быць абгорнуты ў шаблён {{Мова}} з адпаведным кодам мовы паводле ISO 639. Проста курсіва ('' '') недастаткова для таго, каб праграма чытаньня з экрана зразумела, на якой мове напісаны тэкст і пераключыла голас на патрэбны.
- Напрыклад, тэкст
''Assemblée nationale''будзе выведзены курсівам, але тое, што гэта тэкст на францускай мове, не пазначаецца. Большасьць скрынрыдэраў, якія спрабуюць гэта апрацаваць, будуць гучаць недарэчна ці заблытана. - Код
{{Мова|fr|Assemblée nationale|курсіў}}выводзіць Assemblée nationale, што дазваляе скрынрыдэрам выбраць францускамоўны голас агучваньня. {{Мова-fr|Assemblée nationale}}таксама працуе: па-француску: Assemblée nationale.
Для моваў, якія выкарыстоўваюць і лацінскі й кірылічны альфабэты, трэба пазначаць, які варыянт выкарыстоўваецца ў тэксьце:
{{Мова|sr-Cyrl|Народна скупштина}}
Народна скупштина.{{Мова|sr-Latn|Narodna skupština}}
Narodna skupština.{{Мова|sr|Narodna skupština}}
Narodna skupština, незразумела: які варыянт альфабэту выкарыстоўваецца?
Акрамя працы скрынрыдэраў, праз абгортваньне іншамоўнага тэксту ў шаблён {{Мова}},
- карыстальнікі могуць прымяняць стылі да моваў у сваіх CSS-стылях;
- пошукавыя сыстэмы могуць выкарыстоўваць гэтую інфармацыю пры індэксаваньні тэксту;
- праграмы праверкі артаграфіі могуць распазнаваць мову тэксту.
Фанэтычныя транскрыпцыі альбо даведнікі па вымаўленьні павінны выкарыстоўваць шаблёны {{МФА}}, {{МФА2}} ці іншыя пасуючыя шаблёны.
Цытаты
[рэдагаваць код]Калі пераклад цытаты на беларускую мову немагчымы, яе трэба абгарнуць у {{Мова}}, ці выкарыстоўваць тэг
з запоўненым атрыбутам lang=.
Спасылкі
[рэдагаваць код]- Указвайце зьмястоўныя апісаньні спасылак, унікайце спасылак кшталту «Націсьніце сюды!», «Гэта» й падобных, напрыклад не «Глядзіце ніжэй», а «Глядзіце разьдзел § Спасылкі»[~ 1].
- Не выкарыстоўвайце Юнікод-сымбалі ў тэксьце як спасылкі. Замест гэтага выкарыстоўвайце выяву-спасылку з атрыбутамі
alt=іlink=ці існыя шаблёны, напрыклад {{Стрэлка направа}} .
Колер
[рэдагаваць код]Колер ня можа зьяўляцца адзіным паказальнікам якой-небудзь інфармацыі, яго можна выкарыстоўваць толькі сумесна зь іншымі сродкамі перадачы інфармацыі (іконкамі, выявамі, тэкстам і гэтак далей).
Пры выкарыстаньні каляровых схемаў, адрозных ад стандартных, у шаблёнах і артыкулах удзельнікам варта правяраць іх кантраснасьць на адпаведнасьць патрабаваньням кіраўніцтва па забесьпячэньні даступнасьці вэб-кантэнту вэрсіі 2.0 (рас.). Кантраснасьць каляровых схемаў на сайце зьяўляецца важнай як для карыстальнікаў з рознымі відамі каляровай сьлепаты, так і безь яе.
Для афармленьня артыкулаў таксама пажадана выкарыстоўваць колеры Codex Вікімэдыі — Codex Style Guide § Colors.
Сьпісы
[рэдагаваць код]Не падзяляйце элемэнты сьпісу пустымі радкамі. Гэта ўключае элемэнты ў сьпісах апісаньняў (сьпісы, створаныя з кропкай з коскай альбо двукропʼем на пачатку, як і большасьць дыскусіяў на старонках абмеркаваньня), упарадкаваных сьпісах і неўпарадкаваных сьпісах. Сьпісы прызначаны для групаваньня элемэнтаў, якія належаць адзін аднаму, але MediaWiki інтэрпрэтуе пусты радок як канец аднаго сьпісу й пачынае новы. Празьмерныя падвойныя разрывы радкоў таксама парушаюць працу праграмаш чытаньня з экрану, якія будуць абʼяўляць некалькі сьпісаў, калі быў задуманы толькі адзін, і таму могуць уводзіць у зман альбо бянтэжыць карыстальнікаў. Такое няправільнае фарматаваньне таксама можа павялічыць час, патрэбны ім для чытаньня сьпісу, больш чым у тры разы.
Не падзяляйце элемэнты аднаго сьпісу абзацамі:
* Першы элемэнт;
* Другі элемэнт;
* Трэці элемэнт.
* Першы элемэнт;
* Другі элемэнт;
* Трэці элемэнт.
Абзацы ў сьпісах
[рэдагаваць код]Для ўстаўкі абзацу ў сьпіс выкарыстоўвайце шаблён {{pb}}, а ня тэг
, прызначаны для разрыву радка ўнутры абзаца, і не : на новым радку, што стварае новы сьпіс.
* Гэта першы элемэнт.{{pb}}Гэты новы абзац унутры гэтага элемэнту.
* Гэта іншы элемэнт.
Гэта таксама можа быць зробленае праз адмысловыя HTML-тэгі:
* Гэта першы элемэнт.
Гэты новы абзац унутры гэтага элемэнту.
* Гэта іншы элемэнт.
Гэты новы абзац унутры гэтага элемэнту.
* Гэта іншы элемэнт.
Не выкарыстоўвайце разрывы радкоў для імітацыі абзацаў, таму што яны маюць розную сэмантыку:
* Гэта першы элемэнт.
Гэта той жа абзац, толькі з разрывам радка перад ім.
* Гэта іншы элемэнт.
Тэгі разрыву радка прызначаныя для пераносу ўнутры абзаца, напрыклад, радкоў верша альбо блёка зыходнага коду. Глядзіце таксама тэгі <poem>…</poem> і <syntaxhighlight>…</syntaxhighlight> MediaWiki.
Катэгарычна не спрабуйце выкарыстоўваць двукропʼе, каб адпавядаць узроўню водступу, бо (як згадвалася вышэй) гэта стварае тры асобныя сьпісы:
* Гэта першы элемэнт.
: Гэта абсалютна новы сьпіс.
* Гэта трэці сьпіс.
Вы можаце выкарыстоўваць адзін з шаблёнаў для стварэньня сьпісаў:
{{Маркаваны сьпіс
| 1 = Гэта першы элемэнт:
Гэта некаторы код.
Гэта ўсё роўна першы элемэнт.
| 2 = Гэта другі элемэнт.
Аднак такі код не выкарыстоўваецца ў абмеркаваньнях.
Артыкулы
[рэдагаваць код]Стварайце сьпісы ў артыкулах толькі праз * (маркаваны сьпіс) альбо # (нумараваны сьпіс). Не стварайце іх выкарыстоўваючы
ці тэкст на новым радку (2 водступы). Разьметка сьпісаў апісаньняў (; і :) павінна выкарыстоўвацца толькі для стварэньня сьпісаў апісаньняў; не стварайце з дапамогай : немаркаваныя сьпісы.
Для стварэньня загалоўку сьпісу выкарыстоўвайце звычайныя загалоўкі альбо псэўдазагалоўкі паўтлустым шрыфтам у выпадку, апісаным у сэкцыі § Загалоўкі.
Абмеркаваньні
[рэдагаваць код]* Падтрымліваю. Мне падаецца гэтая ідэя. —Удзельнік:Прыклад
** Пытаньне: Што вам у ёй падабаецца? —Удзельнік:Прыклад2
*** На маю думку, яна падыходзіць духу Вікіпэдыі. —Удзельнік:Прыклад
: Падтрымліваю. Мне падаецца гэтая ідэя. —Удзельнік:Прыклад
:: Пытаньне: Што вам у ёй падабаецца? —Удзельнік:Прыклад2
::: На маю думку, яна падыходзіць духу Вікіпэдыі. —Удзельнік:Прыклад
Таксама прымальна прыглушаць маркаваны сьпіс:
* Падтрымліваю. Мне падаецца гэтая ідэя. —Удзельнік:Прыклад
*: Пытаньне: Што вам у ёй падабаецца? —Удзельнік:Прыклад2
*:: На маю думку, яна падыходзіць духу Вікіпэдыі. —Удзельнік:Прыклад
Але не пераходзьце ад маркаванага сьпісу да сьпісу апісаньняў:
* Падтрымліваю. Мне падаецца гэтая ідэя. —Удзельнік:Прыклад
:: Пытаньне: Што вам у ёй падабаецца? —Удзельнік:Прыклад2
Не пераходзьце ад маркаванага сьпісу да зьмяшанага сьпісу:
* Падтрымліваю. Мне падаецца гэтая ідэя. —Удзельнік:Прыклад
:* Пытаньне: Што вам у ёй падабаецца? —Удзельнік:Прыклад2
Не рэкамэндуецца таксама пакідаць пустыя радкі паміж адказамі:
: Падтрымліваю. Мне падаецца гэтая ідэя. —Удзельнік:Прыклад
:: Пытаньне: Што вам у ёй падабаецца? —Удзельнік:Прыклад2
Таксама як і не рэкамэндуецца зьмяняць узровень абмеркаваньня больш чым на адзін:
: Падтрымліваю. Мне падаецца гэтая ідэя. —Удзельнік:Прыклад
:::: Пытаньне: Што вам у ёй падабаецца? —Удзельнік:Прыклад2
Гэта звычайна не падтрымліваецца:
: Падтрымліваю. Мне падаецца гэтая ідэя. —Удзельнік:Прыклад
:* Пытаньне: Што вам у ёй падабаецца? —Удзельнік:Прыклад2
Водступы
[рэдагаваць код]Для водступаў выкарыстоўвайце {{Водступ блёку}}, калі трэба зрабіць водступ толькі для аднаго радка, выкарыстоўвайце {{in5}}. Не выкарыстоўвайце шаблёны {{Цытата}}, {{Блёкавая цытата}} і тэг
для стварэньня водступаў: яны прызначаныя для агортваньня цытатаў.
Пустыя радкі нельга разьмяшчаць паміж радкамі тэксту з водступам праз двукропʼе, асабліва ў зьмесьце артыкулаў. Гэта інтэрпрэтуецца праграмным забесьпячэньнем як пазначэньне канца сьпісу й пачатку новага.
Калі патрэбны абзац, ёсьць два падыходы, якія будуць мець розныя вынікі для праграмаў чытаньня з экрану:
Першы — дадаць пусты радок з такой жа колькасьцю двукропʼяў, як і перад тэкстам над і пад пустым радком. Гэта дарэчна, калі два рэдактары робяць камэнтары адразу адзін за адным з аднолькавым узроўнем водступу. Напрыклад:
: Я поўнасьцю за. —Удзельнік:Прыклад
: Я не. Ці ёсьць лепшая крыніца? —Удзельнік:Прыклад2
Гэта паведаміць праграме чытаньня з экрана, што гэта два элемэнты сьпісу (пусты будзе праігнараваны).
Другі падыход: калі матэрыял павінен быць адным камэнтарам (ці іншым элемэнтам сьпісу, напрыклад, у тэксьце артыкула), заключаецца ў выкарыстаньні разьметкі новага абзацу ў тым жа радку вываду :
: Тэкст.{{pb}}Больш тэксту. —Узельнік:Прыклад3
Каб адлюстраваць матэматычную формулу ці выраз у асобным радку, рэкамэндуецца выкарыстоўваць <math display="block">1 + 1 = 2</math> замест :<math>1 + 1 = 2</math>.
Вэртыкальныя сьпісы
[рэдагаваць код]Не ўстаўляйце пустыя радкі паміж элемэнтамі вэртыкальнага сьпісу; замест гэтага выкарыстоўвайце шаблён {{pb}} альбо HTML-разьметку
. Найлепш няслушнасьць пустых радкоў паміж элемэнтамі сьпісу бачная пры выкарыстаньні нумараванага сьпісу:
| Слушна | Вынік |
== Сьпіс ==
# Элемэнт 1;
# Элемэнт 2;
# Элемэнт 3;
# Элемэнт 4.
Сьпіс
| Няслушна | Вынік |
== Сьпіс ==
# Элемэнт 1;
# Элемэнт 2;
# Элемэнт 3;
# Элемэнт 4.
Сьпіс
Не падзяляйце элемэнты сьпісу разрывамі радкоў (
). Выкарыстоўвайце {{Просты сьпіс}} альбо {{Немаркаваны сьпіс}}, калі сьпіс павінен заставацца вэртыкальным; альбо разгледзьце {{Плоскі сьпіс}} ці {{hlist}} калі сьпіс трэба адлюстраваць гарызантальна.
Загалоўкі сьпісаў
[рэдагаваць код]
Няправільнае выкарыстаньне кропкі з коскай для стварэньня загалоўку перад сбпісам стварае прагал у сьпісе (няслушнае фарматаваньне):
; Сьпіс элемэнтаў
* Першы элемэнт;
* Другі элемэнт;
* Трэці элемэнт.
Замест гэтага выкарыстоўвайце разьметку загалоўкаў (слушнае фарматаваньне):
== Сьпіс элемэнтаў ==
* Першы элемэнт;
* Другі элемэнт;
* Трэці элемэнт.
Табліцы
[рэдагаваць код]Праграмы чытаньня з экрану й іншыя інструмэнты вэб-браўзэраў выкарыстоўваюць спэцыяльныя тэгі табліц, каб дапамагчы карыстальнікам арыентавацца ў зьвестках, якія ў іх зьмяшчаюцца.
Выкарыстоўвайце правільны сынтакс каналу вікі-табліц, каб скарыстацца ўсімі даступнымі функцыямі. Не выкарыстоўвайце толькі фарматаваньне (
, жорстка закадаваныя стылі, напрыклад колер фону), для стварэньня сэнсавага значэньня, гэта значыць, што напрыклад колер павінен быць толькі дадатковым інфармацыйным фактарам.
Многія навігацыйныя шаблёны, шаблёны-карткі створаня з выкарыстаньнем табліц.
Пазьбягайце выкарыстаньня тэгаў
альбо
у суседніх ячэйках для эмуляцыі візуальнага радка, які не адлюстроўваецца ў структуры табліцы HTML.
Табліцы зьвестак
[рэдагаваць код]Табліцы павінны быць выкарыстаныя толькі для таблічных зьвестак.
Вікітэкст:
{| class="wikitable"
|+ Загаловак
! scope="col" | Загаловак слупка 1
! scope="col" | Загаловак слупка 2
! scope="col" | Загаловак слупка 3
! scope="row" | Загаловак радка 1
| Зьвесткі 1 || Зьвесткі 2
! scope="row" | Загаловак радка 2
| Зьвесткі 3 || Зьвесткі 4
Стварае:
| Загаловак слупка 1 | Загаловак слупка 2 | Загаловак слупка 3 |
| Загаловак радка 1 | Зьвесткі 1 | Зьвесткі 2 |
| Загаловак радка 2 | Зьвесткі 3 | Зьвесткі 4 |
Пры выкарыстаньні colspan заўсёды ўказвайце ! scope="colgroup" colspan="2" |; пры выкарыстаньні rowspan — ! scope="rowgroup" rowspan="2" |.
Пажадана ўказваць загаловак |+ для кожнай табліцы для працы скрынрыдэраў; калі загаловак непатрэбны для адлюстраваньня ў тэксьце, выкарыстоўвайце {{sro}}, каб скрынрыдэры малі да яго доступ. Табліцы зьвестак павінны мець загаловак заўсёды.
Нямэтавае выкарыстаньне
[рэдагаваць код]Не рэкамэндуецца выкарыстоўваць табліцы для афармленьня: для гэтага больш пасуе тэг
і яго атрыбут style=. Калі табліца выкарыстоўваецца для афармленьня, то трэба надаць ёй ролю role="none" і не задаваць загалоўкі (|+ і !).
Выявы
[рэдагаваць код]У большасьці выпадкаў, выявы павінны ўключаць подпіс з выкарыстаньнем убудаванага сынтаксу выяваў. Подпіс павінен коратка апісваць значэньне выявы й асноўную інфармацыю, якую яна спрабуе перадаць.
Падрабязныя апісаньні выяваў, калі яны не падыходзяць для артыкула, павінны быць разьмешчаныя на старонцы апісаньня выявы з заўвагай, што актывацыя спасылкі на выяве прывядзе да больш падрабязнага апісаньня.
Агульныя рэкамэндацыі
[рэдагаваць код]- Пазьбягайце выкарыстаньня выяваў замест табліц альбо дыяграм. Па магчымасьці, любыя дыяграмы павінны мець тэкставы эквівалент ці павінны быць добра апісаны, каб карыстальнікі, якія ня бачаць выяву, маглі зразумець канцэпцыю.
- Пазьбягайце разьмяшчэньня тэксту паміж двума выявамі альбо, калі ў гэтым няма абсалютнай неабходнасьці, выкарыстаньня фіксаваных памераў выяваў.
- Пазьбягайце неразборлівых галерэяў, бо памер экрану (напрыклад на мабільных прыладах) і фарматаваньне браўзэраў могуць паўплываць на даступнасьць для некаторых чытачоў з-за фрагмэнтаванага адлюстраваньня выяваў.
- Артыкулы зь вялікай колькасьцю выяваў могуць перавышаць час чаканьня ў мабільных вэрсіях Вікіпэдыі. У ідэале старонка павінна ўтрымліваць ня больш за 100 выяваў, незалежна ад таго, наколькі яны малыя .
- Пазьбягайце згадваньня ў тэксьце малюнкаў як «зьлева» ці «справа». Разьмяшчэньне малюнкаў можа адрозьнівацца для гледачоў, якія выконваюць мабільныя прылады, й ня мае сэнсу для людзей, якімі старонкі чытаюцца з дапамогай дапаможнага праграмнага забесьпячэньня. Замест гэтага выкарыстоўвайце подпісы для ідэнтыфікацыі малюнкаў[~ 2].
Разьмяшчэньне выяваў
[рэдагаваць код]Выявы павінны знаходзіцца ўнутры разьдзеа, да якога яны адносяцца (пасьля загалоўка й любых hatnote’аў, верхніх зносак), а не ў загалоўку й не ў канцы папярэдняга разьдзела. Гэта гарантуе, што праграмы чытаньня з экрана прачытаюць, а мабільны сайт адлюструе выяву (і яе тэкставую альтэрнатыву) у правільным разьдзеле.
Гэта рэкамэндацыя ўключае альтэрнатыўны тэкст для раўнаньняў у фармаце LaTeX у рэжыме <math>.
Не ўстаўляйце выявы ў загалоўкі; гэта ўключае значкі й разьметку <math>…</math>. Гэта можа парушыць спасылкі на разьдзелы й выклікаць іншыя праблемы.
Значкі
[рэдагаваць код]Выявы й значкі, якія не зьяўляюцца выключна дэкаратыўнымі, павінны ўключаць атрыбут |alt=, які замяняе выяву для сьляпых чытачоў, пошукавых прыладаў і іншых карыстальнікаў бяз зроку. Калі дадаецца дадатковы альтэрнатыўны тэкст, ён павінен быць лаканічным альбо спасылацца на подпіс ці суседні тэкст.
Анімацыі, відэа і аўдыя
[рэдагаваць код]Анімацыі
[рэдагаваць код]Каб быць даступнай, анімацыя (GIF) павінна:
- Не перавышаць працягласьці пяці сэкундаў (што робіць яе толькі дэкаратыўным элемэнтам) альбо
- Мець функцыі кіраваньня (стоп, паўза, прайграваньне).
Гэта значыць, што GIF-файлы з анімацыяй працягласьцю больш за пяць сэкундаў павінны быць пераўтвораныя ў відэа .
Акрамя таго, анімацыя не павінна выклікаць больш за тры ўспышкі за адну сэкунду. Вядома, што кантэнт, які ўспыхвае больш за гэтую мяжу, выклікае прыпадкі[~ 3].
Відэа
[рэдагаваць код]Субтытры (CC) — гэта працэс адлюстраваньня тэксту ў аўдыё- і візуальных файлах Вікіпэдыі праз c:Commons:Timed Text. Яны выкарыстоўваюцца ў якасьці транскрыпцыі аўдыёчасткі праграмы па меры яе зьяўленьня (даслоўна альбо ў адрэдагаванай форме), часам уключаючы апісаньні немаўленчых элемэнтаў. Гэта дапамагае людзям з парушэньнямі слыху й глухім людзям і дае магчымасьць носьбітам мовы зразумець зьмест мультымэдыйнага файла й павінна быць уключана ва ўсе відэа са значным аўдыёкампанэнтам.
Субтытры забясьпечваюць тэкставую вэрсію ўсёй важнай інфармацыі, якая падаецца праз гук. Яны могуць уключаць дыялёг, гукі (натуральныя й штучныя), абстаноўку й фон, дзеяньні й выразы твару людзей і жывёлаў, тэкст альбо графіку.
Тэкст не на беларускай мове павінен быць перададзены.
Аўдыя
[рэдагаваць код]Субтытры для маўленьня, тэксту песьняў, дыялёгаў і гэтак далей. Можа быць лёгка дададзены да аўдыяфайлаў, мэтад падобны да мэтаду зь відэа: .
Стылі і варыянты разьметкі
[рэдагаваць код]У большасьці выпадкаў стылі для табліц і іншых элемэнтаў блёчнага ўзроўню павінны ўсталёўвацца з дапамогай клясаў CSS, а не з дапамогай убудаваных атрыбутаў стылю. CSS для ўсяго сайту ў MediaWiki:Common.css больш старанна пратэставаны, каб забясьпечыць даступнасьць (напрыклад, дастатковы кантраст колераў) і сумяшчальнасьць з шырокім дыяпазонам браўзэраў.
Больш за тое, гэта дазваляе карыстальнікам зь вельмі спэцыфічнымі патрэбамі зьмяняць каляровыя схемы ў сваёй уласнай табліцы стыляў альбо ў табліцы стыляў свайго браўзэра.
Гэта таксама стварае большую ступень прафэсіяналізму, забясьпечваючы адзіны выгляд артыкулаў і адпаведнасьць правілам афармленьня.
Што тычыцца даступнасьці, адхіленьні ад стандартных канвэнцыяў могуць быць дапушчальныя, пакуль яны даступныя. Калі нейкі шаблён (альбо пэўная каляровая схема) адхіляецца ад стандарту, яго аўтары павінны пераканацца, што ён адпавядае патрабаваньням даступнасьці, такім як забесьпячэньне дастатковага кантрасту колераў. Напрыклад, інфармацыйныя й навігацыйныя карткі, якія адносяцца да спартыўнай каманды, могуць выкарыстоўваць жоўта-чырвоную каляровую схему, каб адпавядаць колерам каманды. У гэтым выпадку цёмна-чырвоныя спасылкі на сьветла-жоўтым забясьпечваюць дастатковы кантраст колераў і, такім чынам, будуць даступнымі, у той час як белыя на жоўтым альбо чорныя на чырвоным ня будуць.
У цэлым, у артыкулах варта выкарыстоўваць вікі-разьметку, а не абмежаваны набор дазволеных элемэнтаў HTML. У прыватнасьці, не выкарыстоўвайце элемэнты стылю … і … для фарматаваньня тэксту; пераважней выкарыстоўваць вікі-разьметку '' '' і ''' ''' для выключна тыпаграфічнага вылучэньня курсівам і паўтлустым шрыфтам адпаведна, а таксама выкарыстоўваць шаблёны альбо элемэнты сэмантычнай разьметкі для больш значных адрозьненьняў. Элемэнт  таксама ня варта выкарыстоўваць у тэксьце артыкула; выкарыстоўвайце {{em}}, {{код}}, {{var}} і іншыя шаблёны сэмантычнай разьметкі па меры неабходнасьці, каб падкрэсьліць лягічныя адрозьненьні, а ня толькі візуальныя. Выкарыстоўвайце шаблёны {{памер шрыфту}}, {{дробны шрыфт}} і {{вялікі шрыфт}} для зьмены памеру шрыфту, а не ўстанаўлівайце яго з дапамогай атрыбутаў стылю, такіх як font-size, альбо састарэлых элемэнтаў стылю, такіх як . Вядома, ёсьць натуральныя выключэньні; напрыклад, можа быць карысна выкарыстоўваць элемэнт …, каб пазначыць штосьці накшталт прыкладу спасылкі, якая не зьяўляецца клікабэльнай, але падкрэсьліваньне звычайна не выкарыстоўваецца ў тэксьце артыкулаў.
Карыстальнікі з абмежаванымі CSS і / альбо JavaScript
[рэдагаваць код]Аўтаматычна згорнутыя (папярэдне згорнутыя) элемэнты не павінны выкарыстоўвацца для ўтойваньня зьместу ў асноўнай частцы артыкула.
Артыкулы Вікіпэдыі павінны быць даступныя чытачам, якія выкарыстоўваюць браўзэры й прылады з абмежаванай альбо адсутнай падтрымкай JavaScript альбо CSS. Памятайце, што зьмест Вікіпэдыі можна свабодна выкарыстоўваць паўторна непрадказальнымі спосабамі, а таксама непасрэдна атрымліваць да яго доступ праз старыя браўзэры. У той жа час прызнаецца, што немагчыма забясьпечыць такую ж якасьць выгляду такім карыстальнікам, якую можна забясьпечыць карыстальнікам з больш магутнымі браўзэрамі. Такім чынам, нельга выкарыстоўваць функцыі, якія прывядуць да ўтойваньня альбо пашкоджаньня зьместу, калі CSS і / альбо JavaScript недаступныя. Аднак увага да карыстальнікаў без CSS альбо JavaScript павінна распаўсюджвацца ў асноўным на забесьпячэньне магчымасьці чытаньня зьместу; прызнаецца, што юзабіліці непазьбежна будзе горшым.
Каб улічыць гэтыя абмежаваньні, правярайце любыя патэнцыйна разбуральныя зьмены з адключанымі CSS і JavaScript.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць код]Заўвагі
[рэдагаваць код]- ↑ Глядзіце таксама па тэме:
- G91: Providing link text that describes the purpose of a link (анг.) Techniques for WCAG 2.0. World Wide Web Consortium (7 кастрычніка 2016).
- F84: Failure of Success Criterion 2.4.9 due to using a non-specific link such as «click here» or «more» without a mechanism to change the link text to specific text (анг.) Techniques for WCAG 2.0. World Wide Web Consortium (7 кастрычніка 2016).
- ↑ Глядзіце таксама па тэме: Technique: Referring to page content by its position (анг.). Harvard community.
- ↑ Глядзіце таксама па тэме:
- G152: Setting animated gif images to stop blinking after n cycles (within 5 seconds) (анг.) Techniques for WCAG 2.0. World Wide Web Consortium (7 кастрычніка 2016).
- G4: Allowing the content to be paused and restarted from where it was paused (анг.) Techniques for WCAG 2.0. World Wide Web Consortium (7 кастрычніка 2016).
- Guideline 2.3 Seizures: Do not design content in a way that is known to cause seizures (анг.) Web Content Accessibility Guidelines (WCAG) 2.0. World Wide Web Consortium (11 сьнежня 2008).
Літаратура
[рэдагаваць код]- Clark, Joe. Building Accessible Websites (анг.). — New Riders Press, 2003. — ISBN 0-7357-1150-X
- Pilgrim, Mark. (2002) Dive into Accessibility: 30 Days to a More Accessible Web Site (анг.) Архівавана 5 кастрычніка 2017.
- Lynch, Patrick J.; Horton, Sarah Web Style Guide (анг.). — Yale University Press, 2016. — ISBN 978-0-300-21165-8
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць код]На беларускай мове
[рэдагаваць код]- Новая вэрсія стандарту ISO/IEC/IEEE 23026 «Распрацоўка сыстэмаў і праграмнага забесьпячэньня. Інжынірынг і кіраваньне вэб-сайтамі для сыстэмаў, праграмнага забесьпячэньня й інфармацыйных службаў». Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (4 кастрычніка 2023).
- Кіраўніцтва па забесьпячэньні даступнасьці Web-кантэнту (WCAG) 2.0, WAI, папярэдняя вэрсія (да 2.2)
На ангельскай мове
[рэдагаваць код]- The Wikimedia Design Style Guide (анг.)
- Recommendations for mobile-friendly articles on Wikimedia wikis (анг.)
- 10 Quick Tips to Make Accessible Web Sites, WAI (анг.)
- Legibility, Web Style Guide, 3rd Edition (анг.)
- Essential Components of Web Accessibility, WAI (анг.)
- Introduction to Web Accessibility, WAI (анг.)
- Known and tracked MediaWiki accessibility issues (анг.)
- Toptal ColorFilter (remot web page filter) (анг.)
- Coblis Color-blindness Simulator (local web page filter) (анг.)