Віктар Войтэнка
Віктар Войтэнка (6 лістапада 1912, фальварак Мачульня, Наваградзкі павет — 25 красавіка 1973, ЗША) — беларускі палітычны і рэлігійны дзеяч. Доктар мэдыцыны.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў пачатковую школу ў мястэчку Дварэц. Пасьля вучыўся ў Баранавічах у гімназіі імя Тадэвуша Рэйтана. Скончыў мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. У 1939 годзе атрымаў дыплём доктара мэдыцыны. У гады нямецкае акупацыі бурмістр Баранавіч. Арганізаваў мэдычную школу й распачаў стварэньне Беларускай Самапомачы ў Баранавічах. Прымаў удзел у падрыхтоўцы да Ўсебеларускага Сабору 1942 годзе. У 1943 пераведзены ў Слонім на становішча акруговага лекара.
Зьехаў ў 1944 годзе на Захад. У 1948 годзе ініцыятывы Віктара Войтэнкі ў францускай зоне быў створаны Часовы Праваслаўны Рэлігійны Камітэт, які ўзначаліў пратаярэй Сьцяпан Войтэнка[1].
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку ў штаце Нью-Джэрзі (ЗША).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Епіскап Васіль «Да гісторыі БАПЦ на чужыне (1944—2004)» Пінск, 2009
- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст. // Камунікат
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 6 лістапада
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Беларускія палітыкі
- Беларускія лекары
- Асобы Баранавічаў
- Памерлі 25 красавіка
- Памерлі ў 1975 годзе
- Памерлі ў ЗША
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансўіку
- Лекары Беларускай краёвай абароны
- Беларускія калябаранты з нацысцкай Нямеччынай
- Беларускія бурмістры (1941—1944)