Перайсьці да зьместу

Віжайны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Візуны»)
Віжайны
польск. Wiżajny
Населены пункт
Касьцёл Сьвятой Тэрэзы
Касьцёл Сьвятой Тэрэзы
Сьцяг Герб
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Сувальскі
Гміна Віжайны
Геаграфія
Вышыня НУМ 243 м
Часавы пас
Каардынаты 54°22′02″ пн. ш. 22°52′08″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 882 чал. (2011)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 16-407
Нумарны знак BSU
Віжайны на мапе Польшчы
Віжайны
Віжайны
Віжайны

Віжа́йны (польск. Wiżajny) — вёска ў Польшчы, паміж азёрамі Вістуцьцю і Віжайнамі. Цэнтар сельскай гміны Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзяцца за 35 км на поўнач ад Сувалак, за 143 км на поўнач ад Беластоку; каля граніцы зь Летувой.

Віжайны — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), колішні цэнтар староства на граніцы з Прусіяй. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятой Тэрэзы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.

Апроч формы Віжайны, таксама сустракаюцца варыянты Віжаны[1] і Візуны[2].

Мескі герб, 1792 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Віжайны на мапе 1655 году

Першы пісьмовы ўпамін пра Віжайны (Weyze) датуецца 1253 годам[3]. Відаць, тут існавала яцьвяскае паселішча.

У 1413 годзе Віжайны ўвайшлі ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У гэты час імі валодалі Лазавіцкія, з 2-й паловы XVI ст. — Радзівілы. На загад апошніх тутэйшы касьцёл Сьвятога Юрыя ператварылі ў кальвінскі збор, у якім у 1603 годзе пахавалі гетмана Крыштапа Мікалая Радзівіла «Перуна».

На 1629 год у Віжайнах было 285 дымоў, якія разьмяшчаліся на 7 вуліцах (найбольшая зь іх Павісульская з 27 дымамі, найменшая — Канецпольская з 6). У 1664 годзе касьцёл вярнулі каталікам. 11 траўня 1693 кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Віжайнам Магдэбурскае права і герб: у чырвоным полі белы арол з залатой перавязьзю на персях (пацьвержаны 14 лютага 1792 году)[2]. Па Радзівілах местам валодалі Пуслоўскія, Плятэры, Струтынскія.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Віжайны апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1827 год тут было 165 будынкаў. У 1870 годзе расейскія ўлады пазбавілі мястэчка Магдэбурскага права.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Віжайны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Віжайны апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Віжайны знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1998 гадох яны ўваходзілі ў склад Сувальскага ваяводзтва.

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1342 чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 1 тыс. чал.; 2011 год — 882 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Касьцёл Сьвятой Тэрэзы (1825), званіца (1862)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, пратэстанцкія
  1. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 86.
  2. ^ а б Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 131.
  3. ^ Bednarczyk-Rzepko W. Przewodnik Pascala. Pojezierze Suwalskie i Puszcza Augustowska. — Bielsko-Biała: Wydawnictwo Pascal, 2005. S. 203—215.
  4. ^ Witanowski M., Chlebowski B. Wiżajny // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 687.