Перайсьці да зьместу

Відэа Гугла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Відэа Гугла»
Тып відэагостынг
Даступныя мовы беларуская і іншыя
Уладальнік «Гугл» (ЗША)
Аўтар «Гугл» (ЗША)
Пачатак працы 25 студзеня 2005 (20 гадоў таму)
Камэрцыйны? так
Рэгістрацыя непатрэбная
Актуальны стан дзейны
Ліцэнзія бескаштоўнае апраграмаваньне[d]
google.com/videohp

«Відэа Гугла» (анг. Google Video) — бескаштоўны відэагостынг і пошукавы рухавік ад «Гугла», які распачаў працу 25 студзеня 2005 году[1].

Відэакліпы можна дадаць на старонку пры дапамозе адмысловага HTML-коду (як і на «Ютубе»). Гэтак шмат сайтаў могуць вырашыць праблему з бракам месца і сеціўных каналаў для сваіх відэафайлаў.

9 кастрычніка 2006 году «Гугл» набыў «Ютуб», а 13 чэрвеня 2007 было абвешчана пра інтэграцыю пошукавых вынікаў зь «Ютуба» на «Відэа Гугла». Таксама стаў даступным пошук відэа па іншых гостынгах[2]. Прагляд вынікаў пошуку выглядае падобна Google Images: угары зьяўляецца палічка са спасылкамі, а ніжэй — старонка, на якой знаходзіцца відэафайл.

У 2009 годзе «Гугл» скасаваў магчымасьць загружаць у сэрвіс відэа, прапанаваўшы карыстальнікам перайсьці да «Ютуб»[3].

  1. ^ Google Video Search Live Google Blogoscoped  (анг.)
  2. ^ Google Frames a Video Search Engine Google Operating System  (анг.)
  3. ^ Turning Down Uploads at Google Video Official Google Video Blog  (анг.)