Відунас
| Відунас | |
![]() | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 22 сакавіка 1868[1]
|
| Памёр | 20 лютага 1953[1] (84 гады) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | філёзаф, пісьменьнік, паэт, прафэсар унівэрсытэту |
| Мова | летувіская мова |
Відунас (па-летувіску: Vydūnas; псэўданім; сапраўднае імя Вільгельмас Старостас літ. Vilhelmas Storostas; 22 сакавіка 1868, вёска Ёнайчай, цяпер Шылуцкі раён Летувы — 20 студзеня 1953, Дэтмольд, Нямеччына) — летувіскі драматург, філёзаф, дзеяч культуры.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў настаўніцкую сэмінарыю ў Рагніце (цяпер Нёман). З 1888 выкладаў у школах. Ва ўнівэрсытэтах Нямеччыны (Грайфсвальд, 1896—1898; Гале, 1899; Ляйпцыг, 1900—1902; Бэрлін, 1913—1919) вывучаў літаратуру, філязофію, гісторыю мастацтва, гісторыю рэлігіі, замежныя мовы. Выкладаў у Клайпедзе ў музычнай школе. З 1892 з перапынкамі жыў у Тыльзіце, выкладаў у сярэдняй школе ангельскую і францускую мовы.
Філязофія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У філязофскіх і рэлігійна-містычных артыкулах і трактатах «Сьмерць і што далей» (1907), «Таямнічая веліч чалавека» (1907), «Жыцьцёвая аснова народу» (1920) разьвіваў эклектычнае вучэньне, заснаванае на элемэнтах нэаплатанізму, Бхагавад-гіце і тэасофскай рэцэпцыі індыйскіх рэлігійна-філязофскіх вучэньняў. Прапагандаваў вегетарыянства, якога і сам прытрымліваўся.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Vydūnas // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Vacys Bagdonavičius. Filosofiniai Vydūno humanizmo pagrindai. Vilnius: Mintis, 1987
- Vacys Bagdonavičius. Vydūnas: trumpa biografija. Vilnius: Vydūno draugija, Kultūros, filosofijos ir meno institutas (Standartų sp.), 2005. 63, [1] p.: iliustr., portr. Tir. [500] egz. ISBN 9986-638-56-9
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Kintai Vydūnas Culture Centre Архівавана 10 лютага 2005.
- Пра Відунаса (на летувіскай мове)
- Letzte Monate 1944—1945 in Powarben, Ostpreußen Архівавана 10 сакавіка 2005.
- Vydunas 1918. Архівавана 28 верасня 2007.
