Вячаслаў Бортнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вячаслаў Бортнік
Сакратар Рады БНР у выгнанні
2016 — цяперашні час
Папярэднік: Алеся Сёмуха
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 чэрвеня 1974
Гомель, БССР
Партыя: у мінулым Беларуская партыя Зялёныя
Адукацыя: Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1996)
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (2004)
Амэрыканскі ўнівэрсытэт (2010)

Вячаслаў Бортнік (нар. 22 чэрвеня 1974, Гомель, БССР) — беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзеяч і праваабаронца. Сакратар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Гомлі. У 1996 г. скончыў Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, пазьней — ЭГУ і Амэрыканскі ўнівэрсытэт (Вашынгтон)[1].

Працаваў школьным настаўнікам, дзіцячым псыхолягам і выкладчыкам псыхалёгіі ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце[1].

З 1995 году ўдзельнічае ў беларускім праваабарончым руху. У 2002—2006 гг. узначальваў Беларускі філіял Amnesty International[1]. Перасьледваўся беларускімі ўладамі за праваабарончую дзейнасьць, неаднаразова затрымліваўся міліцыяй у 2005 і 2006 гг.[2]

У 2008 г. далучыўся да Беларуска-амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА) і служыў на пасадах сакратара, кіраўніка прэсавай службы, намесьніка старшыні і старшыні Вашынгтонскага гуртка БАЗА[3][4]. З чэрвеня 2015 г. — сябра Галоўнай Управы БАЗА, у 2015—2017 гг. — намесьнік старшыні[5]. З траўня 2018 г. — старшыня Вашынгтонскага аддзела БАЗА.

У сакавіку 2016 г. абраны Сакратаром і сябрам Прэзыдыюму Рады БНР[6]. У ліпені 2017 г. абраны ў склад Вялікай Рады ЗБС «Бацькаўшчына»[1][7].

Зьяўляецца старшынём Каардынацыйнай групы па Эўразіі ў Amnesty International USA, спэцыялістам па Беларусі, Малдове і Ўкраіне[8].

Рэгулярна выступае ў беларускіх СМІ, у тым ліку з заявамі і камэнтарамі ў падтрымку правоў ЛГБТ[9][10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г «Аўтарытарны рэжым разглядае суверэнітэт Беларусі як прадмет для гандлю». Інтэрв’ю з гамельчуком, які стаў сакратаром Рады БНР // Сильные Новости — Гомель сегодня, 9 кастрычніка 2018
  2. ^ Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2005 годзе // Праваабарончы цэнтар «Вясна», Менск, 2006, с. 487
  3. ^ Нашы людзі ў Вашынгтоне // Наша Ніва, 16 верасьня 2010 г.
  4. ^ Сустрэча прадстаўнікоў БАЗА ў дзярждэпаратамэнце ЗША // Радыё Свабода, 6 траўня 2015 г.
  5. ^ Вячаслаў Бортнік: Стварэньне эфектыўнай мультымедыйнай прасторы дзеля культурнага дыялёгу «Беларусь-ЗША». Выступленьне на 32-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі. «Культура, Нацыя», №15, верасень 2016, с. 76-78.
  6. ^ Прэзыдыюм Рады БНР // Афіцыйны сайт Рады БНР (паводле стану на 14 жніўня 2018 г.)
  7. ^ Спіс сяброў Вялікай Рады Міжнароднага грамадскага аб’яднання "Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», абраных на Сёмым з’ездзе беларусаў свету МГА "ЗБС «Бацькаўшчына» 16.07.2017 г.
  8. ^ Belarus: Political Prisoners Released, but Authorities Need to Do More for Human Rights // Афіцыйны сайт Amnesty International, 31 жніўня 2015 г.
  9. ^ Вячеслав Бортник. В будущее черепашьими шагами // Naviny.by, 18 траўня 2015 г.
  10. ^ Вячеслав Бортник. Под шумок? // Naviny.by, 25 студзеня 2016 г.