Вята (вёска)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вята
лац. Viata
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Мёрскі
Сельсавет: Павяцкі
Насельніцтва: 5 чал.
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2152
СААТА: 2233839041
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°46′55″ пн. ш. 27°36′38″ у. д. / 55.78194° пн. ш. 27.61056° у. д. / 55.78194; 27.61056Каардынаты: 55°46′55″ пн. ш. 27°36′38″ у. д. / 55.78194° пн. ш. 27.61056° у. д. / 55.78194; 27.61056
Вята на мапе Беларусі ±
Вята
Вята
Вята
Вята
Вята
Вята
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вя́та[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Вяце пры ўтоку яе ў Дзьвіну. Уваходзіць у склад Павяцкага сельсавету Мёрскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2014 год — 8 чалавек.

Вята — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Вяту зьмяшчаецца ў прывілеі вялікага князя Жыгімонта Старога ад 24 кастрычніка 1515 году ўладальніку гэтых мясьцінаў Івана Сапегу на пабудову пры ўтоцы Вяты ў Дзьвіну замка, заснаваньне мястэчка, торгу і корчмаў. У 1556 годзе Вята знаходзілася ў валоданьні князёў Пронскіх, а ў 1566 годзе «двор» зь мястэчкам перайшлі да ваяводы рускага Мікалая Сіняўскага[3].

Вяцкі замак значыцца на мапах Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стагодзьдзяў, аднак пазьней зьвестак пра яго няма. Напэўна, у вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў маскоўскія захопнікі зруйнавалі замак, па чым ён не аднавіўся.

Па першым і другім падзелах Рэчы Паспалітай Вята стала пагранічным паселішчам, тут збудавалі назіральную вежу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вята апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце Віленскай губэрні. У гэты час тут было 20 двароў. У вайну 1812 году ў вёсцы стаяў францускі гарнізон. На 1893 год у Вяце было 13 двароў, маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Мірскіх.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Вяту занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вята абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[4].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вята апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час тут дзейнічала школа, працавалі карчма і кардонная фабрыка, на якой было каля 10 работнікаў. У 1930-я гады ў Вяце было каля 45 двароў. У 1937 годзе тутэйшая капліца займела адсыловы звон[5].

У 1939 годзе Вята ўвайшла ў БССР, у склад Павяцкага сельсавету Мёрскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

На 2014 год на месцы вёскі існавала 5—6 хутароў уздоўж берага ракі Дзьвіны, адлегласьць паміж крайнімі хутарамі — 2,5 км.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 131 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1865 год — 61 душа рэвізорская; 1893 год — 166 чал., зь іх 160 каталікоў і 6 праваслаўных[6]
  • XX стагодзьдзе: 1930 год — каля 300 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2014 год — 8 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  2. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 158.
  3. ^ Васільеў С. Вята: Мекка для археолагаў // Міёрскія навіны. 18 верасьня 2013 г.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ Сіўко Ф. Капліца ў Вяце // Ave Maria. № 11 (90), 2002 г.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 270

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]