Перайсьці да зьместу

Вялікі (фільм, 1988)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікі
па-ангельску: Big
Жанр рамантычна-камэдыйны фільм[d], фільм пра сталеньне[d], фэнтэзійны фільм і драматычны фільм
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Бары Малкін[d]
Вытворчасьць Gracie Films[d]
Распаўсюд 20th Century Fox, Netflix і Дыснэй+[d]
Дата выхаду 3 чэрвеня 1988[2], 9 сьнежня 1988[3] і 29 верасьня 1988[4]
Працягласьць 104 хвіліна
Краіна
Мова ангельская
Бюджэт 18 000 000 $
Прыбытак 151 927 281 $[5] і 115 227 281 $[5]
Старонка на IMDb

Вялікі (па-ангельску: Big) — амэрыканскі фэнтэзійны камэдыйна-драматычны фільм 1988 году рэжысэра Пэні Маршал з Томам Гэнксам у галоўнай ролі.

Пасьля выхаду Вялікі атрымаў шырокае прызнаньне крытыкаў, асабліва за гру Гэнкса. Фільм таксама меў вялікі камэрцыйны посьпех, сабраўшы 151 мільён даляраў па ўсім сьвеце пры вытворчым бюджэце ў 18 мільёнаў даляраў, і аказаўся ключавым для карʼеры Гэнкса[6]. Фільм атрымаў намінацыі на прэмію «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю (Гэнкс) і найлепшы арыгінальны сцэнар.

Паводле вэрсіі Амэрыканскага інстытуту кінамастацтва фільм займае 42-е месца ў сьпісе 100 камэдыяў і 10-е месца ў катэгорыі «10 фэнтэзі-фільмаў» у сьпісе «10 найлепшых амэрыканскіх фільмаў у 10 клясычных жанрах паводле вэрсіі AFI».

Джош Баскін, трынаццацігадовы хлопчык зь ціхага прыгарада, просіць у загадкавага гульнявога аўтамата ў парку забаў зрабіць яго вялікім. Яго жаданьне зьдзяйсьняецца, і ён атрымлівае цела трыццацігадовага мужчыны, застаючыся, па сутнасьці, дзіцем. Спалохаўшыся, што ж рабіць далей Джош едзе ў Нью-Ёрк, дзе ўладкаваўшыся ў буйную кампанію па вытворчасьці цацак, ідзе ў верх па карʼернай лесьвіцы, і да таго ж улюбляецца ў калегу Сьюзан.

  1. 1 2 3 4 5 6 Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  2. http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=big.htm
  3. Швэдзкая база кіназьвестак (шв.)Svenska Filminstitutet.
  4. IMDb (анг.) — 1990.
  5. 1 2 Box Office Mojo (анг.) — 1999.
  6. Tom Hanks Biography (анг.). www.biography.com. Праверана 1 сакавіка 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]