Вялікія Антыльскія астравы
| Вялікія Антыльскія астравы | |
| Амываючыя акваторыі | Атлянтычны акіян, Карыбскае мора |
|---|---|
| Найбуйнейшы востраў | Куба |
| Агульная плошча | 207 411 км² |
Вялі́кія Анты́льскія астравы́ — група астравоў у Карыбскім моры на паўночным усходзе ад ЗША і на захадзе ад Малых Антыльскіх астравоў. Гэтую групу складаюць такія астравы, як то Куба, Ямайка, Эспаньёла і Пуэрта-Рыка. Таксама да ліку астравоў могуць далучаць востраў Наваса і Кайманавы астравы.
Поруч з Багамскімі і Малымі Антыльскімі астравамі ўтвараюць гэтак званую Вэст-Індыю. У адрозьненьне ад Малых Антыльскіх астравоў, Вялікія Антыльскія астравы маюць кантынэнтальнае паходжаньне, у той час як Малыя Антыльскія астравы пераважна вульканічнага або каралавага паходжаньня. Праз мову і блізкасьць традыцыяў Вялікія Антыльскія астравы ўважаюцца за частку Лацінскай Амэрыкі. Астравы заўсёды мелі важную стратэгічную значнасьць як браму ў Амэрыку, і ў часы, калі марская моц была вырашальнай у стратэгіі дзяржаваў, яны былі цэнтрам жорсткай канкурэнцыі паміж некалькімі імпэрыямі, галоўным чынам Гішпаніяй, Францыяй і Вялікабрытаніяй, якія імкнуліся ўсталяваць кантроль над рэгіёнам.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Greater Antilles. Encyclopædia Britannica.
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |