Вялікодная бабка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вялікодная бабка
Пасыпаная цукровай пудрай бабка (2013 год)
Пасыпаная цукровай пудрай бабка (2013 год)
Іншыя назвыбаба
Тыппірог
Нацыянальная страваславянская
РэгіёнЭўропа
Дата зьяўленьняXIV стагодзьдзе
Час прыгатаваньня3 гадзіны
Асноўны складнікмука
Распаўсюджаныя складнікіяйкі, малако, цукар, разынкі, масла, мігдалы, дрожджы
Падобныя стравыбабка

Вяліко́дная ба́бка — сьвяточны пірог з разынкамі і мігдаламі, які падаюць на Вялікдзень.

Гэты салодкі пірог некалькі дзён захоўвае мяккасьць і сьвежасьць. Мела пашырэньне ў Вялікім Княстве Літоўскім прынамсі з XIV стагодзьдзя[1].

Складнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для прыгатаваньня патрабуюцца: літар мукі, 10 жаўткоў, 5 яек, шклянка малака, 200 грамаў цукру, 130 грамаў разынак бяз костак, паўшклянкі топленага масла, 65 грамаў мігдалаў, 50 грамаў дражджэй і 65 грамаў цукатаў або апэльсінавай цэдры, смажанай у цукры. Таксама выкарыстоўваюць алей і паніровачныя сухары для формы[1].

Прыгатаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўлітра мукі разводзяць шклянкай цёплага малака, зьмяшанага з дражджамі (50 грамаў). Атрыманае перамешваюць і пакідаюць у цёплым месцы, каб расло цеста. Калі цеста ўздымецца, пакрысе даліваюць 10 узьбітых жаўткоў і 5 яек, якія перамешваюць. Затым дасыпаюць рэшту мукі і ўзьбіваюць цеста, пакуль не пачне адставаць ад рук. Пасьля ўсыпаюць 200 грамаў цукру і ўліваюць топленае масла пакаёвай тэмпэратуры. Урэшце ўкідваюць тонка нарэзаныя ўздоўж мігдалы (65 г), разынкі (130 г) і цукаты. Атрыманае разьмешваюць і кладуць у форму, змазаную алеем і абсыпаную сухарамі. Пры гэтым, форму запаўняюць напалову. Калі цеста дадаткова падрасьце, пірог выпякаюць у гарачай печы гадзіну і 15 хвілінаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Кухмістар Верашчака. Паходжаньне бабак у Літве // Ігуменскі тракт. — 17 сьнежня 2013. — № 42 (57).