Вялікая сынагога (Пінск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Краіна Беларусь
Места Пінск
Канфэсія юдаізм
Архітэктурны стыль рэнэсансная архітэктура[d]
Дата заснаваньня XV стагодзьдзе
Вялікая сынагога на Вікісховішчы

Вялікая сынагога[a] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Пінску. Знаходзілася ў цэнтры места, каля Рынку на Папярочна-Школьнай вуліцы[b]. Твор архітэктуры рэнэсансу. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі сынагогу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першую драўляную сынагогу ў Пінску збудавалі ў 1506 годзе[1]. У 1616 годзе на месцы драўлянай збудавалі мураваную бажніцу.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1656 годзе будынак пацярпеў у пажары. Пазьней бажніцу адбудавалі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Пінск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, сынагога працягвала дзейнічаць.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

7 жніўня 1921 году моцна пацярпела ад мескага пажару. У 1920-я гады будынак сынагогі рэканструявалі. У гэты час вакол сынагогі праходзіла Акружная вуліца, на якой разьмяшчаліся яшчэ дзьве сынагогі[2].

У Другую сусьветную вайну сынагога нязначна пацярпела. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры рэнэсансу. Гэта быў абарончы будынак, амаль квадратны ў пляне. Заходні фасад зь левага боку вылучаўся круглай абарончай вежай.

У выніку рэканструкцыі 1920-х гадоў зьнмянілася канструкцыя даху і завяршэньне будынка.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавы выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інтэр’ер[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ таксама Галоўная сынагога
  2. ^ Цяпер тэрыторыю сынагогі часткова займае Дом культуры (паўночна-ўсходняя частка ГДК)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003.
  2. ^ Злобін Э. Сінагогі г. Пінска ў гістарычных крыніцах // Бюлетэнь маніторынгу гістарычнай прасторы. Сшытак 1. 2016. С. 32.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]