Вялікая сынагога (Гомель)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Вялікая сынагога
| |
![]() Вялікая сынагога
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°25′42″ пн. ш. 31°01′01″ у. д. / 52.42833° пн. ш. 31.01694° у. д.Каардынаты: 52°25′42″ пн. ш. 31°01′01″ у. д. / 52.42833° пн. ш. 31.01694° у. д. |
Канфэсія | юдаізм |
Дата заснаваньня | 1828 |
Вялікая сынагога на мапе Беларусі ![]() ![]() Вялікая сынагога | |
![]() |
Вялікая сынагога — помнік архітэктуры першай паловы XIX ст. у Гомлі. Знаходзілася ў цэнтры места каля сядзібы Крушэўскіх («Паляўнічага доміка»), на рагу Рынкавай і Магілёўскай вуліцаў[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі сынагогу.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першую драўляную сынагогу ў Гомлі, відаць, збудавалі яшчэ ў XVII ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Гомель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, сынагога працягвала дзейнічаць. У 1828—1833 гадох на загад графа Мікалая Румянцава замест у месьце збудавалі новую мураваную сынагогу.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1923 годзе савецкія ўлады зачынілі сынагогу. Пазьней будынак сынагогі рэканструявалі пад клюб.
Будынак сынагогі пацярпеў у час Другой сусьветнай вайне, па якой савецкія ўлады яго цалкам зьнішчылі.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў вялікі прастакутны ў пляне будынак з паўкруглай лёджыяй, разьмешанай над галоўным уваходам[1].
Будынак сынагогі замыкаў пэрспэктыву Рынкавай вуліцы.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Гістарычныя здымкі
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — рог вуліцаў Працоўнай і Кірава
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Морозов В. Ф. Гомель классический. Эпоха. Меценаты. Архитектура. — Мн., 1997. С. 229.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Страчаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.