Вялікая лясная сьвіньня
Выгляд
Вялікая лясная сьвіньня (Hylochoerus meinertzhageni) — від сямейства сьвіньняў (Suidae), распаўсюджаны ў Заходняй і Цэнтральнай Афрыцы.
Асаблівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікая лясная сьвіньня - самы буйны прадстаўнік сямейства. Яе памеры дасягаюць 130-210 см, вышыня ў карку - 76-110 см, а вага - 130-275 кг. Сярэдняя велічыня асобін на ўсходзе арэала большая; самцы як правіла значна буйнейшыя за самак. Доўгая і цьвёрдая поўсьць, афарбаваная ў чорны колер, з узростам пачынае выпадаць, з-за чаго цёмная скура выглядае голай. Кідаецца ў вочы буйная галава ў вялікім лычом і выяўленымі жаўлакамі па баках, асабліва ў самцоў. Іклы моцныя, але меней выторкваюцца, як у бародавачніка.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вялікая лясная сьвіньня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў