Перайсьці да зьместу

Вяледнікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вяледнікі
лац. Vialedniki
Населены пункт
Краіна Украіна
Вобласьць Жытомірская
Раён Корасьценскі
Першыя згадкі 1552
Дата заснаваньня перад 1552 годам
Геаграфія
Плошча
  • 1,707 км²
Вышыня НУМ 200 м
Часавы пас
Каардынаты 51°18′23″ пн. ш. 28°27′39″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць Ст.В.−431,Н.В.−783 чал.
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 4148
Паштовы індэкс 11144
КОАТУУ 1824285201
Вяледнікі на мапе Ўкраіны
Вяледнікі
Вяледнікі
Вяледнікі

Вяле́днікі (па-ўкраінску: Велідники) — сёлы Новыя і Старыя Вяледнікі ў Славечанскай сельскай грамадзе Корасьценскага раёну Жытомірскай вобласьці Ўкраіны. Ксавэраў

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вяледнікавічы ў люстрацыі 1552 г.

У люстрацыі Оўруцкага замку 1552 году[a] засьведчана, што ў сяле Вяледнікавічы пана Крыштафа Кмітыча лічылася людзей 3 патугі, зь якіх выбіралася «подачки» 1 капа (= 60) грошаў і 4 кадзі мёду[1].

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (разам зь Вяледнікамі) было далучана да Кароны Польскай[2].

Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вяледнікі з прылегласьцямі ў рэестры 1581 г.
Вяледнікі ў рэестры 1634 г.

Згодна з падатковым рэестрам Кіеўскай зямлі 1581 году, мястэчка Вяледнікі і 5 прыселкаў – Закоцічы (Закорнічы), Стухоўшчына (Стугоўшчына), Юркоўшчына, Саракопень, Лелекі (Лелеты?) – належалі да Чарнобыльскіх добраў пана Філона Кміты, ваяводы смаленскага. Зь іх разам з 33 дымоў (×6 — каля 198 жыхароў) асадных сялянаў выбіралася па 15 грошаў, з 4 (≈24) агароднікаў па 6 грошаў, з кола млыновага 1 флярын, зь сьвятара 2 флярыны[3].

17 чэрвеня 1600 году быў складзены акт уводу шляхціча Кіндына Хамяка Смардоўскага ў застаўнае валоданьне Вяледніцкім маёнткам, успадкаваным жонкай князя Юрыя Друцкага-Горскага Багданай Філонаўнай Кміцянкай Чарнабыльскай. Тыя добры складалі двор і мястэчка Вяледнікі, сёлы Прыбыткі, Юркоўшчына, Вяледнікі, Закорме (Закорнічы), Стугоўшчына, Лелеты, Саракопень, Юрава Слабада, Ракітнае, Замысловічы, Чараўкі, Сушчаны, Казулі, Рогачы, Крышня, слабоды Білка і Жэраў[4].

У дакумэнце пад назвай «Regestr wybirania podymnego jednego w powiecie Owruckim w roku... 1634» зазначана, што пан Станіслаў Вілям зь дзедзічных сваіх 77 дымоў (≈462 жыхары) мястэчка Вяледнікі і 35 дымоў (≈210 жыхароў) сяла Вяледнікі заплаціў, як і належала, па 15 грошаў з дыму, г. зн. усяго 56 злотых[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вяледнікі апынуліся ў Расейскай імпэрыі.

  1. ↑ У. Б. Антановіч, укладальнік адпаведнага тому дакумэнтаў, датаваў яе 1545 годам. Але апісаньні іншых «украинных замков» — Мазырскага, Чарнобыльскага, Асьцёрскага, Віньніцкага, Чаркаскага — пазначаныя 1552-м г. І для Оўруцкага апошні цалкам прыймальны, бо Іосіф Халецкі тады заставаўся дзяржаўцам, а люстрацыя праведзеная пры ім.
  1. ↑ Центральний державний історичний архів України в м. Києві (ЦДІАУК). Ф. 15. Оп. 1. Спр. 3. А. 454зв.; Архив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). Ч. 4. Т. 1. Акты о происхождении шляхетских родов в Юго-Западной России. — Киев, 1867. С. 35, 48
  2. ↑ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
  3. ↑ ЦДІАУК. Ф. 44. Оп. 1. Спр. 1. А. 885-885зв.; Źródła dziejowe (далей: ŹD). T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. IX. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów–Bracław) / A. Jabłonowski. – Warszawa, 1894. Wykazy… S. 38
  4. ↑ ŹD. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. – Warszawa, 1894. S. 48
  5. ↑ ЦДІАУК. Ф. 11. Оп. 1. Спр. 9. А. 928зв.; Сергій Шинкар. Подимний податок Овруцького повіту від 1634 року: на що збирала гроші місцева шляхта? // Літопис Волині. Всеукраїнський науковий часопис. Число 16. — Луцьк: Східноєвропейський національний університет імені Лесі Українки, 2016. С. 107—115. Додаток. С. 113
  • Józef Krzywicki. Wieledniki al. Weledniki. // Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1893. T. XIII. S. 311—312