Вязаўка (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Вязаўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Гірычы
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 21 км
Плошча басэйну 122 км²
Нахіл воднай паверхні 3 ‰

Вя́заўка — рака ў Зьдзецельскім раёне Гарадзенскай вобласьці, левы прыток Нёману. Даўжыня 21 км. Плошча вадазбору 122 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Гірычы, упадае ў Нёман на поўдні ад вёскі Мацевічы. Асноўны прыток — Карыценка. На рацэ каля вёсак Нямковічы, Парэчча, Раманавічы створаныя сажалкі (плошчай адпаведна 0,17 км², 0,09 км², 0,03 км²).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 111