Вы маеце дзьве каровы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьве каровы.

Вы маеце дзьве каровы — тып палітычнага жарту, які апісвае, што адбылося б пры розных палітычных сыстэмах, калі б Вы мелі дзьве каровы.

Прыклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сацыялізм: Вы маеце дзьве каровы. Улады забіраюць у Вас адну карову й аддаюць яе Вашаму суседу.
  • Камунізм: Вы маеце дзьве каровы. Улады забіраюць у Вас абедзьве і аддаюць Вам малако.
  • Фашызм: Вы маеце дзьве каровы. Улады забіраюць у Вас абедзьве, забіваюць адну, а другую зноў прадаюць Вам.
  • Нацызм: Вы маеце дзьве каровы. Улады забіраюць у Вас абедзьве, а Вас — расстрэльваюць.
  • Бюракратыя: Вы маеце дзьве каровы. Улады забіраюць у Вас абедзьве, забіваюць адну, дояць другую, а потым — выліваюць малако.
  • Капіталізм: Вы маеце дзьве каровы. Вы прадаеце адну і купляеце быка.
  • Фэмінізм: Вы маеце дзьве каровы…

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]