Перайсьці да зьместу

Выступовічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выступовічы
лац. Vystupovičy
укр. Виступовичі
Населены пункт
Краіна Украіна
Вобласьць Жытомірская
Раён Корасьценскі
Першыя згадкі перад 1552 годам
Геаграфія
Вышыня НУМ 130 м
Часавы пас
Каардынаты 51°33′49″ пн. ш. 29°04′41″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 11110
Выступовічы на мапе Ўкраіны
Выступовічы
Выступовічы
Выступовічы

Выступо́вічы (па-ўкраінску: Виступо́вичі) — сяло ў Оўруцкай меставай тэрытарыяльнай грамадзе Корасьценскага раёну Жытомірскай вобласьці Ўкраіны.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У люстрацыі Оўруцкага замку 1552 году[a] засьведчана, што ў сяле Выступовічы пана Солтана Стэцковіча лічылася 8 дымоў, дзьве службы, зь якіх выбіралася «подачки» 4 капы (= 240) грошаў, 5 кадзей мёду[1].

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (разам з Выступовічамі) было далучана да Кароны Польскай[2].

Карона Каралеўства Польскага

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

З падатковага рэестру Кіеўскай зямлі (ваяводзтва), складзеным 21 чэрвеня 1581 году каралеўскім слугой і паборцам панам Мацеем Язерскім, вынікае, што з 2 дымоў асадных сялянаў і з 2 агароднікаў сяла Выступовічы пана Солтана выплачвалася адпаведна па 15 і па 6 грошаў[3].

Пры разьмежаваньні Кіеўскага ваяводзтва Каралеўства Польскага і Мазырскага павету Вялікага Княства Літоўскага у сьнежні 1621 — студзені 1622 году сяло Выступовічы паноў Сурынаў, на той час застаўленага пану Чэрхаўскаму, як і іншыя на правым беразе ракі Славечны, паны камісары згодна засьведчылі прыналежнымі да Кіеўскага ваяводзтва[4].

Згодна з тарыфам падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1628 году, з 3 osiadłych дымоў і з 1 агародніка сяла Выступовічы пана Аляксандра Сурына, якое трымала ў заставе пані Карчэўская, выбіралася адпаведна па 3 і паўтара злотых[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Выступовічы апынуліся ў Расейскай імпэрыі

  1. ^ У. Б. Антановіч, укладальнік гэтага тому дакумэнтаў, датаваў яе 1545 годам. Але апісаньні іншых «украинных замков» — Мазырскага, Чарнобыльскага, Асьцёрскага, Віньніцкага, Чаркаскага — пазначаныя 1552 г. І для Оўруцкага гэты год цалкам прыймальны, бо Іосіф Халецкі тады заставаўся дзяржаўцам, а люстрацыя праведзена пры ім.
  1. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 4. Т. 1. Акты о происхождении шляхетских родов в Юго-Западной России. — Киев, 1867. С. 35, 45
  2. ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
  3. ^ Źródła dziejowe (далей: ŹD). T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 36, 44
  4. ^ Źródła dziejowe. T. XX: Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. IX. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 94
  5. ^ Архив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 392
  • Józef Krzywicki. Wystupowicze. // Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1895. T. XIV. S. 143—144