Высокі Гарадзец
| Высокі Гарадзец лац. Vysoki Haradziec | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Талачынскі |
| Сельсавет | Валосаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°36′06″ пн. ш. 29°32′52″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2136 |
| Паштовы індэкс | 211085 |
| СААТА | 2246813021 |
| Нумарны знак | 2 |
| Высокі Гарадзец на мапе Беларусі ± Высокі Гарадзец | |
Высо́кі Гарадзе́ц[1] — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Валосаўскага сельсавету. За 25 км на паўночны захад ад Талачына, на рацэ Ўсьвейка. Да аўтадарогі Р15 (Ворша — Лепель) — 12 км, да чыгуначнай станцыі Бурбін у вёсцы Старая Беліца — 18 км.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Полацкае Княства
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле археалягічных дасьледаваньняў, паселішча ўзьнікла ў 11—12 ст., як замак зь неўмацаваным паселішчам каля яго. Ёсьць меркаваньні, што Высокі Гарадзец — гэта летапісны горад Гарадзец. За 300 м на паўднёвы ўсход ад вёскі ў 12 ст. быў пастаўлены камень з надпісам які, вызначаў мяжу паміж Друцкім і Лукомскім княствамі.
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У часы ВКЛ Гарадзец у маёнтку Шчыдут належаў князям Лукомскім[2] ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва. Высокі Гарадзец быў летняй рэзыдэнцыяй Лукомскіх князёў. У 1558 і 1561 згадваецца як маёмасьць Багдана й Балтазара Андрэевічаў Лукомскіх, якія мелі пагранічны канфлікт з удавой I. Б. Сапегі, уладальніка суседняга маёнтка Чарэя. У выніку судовага разбору была ўстаноўлена мяжа паміж Гарадцом і вёскай Рыдамля Чарэйскага маёнтку. Князі Лукомскія-Шчыдуцкія валодалі Гарадцом да 1-й чвэрці 17 ст., калі ён разам са Шчыдутамі перайшоў да шляхціца Войцаха Галінскага. Удава апошняга з сынамі Пятром, Стафанам і Базылём у 1639 зноў судзілася з Сапегамі з-за мяжы паміж Гарадцом і Рыдамляй[3]. У 1670 годзе згадваецца як фальварак у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай Высокі Гарадзец у складзе створанай на анэксаванай Расейскай імпэрыяй тэрыторыі Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва 22 кастрычніка [ст. ст. 11 кастрычніка] 1772 году Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22 сакавіка 1777 году да 1 сьнежня 1796 год у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 году па 31 сьнежня 1796 год). З 1 сьнежня 1796 году па 27 лютага 1802 год Беларуская губэрня Сеньненскі павет. З 27 лютага 1802 году ў Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні [5].
У 1785 маёнтак належаў сумесна панам Янучынскаму, Рудніцкаму й Сіпайлу. Маёнтак Высокі Гарадзец на 322 дзесяціны зямлі ў 1870-м уладаньне Тамашэўскай Ёзефіны Васільеўны атрыманы ў спадчыну[6]. У 1886 у сяле царква, народная вучэльня, вадзяны млын, карчма[7]. 1909 год сьвятар Усьпенскай царквы Васіль Малахоўскі, загадчык народнай вучэльні Зарэмба Мікалай Міхайлавіч[8].
У 1910 годзе сяляне ў Высокагарадзецкім сельскім таварыстве, прыход Высокагарадзецкай царкве, 237 дзесяцін зямлі; маёнтак Высокі Гарадзец належыў Тамашэўскай І. І., 273 дзесяціны зямлі; царкве 72 дзесяціны зямлі[9].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1924—1954 гадах цэнтар Высокагарадзецкага сельсавету[10]. Да 17 жніўня 1962 году вёска ўваходзіла ў склад Валосаўскага сельсавету[11], да 7 чэрвеня 1966 году вёска ў складзе Рыдамлянскага сельсавету[12].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 86 чалавек;
- XX стагодзьдзе: 1910 год — вёска: 51 двор, 152 мужчыны, 154 жанчыны; маёнтак: 4 двары, 14 мужчын, 15 жанчын; царква: 2 дамы, 7 мужчын, 6 жанчын[9]; 1991 год — 66 двароў, 132 чалавекі;
- XIX стагодзьдзе: 1857 год — сяло 100 чалавек; фальварак 16 чалавек[13]; 1886 год — сяло 24 двары, 110 чалавек[7];
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Тры курганы ля вёскі Высокі Гарадзец на 1873 год[14].
- Рэшткі замчышча 11—12 ст. зьнішчаны кар'ерам у 1970-я гады.
- Высокагарадзецкі Барысаў камень[15].
- «Царква Прачыстай Багародзіцы»[a]. Да 1839 году парафія Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ). Вікарны Васіль Кладніцкі[16]. На 1910 год вёскі парафіі: Асінаўка, Абідаўка, Воры, Загацьце, Запрудзьдзе, Лозы, Ніжні Гарадзец, Рыжанкі, Шашалаўка; маёнткі: Відокі, Янава[9].
Вядомыя ўраджэнцы й жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вера Вярба, беларуская паэтка.
- Міхась Зарэцкі, беларускі пісьменьнік.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 443
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 3 т. Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. ISBN 978-985-508-060-3. С. 109 (Д-4), 202
- ↑ Sapiehowie: Materjały historyczno-geneałogiczne i majątkowe. — nakł. rodziny. — Petersburg: Trenke i Fusnot, 1891. — Т. 2. — С. 20, 21.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2 / [рэд. Г.П. Ляхава, Ю.М. Несцяроўская, Т.М. Пракаповіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 347, [4] с., іл. ISBN 978-985-508-245-4. С. 83 (Д-4), 200
- ↑ Могилевская губернія. Города. Могилевъ. Орша. Сѣнно. // Городскія поселенія въ Россійской имперіи : даведник. — С.-Петербург: Въ типографіи К. Вульфа, 1863. — Т. 3. — С. 155, 186, 197.
- ↑ А. С. Дембовецкій Опыт описанія Могилевской губерніи.. — Могилевъ на Днѣпрѣ: Типографія Губернскаго Правленія, 1884. — Т. 3. — С. 218, 219, 282, 289. — 329 с.
- 1 2 Волости и важнѣйшія селенія европейской Россіи.. — СанктПетербург: Центральный статистический комитет, 1886. — Т. Выпуск V. Габерніи Литовской и Бѣлоруской областей.. — С. 170 (№ 470). — 260 с.
- ↑ Памятная книжка Могилевской губерніи на 1909 год. / Г. Пожаровъ. — Могилевъ губ. : Изданіе Могилевскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — С. 206, 261. — 375,XL,88,63 с.
- 1 2 3 Списокъ населенныхъ местъ Могилевской губерніи / Под ред. Георгія Павловича Пожарова.. — Могилев губ.: Могилев. губ. стат. ком., 1910. — С. 163, 164 (№№ 1, 34, 60);. — 250 с.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 89
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
- ↑ Списки населенных мест Могилевской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] = РГИА. Ф. 1290. Оп.4. Д. 80. — Ленинград: Фонд Центрального статистического комитета МВД., 1857. — С. 512. — 613 с.
- ↑ Свѣдѣнія 1873 г. о городищахъ и курганахъ. / Спицынъ А. А.. — Извѣстія императорской археологической коммисіи. — С.-Петербург: Главное Управленіе Удѣловъ, 1903. — Т. Выпускъ 5-й. — С. 58. — 127 с.
- ↑ Е. Р. Романовъ. Борисовъ камень въ с. Высокомъ Городцѣ, Сѣнненскаго уѣзда, Могилевской губ. // Записки Сѣверо-Западнаго отдѣла Императорскаго Русскаго географическаго общества. Книжка 3, 1912. — Вильна: Типографія Іосифа Завадзкаго, 1912. — С. 64—72.
- ↑ А. М. Сементовскій , Архіепіскопъ Полотскій и Витебскій Василій Списокъ церквей, монастырей и духовенства, бывшей греко-унитской Бѣлорусской епархіи, за 1839 годъ. / А. М. Сементовскій // Памятная книжка Витебской губернии на 1867 год. : даведнік. — Санктъ-Петербург: Издана Витебскимъ губернскимъ статистическимъ комитетомъ, 1867. — С. 127 (№ 184).
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Ўсьпенская царква» (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь); таксама Прачысьценская царква
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
|