Высакахуткасная чыгунка ў Польшчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Высакахуткасная чыгунка ў Польшчы — плянаваная сетка чыгуначных лініяў, якая дазволіць павысіць хуткасьць цягнікоў да 200—350 км/г. Дзеля рэалізацыі заплянаваная як мадэрнізацыя ўжо існых, так і пабудова новых чыгунак між польскімі мэтраполіямі.

Па стане на сьнежань 2009 року Польшча мела 700—800 км чыгункі, прыдатнай для транспарту, здольнага дасягаць хуткасьці 160 км/г. Асобныя ўчасткі Цэнтральнай магістральнай лініі(pl) на цяперашні момант дазваляюць разьвіваць хуткасьць 200 км/г, аднак для камэрцыйных перавозак выкарыстоўваецца максымальная хуткасьць толькі 160 км/г з прычыны як тэхнічных, так і юрыдычных абмежаваньняў[1]: не стае адмыслова прыгатаваных палотнаў, недастатковая колькасьць сучаснага парку і аўтаматычных лініяў кіраваньня рухам.

Да 2015 року заплянаваная падрыхтоўка 1500 км хуткасных шляхоў[2], а хуткасьць на ўсёй працягласьці Цэнтральнай магістральнай лініі павінна складаць 200—250 км/г.

Цэнтральная магістральная чыгунка (ЦМЧ) — адзіная ў Польшчы, якая адпавядае патрабаваньням да высакахуткасных чыгунак — была пабудаваная ў 70-х роках XX стагодзьдзя. 11 траўня 1994 року падчас тэстаў на ёй італьянскага цягніку «Пэндаліна» (ETR 460 № 007) быў пабіты рэкорд хуткасьці цягніку ў Польшчы: зафіксаваная максымальная хуткасьць 250,1 км/г[3]. Некалькі разоў на ёй таксама адбываліся тэставыя прагоны на хуткасьцяў вышэй за 200 км/г. Асноўным бар’ерам для дасягненьня на ЦМЧ такой хуткасьці зьяўляюцца 12 аднаўзроўневых дарожных пераездаў і адсутнасьць адпаведных сыстэмаў кіраваньня рухам. На іх месцы заплянаваная пабудова шматузроўневых пераездаў без перасячэньняў з аўтадарогамі.

Дагэтуль польскі ўрад інвэставаў пераважна ў разьвіцьцё аўтадарог, а з 2012 сканцэнтраваў высілкі на разьвіцьці чыгуначнага транспарту. Да 2020 року заплянавана злучыць высокахуткаснай чыгункай 12 найбуйнейшых местаў Польшчы[2].

Польская чыгунка ў 1998 плянавала закупкі цягнікоў «Пэндаліна», аднак кантракт быў скасаваны Вярхоўнай кантрольнай палатай з прычыны фінансавых стратаў чыгункі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Dz. U. z 2005 r. Nr 172, poz. 1444
  2. ^ а б Super pociągi zamiast autostrad(пол.) TVN24 Праверана December 25, 2009 г.
  3. ^ New Polish locomotive speed record(анг.). Railway Gazette International (2009-05-05).