Выклік (фільм, 2008)
| Выклік | |
| Defiance | |
| Жанр | ваенны фільм[1][2], драматычны фільм і экранізацыя кнігі |
|---|---|
| Рэжысэр | Эдвард Цьвік |
| Сцэнарыст | Клэйтан Фроман Эдвард Цьвік |
| Прадусар | Эдвард Цьвік Пітэр Ян Бруге |
| У ролях | Дэніэл Крэйг Ліў Шрайбэр Джэймі Бэл Джордж Макай |
| Кампазытар | Джэймз Ньютан Говард |
| Апэратар | |
| Мантаж | Міленя Федлер Рафал Лістапад |
| Вытворчасьць | Paramount Vantage |
| Распаўсюд | Paramount Vantage[d] і Netflix |
| Дата выхаду | 31 сьнежня 2008 (16 гадоў таму) |
| Працягласьць | 137 хвілін |
| Краіна | ЗША |
| Мова | ангельская, расейская, нямецкая |
| Бюджэт | 32 млн $ |
| Старонка на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
«Вы́клік» (па-ангельску: Defiance) — фільм рэжысэра Эдварда Цьвіка. Фільм распавядае пра савецка-жыдоўскую партызанку на Заходняй Беларусі за часамі Другой сусьветнай вайны. Зьняты паводле кнігі Нэхамы Тэк «Defiance: The Bielski Partisans».
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распавядае пра братоў Бельскіх. Тыя пасьля забойства нацыстамі іх сям’і ствараюць у Налібоцкай пушчы партызанскі атрад, каб дапамагаць жыдам. На працягу фільму атрад павячлічваецца, мацнее, пераносіць нядолю вайны, будуе свае няпростыя адносіны зь мясцовымі жыхарамі й савецкімі партызанамі…
У фільме мясцовая паліцыя прадстаўлена выключна беларускаю, тысячны савецкі партызанскі атрад сьпявае, ідучы па лесе, «Купалінку» (дзякуючы настойваньню аднаго са студэнтаў ЭГУ «Купалінка» замяніла плянаваны раней «Черный ворон»)[3].
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дэніэл Крэйг — Туві Бельскі
- Ліў Шрайбэр — Александр (Зус) Бельскі
- Джэймі Бэл — Азаель (Ізраель) Бельскі
- Джордж Макай — Арон Бельскі
- Алан Кардунэр — Шамон
- Марк Фэўерштэйн — Мальбін
- Мія Васікоўска — Хая
- Равіль Ісянаў — Віктар Панчэнка, камандзір партызанскага атряду «Октябрь»
- Яцэк Коман — Канстанцін «Косьцік» Казлоўскі
Здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Здымкі адбываліся ў Летуве ў 2008 годзе. У масоўцы беларускіх партызанаў гралі студэнты ЭГУ.
Ацэнкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фільм зроблены ў тыпова галівудзкім выданьні — мала сапраўдных гістарычных фактаў, але больш прыдуманых сцэнарыстам[4][5]. З зоркамі-акторамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт фільму (анг.)
- Завершаны здымкі фільму пра габрэйскіх партызанаў у Налібоцкай пушчы(недаступная спасылка) «Наша Ніва»