Перайсьці да зьместу

Волька Выганоўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Выганоўская Волька»)
Волька Выганоўская
польск. Wólka Wygonowska, бел. Волька Выганоўска[a]
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Vôlka Vyhunôvśka
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Бельскі
Гміна Орля
Часавы пас
Каардынаты 52°37′28″ пн. ш. 23°14′34″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 17-106
Волька Выганоўская на мапе Польшчы
Волька Выганоўская
Волька Выганоўская
Волька Выганоўская

Во́лька Выгано́ўская (па-польску: Wólka Wygonowska, дадатковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Волька Выганоўска, па-падляску: Vôlka Vyhunôvśka) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Арлянскай гміне Бельскага павету.

У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя [2].

Назва вёскі выводзіцца ад прозьвішча першых уладальнікаў — роду Ваганоўскіх. Ваганоўскія выводзіліся зь Берасьцейскага павету, дзе атрымалі ў 1486 г. уладаньні ад вялікага князя Казімера Ягелончыка. Уніяцкая парафія сьв. Архістратыга Міхаіла ў Вольцы Выганоўскай успамінаецца ўпершыню ў 1727 годзе. Вёска 31 студзеня 1946 г. была спаленая жаўнерамі польскага нацыяналістычнага Нацыянальнага вайсковага задзіночаньня пад камандаваньнем капітана Рамуальда Райса[2].

  • Міхал Баброўскі (1784 або 1785 — 1848) — беларускі славіст і арыенталіст, дасьледнік старажытных славянскіх рукапісаў і кірылічных старадрукаў, уніяцкі і праваслаўны сьвятар
  1. дадатковая афіцыйная назва па-беларуску

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Волька Выганоўскаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў