Выбары ў Вярхоўную Раду Аўтаномнай Рэспублікі Крым 2010
Выбары ў Вярхоўную Раду Аўтаномнай Рэспублікі Крым 2010 — апошнія выбары ў Парлямэнт АР Крым да акупацыі рэгіёну Расеяй ў 2014 годзе. Агулам было абрана 100 дэпутатаў. Адбыліся 31 кастрычніка 2010 году. Палову дэпутатаў было абрана па сьпісах партыяў, каб прыняць удзел ў размеркаваньні мандатаў партыям трэба было пераадолець 3% выбарчы бар'ер. Іншая палова дэпутатаў была абраная ў мажарытарных акругаў. Перамогу на выбарах атрымала партыя рэгіёнаў, яна атрымала 32 месца па сьпісе і яе прадстаўнікі выйгралі амаль ва ўсіх мажарытарных акругах, апрача двух. Агулам партыя рэгіёнаў атрымала 80 мандатаў. Таксама ў Вярхоўную Раду прайшлі камуністы, аб'яднаньне «Курултай-Рух», па сьпісе якога мандаты атрымалі шмат крымскіх татараў, а таксама партыі «Саюз», «Расейскае адзінства» і Моцная Украіна.
Выбарчая кампанія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вынікі выбараў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| Партыя | Галасоў | % | Месцы (сьпіс) | Месцы (мажарытарныя акругі) | Агулам месцаў |
|---|---|---|---|---|---|
| партыя рэгіёнаў | 357 030 | 50,44 | 32 | 48 | 80 |
| Камуністычная партыя | 54 172 | 7,65 | 5 | 0 | 5 |
| Курултай-Рух | 51 253 | 7,24 | 5 | 0 | 5 |
| Саюз | 38 514 | 5,44 | 3 | 2 | 5 |
| Расейскае адзінства | 29 343 | 4,15 | 3 | 0 | 3 |
| Моцная Украіна | 26 515 | 3,75 | 2 | 0 | 2 |
| Супраць усіх | 57 552 | 8,13 | — | — | — |