Вуншпунш
| Вуншпунш | |
| Wounchpounch (фр.) Der Wunschpunsch (ням.) | |
| Жанр | |
|---|---|
| Аўтар |
|
| Рэжысэр | Філіп Амадор |
| Сцэнарыст |
|
| Вытворчасьць |
|
| У галоўных ролях |
|
| Кампазытар |
|
| Краіна вытворчасьці |
|
| Мова |
|
| Колькасьць сэзонаў | 2 |
| Колькасьць выпускаў | 52 |
| Вытворчасьць | |
| Прадусар |
|
| Выканаўчы прадусар |
|
| Працягласьць | 25 хв. |
| Трансьляцыя | |
| Канал |
|
| Пэрыяд трансьляцыі | з 14 кастрычніка 2000 да 16 сакавіка 2002 |
Вуншпу́нш (па-француску: Wounchpounch, па-нямецку: Der Wunschpunsch, lit. «пунш жаданьняў») — дзіцячы анімацыйны тэлесэрыял супольнай француска-канадзкай вытворчасьці, створаны на аснове нямецкага раману 1989 року Міхаэля Эндэ Пунш жаданьняў. Прэм’ера адбылася 14 кастрычніка 2000 року.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кожнай сэрыі эксцэнтрычны дзядуля-чараўнік Бубонік і ягоная цётка-ведзьма Тыранія мусяць нарабіць сумятні ў месьце, дзе жывуць, інакш будуць жорстка пакараныя настаўнікам, Маледыктусам Т. Маготам. Дзеля выкананьня задачы яны карыстаюцца старадаўнім чароўным пэргамінам, закляцьцё зь якога трэба скасаваць цягам некалькіх гадзінаў, інакш ягонае дзеяньне застанецца незваротным. Каб запэўніць скасаваньне закляцьцяў, гадаванцы Бубоніка і Тыраніі, Маўрыцыё ды Маўра ды Якуб Скрыбэл, маюць адшукаць Цётку Ною, старую чарапаху зь мясцовага заапарку, старшыню Зьвярынай рады, і адгадаць загадку, з чым яны зазвычай упраўляюцца ў самы апошні момант.
Адна з сэрыяў, Ноч жаданьняў, непасрэдна супадае з кнігай. У гэтай сэрыі жывёлы псуюць закляцьце, укідаючы ў кацёл з варывам звон, і Маледыктус Магот карае Бубоніка з Тыраніяй, злучаючы іхнія хаты, каб яны жылі разам. Гэтае пакараньне не было скасаванае, у адрозьненьне ад пазьнейшых, і цягнулася прынамсі пяць гадоў (паводле згадак жывёлаў празь пяць гадоў ад здарэньня). Бубонік і Тыранія такія няўклюды, што часам сваімі закляцьцямі чыняць шкоду самі сабе, а калі атрымліваецца іх зьняць, чуюць палёгку, аж пакуль не зьяўляецца Магот з пакараньнем за правіну.
Пэрсанажы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Маўрыцыё ды Маўра: пухнаты кот зь вялікім апэтытам. Любіць павыхваляцца сваім радаводам, праводзячы яго да сярэднявечных/вэнэцыянскіх часоў. Жывёлка Бубоніка. Гарлівы і бестурботны, хоць разумнейшы, чым падаецца. Носіць з сабою маленькі чырвоны кішэнны гадзіньнік, каб спраўджваць, колькі ім зь Якубам засталося часу на скасаваньне закляцьця.
- Якуб Скрыбэл: Жывёлка Тыраніі, прысадзісты стары крумкач, які ўвесь час скардзіцца на свой раматус. Можа быць нэрвовым, саркастычным, напышлівым і фанабэрыстым, але мае добрае сэрца і вельмі любіць і клапоціцца пра Маўрыцыё. Хоць мае прадметам каханьня Равэнію і сьціплы з выгляду, але ж вялікі бабздыр і мае некалькі жонак. Таленавіты ў розных галінах: умее граць на віялянчэлі, катацца на каньках і лыжах.
- Бубонік Прэпастэрар: Стары мармыль-чараўнік. Любіць усё старадаўняе, не прымаючы сучасных тэхналёгій, акурат адпаведна стэрэатыпу пра сярэднявечнага чараўніка, які жыве ў закінутай вежы. Любіць граць на віялянчэлі і корпацца ў агародзе, але, як можна чакаць ад злога ведзьмака, растуць у яго хіба злыя мясажэрныя расьліны, а грае ён на віялянчэлі жудасна.
- Тыранія Вампірэла: Бубонікава цётка. Хоць і старэйшая за свайго пляменьніка, яна засвоіла сучасныя тэхналёгіі і моду, і нават называе Бубоніка старамодным рэліктам. Любіць гучную музыку, чым раздражняе Бубоніка. У кожнай сэрыі носіць рознае адзеньне (а часам і розныя прычоскі/колер валосься).
- Маледыктус Т. Магот: настаўнік вышэйзгаданай пары, вельмі магутны чараўнік і галоўны антаганіст сэрыялу. Выглядае як спалучэньне чалавекападобнага жука з амфібіяй. У пачатку практычна кожнай сэрыі паўстае перад ведзьмакамі і нагадвае, што ім трэба накласьці на места закляцьце альбо зазнаць паскуднае пакараньне. Вядома ж, дзякуючы ўмяшаньню двух пратаганістаў (Маўрыцыё і Якуба), закляцьце не атрымліваецца, і тады Магот карае ведзьмакоў, звычайна ператвараючы іх у што-небудзь, зьвязанае зь іхнім жа закляцьцем. Хоць Маледыктус злы і пануры, мае ўдалы шлюб.
- Цётка Ноя: мудрая старая чарапаха, якая жыве ў заапарку Мэгаляполісу. Яна дапамагае Маўрыцыё і Якубу зьняць закляцьці, але заўжды ў форме загадак. Валодае некаторым чараўніцтвам, напрыклад, можа зьявіцца да Маўрыцыё і Якуба ў сьне. У рамане гэты пэрсанаж адсутнічае, аднак відавочна натхнёны чарапахамі зь іншых твораў Міхаэля Эндэ: Бясконцая гісторыя і Мома.
- Сямейка Козі: суседзі чараўнікоў. Маўрыцыё сябруе зь іхнім сынам Кіпам. У большасьці сэрыяў на прыкладзе гэтай сям’і паказаныя вынікі закляцьцяў.
- Мэр Пляга: мэр-таўстун Мэгаляполісу, тыповы сябелюбны палітык. Ня надта здольны, але клапоціцца пра сваё места.
- Шэф Гідрант: мясцовы пажарнік, які супрацьстаіць Мэру.
- Барбара Блябэр: мясцовая журналістка з завышанай самаадзнакай. Падабаецца Бубоніку.
- Жывёльная рада: Львіца, казёл, сьвіньня і маўпа, якія падпарадкоўваюцца Цётцы Ноі.
- Гламазда: Бубонікава хатняя мясажэрная расьліна.
- Дубаног: хатні гадаванец Шэфа Гідранта. Часам дапамааге Маўрыцыё і Якубу.
- Місіс Магот: Маготава жонка. Любіць і клапоціцца пра мужа; хоць яна ня злое, аднак камандуе ім. У апошняй сэрыі замяняе хворага мужа ў настаўленьні Бубоніка і Тыраніі.
Вытворчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пра ідэю стварэньня тэлеперадачы было павядомлена ў жніўні 1996 року. Здымкі пачаліся ў лютым 2000, а ў верасьні 2001 адбыўся францускамоўны дэбют у Канадзе. У тым жа лістападзе пачалася нямецкамоўная трансьляцыя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тэлесэрыялы 2000 году
- Францускія мультсэрыялы
- Канадзкія мультсэрыялы
- Нямецкія фэнтэзійныя тэлесэрыялы
- Фантастычныя мультсэрыялы
- Дзіцячыя фантастычныя тэлесэрыялы
- Fox Kids
- Тэлесэрыялы пра вядзьмарства
- Тэлесэрыялы Saban Entertainment
- Тэлесэрыялы паводле раманаў
- Адаптацыі твораў Міхаэля Эндэ
- Тэлевізійныя праграмы нямецкай мовай