Сьвятаянская вуліца (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вуліца Сьвятаянская (Вільня)»)
Сьвятаянская
лац. Śviatajanskaja
вуліца
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Іванаўская, Струогі
Даўжыня 190 м
Паштовыя індэксы LT-01123
На мапе
Google
Вуліца Сьвятаянская ў Вікісховішчы

Сьвятая́нская ву́ліца[a][1] (лет. Švento Jono gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае Замкавую з скрыжаваньнем вуліцаў Унівэрсытэцкай, Дамініканскай і Гаона. Працягваецца вуліцай Дамініканскай.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — касьцёл Сьвятых Янаў ў стылі віленскага барока і палац Пацаў, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва вуліцы ўтварылася ад касьцёла Сьвятых Янаў, які захаваўся да нашага часу. Упершыню ўпамінаецца ў канцы XVI ст. У гэты час забудова вуліцы была мураванай, а многія дамы мелі драўляны водаправод.

Палац Пацаў, абмеры XIX ст.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў у 1864 годзе Мураўёў-Вешальнік з мэтай маскалізацыі земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага загадаў перайменаваць вуліцу ў Іванаўскую (рас. Ивановская улица). Па адыходзе расейскіх войскаў зь Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя летувіскага літаратара Баліса Сруогі (лет. Sruogos gatvė). У наш час вуліцы зноў вярнулі гістарычную назву.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня вуліцы каля 190 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня з вуліцамі Ўнівэрсытэцкай і Дамініканскай. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.

Будынкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац Пацаў

Няцотны бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліца Сьвятаянская і касьцёл Сьвятых Янаў. Ю. Азямблоўскі, 1853
  • № 7 — дом Эртля
  • № 9 — дом Ладзіка
  • № 11 — дом Русецкага

Цотны бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • № 4 — езуіцкая друкарня
  • № 10 — будынак аўлы
  • № 12 — касьцёл Сьвятых Янаў. Першы драўляны парафіяльны касьцёл збудавалі ў 1387 годзе з фундацыі Ягайлы. У канцы XIV — першай чвэрці XV ст. на месцы спаленага крыжакамі збудавалі новы мураваны касьцёл, асьвечаны ў 1427 годзе. У 1739—1745 гадох паводле праекту Яна Гляўбіца праодзілася рэканструкцыя касьцёла, у выніку якой ён стаў выдатным творам архітэктуры і мастацтва віленскага барока.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ таксама вуліца Сьвятога Яна

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.