Віленская вуліца (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вуліца Віленская (Вільня)»)
Віленская
лац. Vilenskaja
вуліца

2020
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Гіры
Даўжыня 1,2 км
Паштовыя індэксы LT-01102, LT-01119, LT-01402, LT-01506
На мапе
Google
Вуліца Віленская ў Вікісховішчы

Ві́ленская ву́ліца[1] (лет. Vilniaus gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае Зялёны мост з скрыжаваньнем вуліцаў Дамініканскай, Троцкай і Нямецкай.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — комплекс кляштару бэнэдыктынак з касьцёлам Сьвятой Кацярыны ў стылі віленскага барока, палац Радзівілаў у стылі рэнэсансу і Малы палац Радзівілаў, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Аскеркаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліца атрымала назву ад ракі Вяльлі, куды яна вяла ад гістарычнага Рынку. У 1536 годзе праз раку Вяльлю перакінулі першы мураваны мост, які пазьней атрымаў назву Зялёнага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У доме № 20 на рагу з Новай вуліцай (не захаваўся) у 1908—1910 гадох знаходзілася рэдакцыя газэты «Наша Ніва»[2]. Менавіта сюды прыйшоў у верасьні 1908 году Іван Луцэвіч (Янка Купала), які стаў супрацоўнікам газэты на грамадзкіх пачатках (з 1914 году заняў пасаду рэдактара)[3].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў імя летувіскага паэта Людаса Гіры. У наш час вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дом Янушэўскага

Даўжыня каля 1,2 км. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня з Жыгімонцкай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

Перасякаецца вуліцамі Альбэрта Гаштольда (налева) і Маставой (направа), праспэктам Гедзіміна. З правага боку адыходзяць гістарычная Пясковая (цяпер Вінцэнта Кудзіркі), Дабрачынная, Людвісарская і Бэнэдыктынская, зь левага — Яўхіма Лялевеля, Ісьляндзкая, Паланская і Клайпедзкая вуліцы.

Паміж Зялёным мостам і праспэктам Гедзіміна мае асфальтавую праезную частку, паміж праспэктам Гедзіміна і вуліцамі Троцкай і Дамініканскай — брукаваную.

Будынкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малы палац Радзівілаў

Няцотны бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац Радзівілаў

Цотны бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Сьвятой Кацярыны

Сквэр Станіслава Манюшкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З усходняга боку вуліцы, каля касьцёла Сьвятой Кацярыны знаходзіцца сквэр, названы ў гонар кампазытара Станіслава Манюшкі. У сквэры перад касьцёлам стаць помнік С. Манюшку, створаны скульптарам Баляславам Балзукевічам ў 1922 годзе на пастамэнце, які застаўся ад былога помніка Аляксандру Пушкіну[11].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
  2. ^ Беларускія старонкі Вільні = Vilniaus gudų puslapiai. — Вільня, 2012. С. 36.
  3. ^ а б в Корбут В. Па віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы [1] // Туризм и Отдых. № 29 (664). 24 ліпеня 2008.
  4. ^ Лашкевіч К. Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні, TUT.BY, 6 жніўня 2009 г.
  5. ^ Беларускія старонкі Вільні = Vilniaus gudų puslapiai. — Вільня, 2012. С. 56.
  6. ^ Беларускія старонкі Вільні = Vilniaus gudų puslapiai. — Вільня, 2012. С. 97.
  7. ^ Беларускія старонкі Вільні = Vilniaus gudų puslapiai. — Вільня, 2012. С. 99.
  8. ^ Беларускія старонкі Вільні = Vilniaus gudų puslapiai. — Вільня, 2012. С. 38.
  9. ^ Тацяна Поклад, У Вільні зьявілася новая мэмарыяльная дошка Купалу, Радыё Свабода, 29 студзеня 2013 г.
  10. ^ Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». 10 палацаў Вільні, якія варта пабачыць беларусу, TUT.BY, 29 сакавіка 2011 г.
  11. ^ Лашкевіч К. Помнікі беларускім героям на вуліцах Вільні, TUT.BY, 16 жніўня 2010 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]