Вуліца Бэрнардынская (Вільня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вуліца Бэрнардынская
Grand Coat of arms of Vilnius.svg
Vilnius-Bernardinų gatve.jpg
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Замкавы завулак
Даўжыня 240 м
Паштовыя індэксы LT-01124
На мапе
Google
Вуліца Вуліца Бэрнардынская ў Вікісховішчы

Ву́ліца Бэрнарды́нская[1] (лет. Bernardinų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае вуліцу Замкавую з вуліцай Сьвятога Мікалая.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — кляштарныя комплексы бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятых Францішка і Бэрнарда і бэрнардынак з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла, касьцёл Сьвятой Ганны і палац Лапацінскіх, помнікі архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліца пачала забудоўвацца ў XVI ст. Яна праходзіла паўночнай мяжой Рускага Гораду.

Музэй Адама Міцкевіча

У XIX ст. улады Расейскай імпэрыі аддзялілі сярэднюю частку вуліцы, што ішла ад бэрнардынскіх кляштараў да моста ў Зарэчча, і назвалі яе Аляксандраўскай (рас. улица Александровская). Пазьней гэтую частку з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага перайменавалі ў Сувораўскую (рас. улица Суворовская), за часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі — у вуліцу Сьвятой Ганны, цяпер яна носіць імя Майроніса. Рэшту вуліцы расейскія ўлады пераназвалі ў Замкавы завулак, за польскім часам зноў Бэрнардынская вуліца (частка завулка ў Зарэччы — Млынавая вуліца), за савецкім — Замкавы завулак. Менавіта гэтай рэшце (без часткі ў Зарэччы) у наш час вярнулі гістарычную назву.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня вуліцы каля 240 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Замкавай вуліцы. З правага паўднёвага боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага паўночнага боку — цотная нумарацыя.

Палац Лапацінскіх

Вузкая і выгнутая забрукаваная вуліца пачынаецца ад аркі, якая злучае кутнія камяніцы на Замкавай вуліцы і вядзе да ансамблю бэрнардынскіх кляштараў. Зь левага боку адыходзіць вуліца Аранжарэйная.

Будынкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Няцотны бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • № 11 — 2-павярховы дом, дзе ў красавіку — чэрвені 1822 году жыў паэт Адам Міцкевіч. Тут ён скончыў сваю паэму «Гражына»[2]. Пра гэты факт сьведчыць памятная шыльда на фасадзе будынка. Цяпер у доме дзейнічае музэй Адама Міцкевіча, які зьмяшчае больш за 200 экспанатаў, сярод якіх столік і крэсла, якімі паэт карыстаўся ў Парыжы, лісты да філяматаў, першыя прыжыцьцёвыя выданьні — зборнік «Санэты» (1826) і «Конрад Валенрод» (1828)[3].

Цотны бок[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • № 6 (таксама Аранжарэйная вуліца, 5) — кутні 3-павярховы дом з арыгінальнай барокавай брамай
  • № 8 (таксама Аранжарэйная вуліца, 8) — палац Лапацінскіх або Алізараў. Старасьвецкую камяніцу на гэтым месцы ў 1762 годзе набыў Мікалай Лапацінскі. Ён рэканструяваў будынак паводле праекту архітэктара Яна Гляўбіца. У 1828 годзе палац набылі выдаўцы Завадзкія.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вуліца Бэрнардынская (Вільня)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў