Вуліца Бабруйская (Менск)
| Бабруйская | |
Менск, вуліца Бабруйская | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Гістарычны раён | Новае Места (Менск) |
| Даўжыня | 1310 м |
| Бліжэйшыя станцыі мэтро | Вакзальная, Плошча Леніна |
| Вуліца Бабруйская ў Вікісховішчы | |
Вуліца Бабруйская — гістарычная вуліца ў цэнтральнай частцы Менску (Маскоўскі і Кастрычніцкі раёны), пралягае насупраць чыгуначнага вакзала, зьяўляецца працягам вуліцы Клары Цэткін ад яе скрыжаваньня з плошчай Мяснікова і ідзе да скрыжаваньня з вуліцай Сьвярдлова. Названая ў гонар места Бабруйск, у накірунку якога крочыць. Нумарацыя дамоў ідзе ад плошчы Мясьнікова. Перасякае вуліцы: Мясьнікова, Савецкую, Ленінградзкую, Кірава, Сьвярдлова. Побач разьмешчаны станцыі мэтро: Вакзальная і Плошча Леніна. Даўжыня — 1310 мэтраў.
На вуліцы разьмешчаныя: Будынак рэктарата БДУ, Фізычны факультэт БДУ, Менскі чыгуначны вакзал, Прывакзальная плошча, Цэнтральны аўтавакзал, ГЦ Galileo.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вуліца пачала забудоўвацца ў 70-я гады ХІХ стагодзьдзя. Забудаваны ў асноўным няцотны бок вуліцы Бабруйскай (самы знакавы з аб’ектаў — комплекс сталінскіх высотак «Брама Менску», цотную некалі займалі станцыйныя пабудовы, спаленыя ў грамадзянскую вайну. У 1926-м на іх месцы быў разбіты сквер, які захаваўся дагэтуль. Акрамя чыгуначнага, на вуліцы так сама разьмешчаны цэнтральны аўтавакзал, над плятформамі якога дзейнічае буйны гандлёвы цэнтр Galileo[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычныя здымкі
- Менск, пачатак вуліцы Бабруйскай ад Савецкай, 1941г.
- Менск, Бабруйская, 1920г.
- Менск, Бабруйская, 1941г.
- Менск, Бабруйская, 27.08.1920
- Менск, Захараўская-Бабруйская, 11.07.1920
- Менск, Захараўская-Бабруйская, 19.08.1920
- Менск, Захараўская-Бабруйская, 1941г.
- Менск, Бабруйская-Захараўская, 1941г.
- Менск, Захараўская-Бабруйская, 06.1941г.
- Менск, Захараўская-Бабруйская, 1941-44гг.
- Менск, Захараўская-Бабруйская, 1941г.
- Менск, Захараўская-Бабруйская, 06-07.1941