Вуж (прытока Лабарцу)
Вуж | |
Uh | |
![]() | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Усходнія Карпаты, Украіна |
Вусьце | Лабарац, Славаччына |
Краіны басэйну | Славаччына, Украіна |
Вобласьці | Закарпацкая вобласьць |
Даўжыня | 127 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 32,9 м³/с |
Плошча басэйну | 2791 км² |
Вуж (па-славацку: Uh, па-ўкраінску: Уж) — рака ў Славаччыне і Ўкраіне.
Даўжыня 127 км, зь якіх 21,3 км цячэ па Славаччыне. Выток знаходзіцца ва Ўкраіне ва ўсходніх Карпатах у падножжа Вадападзельнага хрыбта. Праходзіць праз украінска-славацкую граніцу каля славацкай вёскі Загор, цячэ па Ўсходнеславацкай нізіне і ўцякае ў Лабарац каля славацкай вёскі Драгнёў (раён Міхайлаўцэ).
На Вужы стаіць горад Ужгарад.