Вуграруская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вуграру́ская мова (назвы: угроруський язик, руський язик; па-ўкраінску: угроруська мова) — рэгіянальны кніжны варыянт украінскае літаратурнае мовы Закарпацьця, сканструяваны на аснове сярэднезакарпацкіх гаворак з шырокім выкарыстаньнем элемэнтаў царкоўнаславянскай, расейскай і вугорскай моваў з мэтаю стварэньня асобнае літаратурнае мовы закарпацкіх украінцаў.

Тэрмін утвораны ад кніжнага тапоніму Вугорская Русь (укр. Угорська Русь), якім у Галічыне ды Расеі з XVII стагодзьдзя называлі паўднёвыя схілы Ўкраінскіх Карпатаў.

Вуграруская мова прадстаўленая ў працах Русько-мадярский словарь Л. Чапея 1883 году, Методичні граматики угроруського языка А. Валошына 1907—1909 гадоў, а таксама ў граматычных і правапісных правілах Г. Стрыпскага.

Па распадзе Аўстра-Вугоршчыны ў 1918—1919 гадох за асобную вуграрускую мову выступалі мадзьярафільскія кіраўнікі ўтворанай на Закарпацьці аўтаномнай «Рускай Краіны», у часы вугорскай акупацыі Закарпацьця 1939—1944 гадоў — створанае ва Ужгарадзе «Подкарпатское общество наук»; формы гэтае мовы адлюстроўваюць перадусім выдадзеныя ў тыя часы «Грамматика угрорусского языка для середнихъ учебныхъ заведеній» 1940 году й «Грамматика руського языка» І. Гарайды, 1941 год.

Тэрмін вуграруская мова неадназначны, ён часткова ўваходзіць у шырэйшыя паняткі русінская мова й руская мова.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Я. П. Чучка. Угроруська мова // litopys.org.ua.
  • Грамматика угрорусского языка для середнихъ учебныхъ заведений. Изданіе Регентского комиссарского управленія въ Унгварѣ. Унгваръ, 1940