Выпраўленчая калёнія №22

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Воўчыя норы»)
«Выпраўленчая калёнія №22»
Абрэвіятура ВК-22
Дата ўтварэньня чэрвень 1993
Юрыдычны статус папраўчая ўстанова
Месцазнаходжаньне урочышча Ваўчыныя Норы (Івацэвіцкі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларусь)
Каардынаты 52°51′11″ пн. ш. 25°21′43″ у. д. / 52.85306° пн. ш. 25.36194° у. д. / 52.85306; 25.36194
Начальнік Андрэй Квашэвіч
Матчына кампанія Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС Беларусі
Колішняя назва Выпраўленча-працоўная калёнія строгага рэжыму №22

«Выпраўленчая калёнія №22» (неафіцыйна Ваўчыныя норы) — выпраўленчая ўстанова ўправы Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі па Берасьцейскай вобласьці, заснаваная ў чэрвені 1993 году на месцы былой вайсковай часткі за 10 км на захад ад станцыі Даманава[1].

У калёніі адбываюць пакараньне асобы, асуджаныя за злачынствы з наркотыкамі[2].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва «Ваўчыныя норы» паходзіць ад назвы вёскі, якая існавала да Другой сусьветнай вайны[3].

Выпраўленча-працоўная калёнія строгага рэжыму №22 зьмяшчальнасьцю 550 чалавек утвораная ў чэрвені 1993 року на месцы колішняй вайсковай часткі. Першыя вязьні прыбылі ў студзені 2000 року[1]. З 2015 року тут утрымліваюць толькі асуджаных па артыкуле №328 Крымінальнага кодэксу (незаконны абарот наркатычных сродкаў)[4][5].

Рэжым[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі ўстановы разьмяшчаецца філія дзяржаўнага прадпрыемства па вырабе мэблі, тартак, участкі па вытворчасьці жалезабэтонных вырабаў, кавальскі, сталярны, кравецкі, па разборы каляровых мэталаў[1].

На базе ўстановы рэалізаванае дыстанцыйнае навучаньне з магчымасьцю атрыманьня вышэйшай адукацыі. Дзейнічае прафэсійна-тэхнічная вучэльня.

Дзейнічае мэдыцынская часьць.

Для парушальнікаў дысцыпліны створаныя штрафны ізалятар (ШІЗА) і памяшканьне камэрнага тыпу (ПКТ).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Сяргей Нікановіч, Валяр’ян Шкленнік. (30 красавіка 2015) Воўчыя норы. Новы фармат. ЗвяздаПраверана 5 сьнежня 2018 г.
  2. ^ Лубнеўская, Наталля (24 жніўня 2017) Рэпартаж з калоніі, дзе сядзяць асуджаныя за наркотыкі. ЗвяздаПраверана 5 сьнежня 2018 г.
  3. ^ Срибненко, Полина (28 чэрвеня 2018) Из «Волчьих нор» — в светлое будущее (рас.). Мир 24. Праверана 5 сьнежня 2018 г.
  4. ^ Дэкрэт №6 «Аб неадкладных мерах па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў» Афіцыйны інтэрнэт-партал прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Праверана 5 сьнежня 2018 г.
  5. ^ Грузьдзіловіч, Алег (26 лютага 2015) Канцэнтрацыйныя лягеры для нарказлачынцаў. Карысьць ці шкода? Людзі. Радыё «Свабода»Праверана 5 сьнежня 2018 г.