Перайсьці да зьместу

Восіп Назарук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Восіп Назарук
Дата сьмерці 1986
Узнагароды
Праведнік народаў сьвету

Во́сіп Іва́навіч Назару́к — беларускі баптысцкі пастар, Праведнік народаў сьвету.

З жонкай Ганнай мелі сямёра дзяцей: Мацьвея, Івана, Васіля, Марыя, Надзею, Тацяну і Ўладзімера[1]. Восіп служыў пастарам у Руховічах. Перад выбухам Нямецка-савецкай вайны жылі на хутары ля вёскі Ляхчыцы (цяпер у Кобрынскім раёне). Старэйшы сын загінуў на вайне[2].

У кастрычніку 1942 року схавалі ў сябе ўцякачку з гета Хінку Гольдфарб, а пасьля ліквідацыі гета — ейную маці, мужа Шымана і яшчэ двах жыдоў. Яны хаваліся ў хаце Назарукоў да наступнай восені, пакуль не сышлі ў партызанскі аддзел імя Катоўскага(d).

23 сакавіка 2005 року Яд Вашэм пасьмяротна надаў Восіпу і Ганьне Назарукам званьні Праведнікаў народаў сьвету[1][2].

  1. ^ а б Савчук, Маргарита (13 сьнежня 2021) „Человек, спасший одну жизнь, спасает весь мир“, или История семьи Назарук, спасшей еврейскую девушку (рас.) Информ-панорама. Кобрин-информ. Праверана 14 жніўня 2025 г.
  2. ^ а б „Мы не можем им выгнать“ (рас.) Праведники. Яд ВашемПраверана 14 жніўня 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]