Восаў (Хвойніцкі раён)
| Восаў лац. Vosaŭ | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Хвойніцкі |
| Сельсавет | Велікаборскі |
| Першыя згадкі | XX стагодзьдзе |
| Дата заснаваньня | перад 1909 годам |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°01′18″ пн. ш. 30°00′03″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 22 чал. (2021)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2346 |
| Паштовы індэкс | 247623 |
| СААТА | 3254812021 |
| Нумарны знак | 3 |
| Восаў на мапе Беларусі ± Восаў | |
Восаў[2] — вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Велікаборскага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Расейская імпэрыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 1909 год у адным двары ўрочышча Восаў Хвойніцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні было 3 жыхары[3].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Восаў, аднак, у складзе Хвойніцкай воласьці апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка – у Мазыры. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[4].


1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Пасьля другога ўзбуйненьня БССР, з 8 сьнежня 1926 года вёска Восаў — у Велікаборскім сельсавеце Хвойніцкага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі. На 1930 год увёсцы было 40 двароў, 188 жыхароў[5]. З 20 лютага 1938 года Восаў — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
Напярэдадні Другой сусьветнай вайны ў Восаве налічвалася 75 двароў з 267 жыхарамі. У чэрвені 1943 году карнікі з баявой групы В. Шымана спалілі вёску і зьнішчылі 16 чалавек[6]. Усяго пад акупацыяй загінулі 23, а на франтах — 19 жыхароў Восава[7].
З 8 студзеня 1954 году Восаў — у Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы налічвалася 334 жыхары. У складзе саўгасу «Велікаборскі»[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 103 жыхары
- 2004 год — 33 двары, 76 жыхароў
- 2009 год — 45 жыхароў
- 2019 год — 19 жыхароў
- 2021 год — 11 двароў, 22 жыхары
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Інфармацыя пра насельніцтва Велікаборскага сельскага савету на 25.01.2021 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 144
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918 – 1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 – 32; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. – 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 – січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. – Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286 – 296 (артыкул беларускамоўны)
- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 435
- ^ Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область. Сборник архивных документов и материалов / сост.: А. Р. Дюков, В. Д. Селеменев (рук.) [и др.]; редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. — Минск: НАРБ; Москва: Фонд «Историческая память», 2021. С. 37, 502
- ^ Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна.– Мінск: БЭ, 1993. С. 156, 228 — 229
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.