Перайсьці да зьместу

Вольга (княгіня кіеўская)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вольга (княгіня Кіеўская)»)


Вольга
па-старажытнанарвэску: Helga[1][2][3][…]
945 — 960
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіласякаля 890[4]
Памерла11 ліпеня 969[5][6]
Сужэнец Ігар Рурыкавіч[d][7][8][5][…]
Дзеці Сьвятаслаў Ігаравіч[d][9] і Улеб Ігаравіч[d]

Вольга (ст.-рус. Вольга, у хрышчэньні Алена, 11 ліпеня 969) — вялікая княгіня кіеўская. Кіравала Русьсю пасьля гібелі мужа — вялікага князя кіеўскага Ігара Рурыкавіча, як рэгент пры сваім сыне, з 945 году прыкладна да 960 году.

У 946 годзе жорстка адпомсьціла драўлянам за забойства свайго мужа, аднак вызначыла нормы даніны, час і месцы (пагосты) яе збору.

Першай з правіцеляў Русі прыняла хрысьціянства (у 957 годзе ў Канстантынопалі), да агульнага хрышчэньня Русі. Сын Ігара і Вольгі — Сьвятаслаў Ігаравіч (вялікі князь кіеўскі ў 960—972). Першая на Русі сьвятая.