Вольга Лапіцкая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лапіцкая.
Вольга Лапіцкая
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1923
Касута, Куранец[d], Вялейскі павет, Заходняя вобласьць, Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, СССР і Разань, Расейская Савецкая Фэдэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка, СССР
Памерла 25 чэрвеня 2011(2011-06-25)
Менск, Беларусь
Пахаваная Заходнія могілкі
Бацькі Аляксандар Лапіцкі
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца і паэтка

Во́льга Лапі́цкая (нарадзілася ў 1923, Касута, Вялейскі раён) — беларуская паэтка.

З роду Лапіцкіх, сястра Алега й Расьціслава Лапіцкіх.

У дзяцінстве ад шкарлятыны страціла слых. З васьмі гадоў піша вершы. Друкавалася ў бэрлінскай «Раніцы», маладэчанскай й вялейскай раённых газэтах, у беластоцкай «Ніве». Выдала зборнік уласных вершаў.